Слава, я разумею цябе. Проста так мае быць. Канечне, наўмысна нікога ня трэба збіваць і забіваць. Такія канцэрты, канечне, не для ПМ, таму шэраг праблем узьнікае. Але, паглядзеў бы ты на канцэрты НРМ хаця б у "Рэактары"...
ZEUS wrote:па-мойму ўзрост не адыгрывае ніякай ролі.........мне 15 і я быў у самым слэме............і як бачыце жывы яшчэ...!!!жыве беларусь!
Жыве!я таксама с табой быу!усё добра тольки шыя балиць!
Спадары!кали вы ня хочаце удзельничаць у слэме так не идзице у яго!Мая знаёмая на канцэрце стаяла каля сцэны весь канцэрт, с левага боку,и яе нихто не кранау!и яна вельми задаволена!
И не трэга ничого дрэннага, пра тых кто у слэме быу, казаць!
Slaver, Дзякуй за запіс. Якасць зносная, слухаю з здавальненнем. Мо яшчэ ёсць??? А наконт спрэчкі, то заля сапраўды не адпавядала такога кшталту канцэртам, але і пакаўбасіцца хацелася. Таму прыходзілася неяк стрымлівацца, а тыя хто занадта дурэў, яны не правы.
"Хай гучыць наш духоўны гімн і наша сьвятая Беларуская мова. Хай вечна жыве Беларусь!"
Slaver,
Рыспект табе!дзякуй што разумееш!але мне вельми брыдка становицца, што людзи гавораць ,можно казаць пра мяне,хто быу у слэме,як аб ворагу!у якога галавы няма!брыдка!!!!!!!!
патрыёт, па-першае, ніхто ж ня кажа, што Вы скаты й мярзоіды й ва ўсім вінаватыя Проста чалавек выказаў думку, што можна было б і трохі ўстрымацца, не перабольшваць са слэмам. Некаторыя падтрымалі, бо я назірала за ўсім менавіта са сцэны, і час ад часу мне рабілася страшна й за дзяўчынак у першым шэрагу, й за маніторы, й за мікрафоны, й за арганізатараў (бо калі што, менавіта ім былі б выказаны заўвагі), й за саміх музыкаў.
А па-другое, спрэчка ня вартая таго. Галоўнае - вялікі электрычны канцэрт НРМ адбыўся ня гледзячы ні на якія перашкоды! Адчуйце ўвесь сэнс гэтых словаў і супакойцеся
мы канешна усе задаволены!!!дзякуй и табе и музыкам!але па сапрауднаму там слэму ня было!са мною многия згодзяцца!памяшканне не то!и усе роуна дзякуй вам вялики!
прыношу свае выбачэнні усім тым каго тым ці іншым чынам пакрыўдзіў сваімі словамі. Вельмі шкадую што не быў на НРМ у тым жа Рэактары. А таксам ў соты раз жадаю сказаць што КАНЦЭРТ БЫЎ НАЙВЫДАТНЕЙШЫ!!!! Дазвольце мне, таму хто распачаў гэтую спрэчку яе і закрыць.
Канцэрт быў выдатны- гэта галоўнае. а наконт слэма, усё добра, пакуль гэта не перашкаджае іншым. Я зараз баюся лезць у першыя рады, бо ў тым жа Рэактары мяне вельмі моцна памялі. Некалькі дзен ледзь поўзала. А на гэтым канцэрце, застаўшыся ў сярэдзіне залі, не бачыла нават банданы Лявона - рост не дазволіў.. Але ўражанні ад канцэрта ўсе роўна цудоўныя! ў залі таксама каўбасіцца можна было.
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
Слава, усё добра!будем чакаць таго часу каб мы магли не тясницца на малой пляцоуцы, а як сказау спадар Лявон,што новыя лядовыя пляцоуки будуюцца для канцэртау Н.Р.М
Я памятаю сябе гадоў 5 таму і разумею тых, хто слэміўся. Я стаяў проста ля той ''дзясятцы'' і яны мне прыемна часалі спіну:) нарэшце! толькі, сябры, з дзяўчынамі трэ быць па-асьцярожні!
На канцэртах нэрэма я ані за ані супраць слэма. Сам - ня ўдзельнічаю.
чытая топiк у мяне узнiкалi пратыварэчныя пачуццi, але нарэште усё скончылася добра))
меня на канцэрце не было, а вельмi жаль, хацелася да пiску, але здароуе не дазволiла, пад вечар рагбалелася галава..((
прывітанне! я так сама быў на канцэрце. Нават тое,што я быў пад самым ліхтаром і што было даволі сьпякотна,не перашкодзіла адчуць тую дабразычлівую абстаноўку у зале,якая так патрэбна людзям... Толькі крыўдна што беларускім гуртам не дазваляюць граць на роднай старонцы. гэта НОНСЭНС!!!!!!!