Калі мусіць адбыцца бліжэйшы канцэрт NRM?
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Бендер, зарэгіструйцеся на форуме ці сачыце за навінамі на галоўнай старонцы www.nrsm.org.
And I'm sorry for just being me...
Вітаю шаноўнае панства! Хачу задаць наступнае пытаньне: "Ўважаючы на гэткае звыш нестабільнае, а больш рыхтычна, стабільна дрэннае надвор'е, ўзьнікае цалкам аб'ектыўная заклапочанасьць лёсам сёньняшняга канцэрту. Дык ці мае ён адбыцца?" Буду вельмі ўдзячны пані Алёнцы, як што вы са сваёй літасьцівай ласкі паведамілі б мне, а роўна й іньшым зацікаўленым суайчыньнікам нашай Вялікіай Бацькаўшчыны апошнія навіны. Буду ўдзячны да бязьмежнасьці!
Я вам панства гэтак моўлю, канцэрт атрымаўся ўдала! Адзінае шкада, што не далі дайграць НРМ. Але рэглямэнт ёсьць рэглямэнт. Лепш ужо гэтак, чымсьці бы наступным наваратам забаранілі. А самае галоўнае, што сам Бог дапамог з надвор'ем. Адным словам віньшую ўсіх з гэтае значнае падзеяю! Чакайма на наступныя канцэрты!
наўпрост нешта неверагоднае адбывалася на бангалоры... а выгукі Жыве Беларусь са сцэны былі чутны ажно на вул. Я Коласа. фантастыка нейкая... адно што дрэнна -- гук быў паганы, што праўда, НРМ і на такім апараце гучалі нядрэнна, усё ж-ткі прафэсыяналы...
да, і яшчэ, піва не было і каўбасак і намятовага мястэчка і кілер бара... а так бы было як на басовішчы
да, і яшчэ, піва не было і каўбасак і намятовага мястэчка і кілер бара... а так бы было як на басовішчы
Па-першае: мае велізарнейшыя прабачэнні перад тымі з кімі я быў на Бангалоры за тое што я гэтак нечакана зьнік пасьля выступу Памідора ды не дачакаўся NRM.
Па-другое: канц АФІГЕННЫ! Гук бы вельмі нават нармальны, не ведаю каму тут што не падабаецца. Словы песьняў было чуваць нават на плошчы Бангалор.
Па-трэцяе: з тых каго я пачуў мне найбольш спадабаліся Банд А ды Памідораў, Крама неяк не ўразіла.
Па-другое: канц АФІГЕННЫ! Гук бы вельмі нават нармальны, не ведаю каму тут што не падабаецца. Словы песьняў было чуваць нават на плошчы Бангалор.
Па-трэцяе: з тых каго я пачуў мне найбольш спадабаліся Банд А ды Памідораў, Крама неяк не ўразіла.
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
А я толькі на НРМ ішоў паглядзець. Але атрымалася па іньшаму - атрымалася як заўжды, трапіў на ўсіх акрамя НРМ, вось вам і лёс. Так што нічога пра НРМ сказаць не магу, а так Крама не ўразіла. Гук быў сярэдняга гатунку. Але нягледзячы на гэта , падсумоўваючы , можна сказаць , што было супэр!!!!!!!!!!
Няхай жыве незалежная вёска Ёцавічы!!!
- Kascjuszka
- Сябар
- Posts: 629
- Joined: 6.11.2005 - 16:32
- Location: Belarus, Mensk
мяне таксама новыя песьні Крамы ня ўразілі..Альгерд wrote:А я толькі на НРМ ішоў паглядзець. Але атрымалася па іньшаму - атрымалася як заўжды, трапіў на ўсіх акрамя НРМ, вось вам і лёс. Так што нічога пра НРМ сказаць не магу, а так Крама не ўразіла. Гук быў сярэдняга гатунку. Але нягледзячы на гэта , падсумоўваючы , можна сказаць , што было супэр!!!!!!!!!!
а наконт гука, дык у нрм гітары гучалі вельмі дрэнна! ці гук кепска адладзілі, ці гітары не наладжаныя былі. у іншых гуртоў гітары гучалі намана..?!