Code: Select all
Am Dm
на беларускіх дарогах паспаліты народ.
кагосьці цягне на захад, нехта пнецца на ўсход,
камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт
Am
гэта зусім не распуста, гэта розьніца ў густах
па-беларуску дарога называецца “шлях”
альбо гасьцінец ці сьцяжына, ну як-небуць вось так…
каля дарогі – ваўкі, па-над дарогай - каршак.
жывёльны сьвет беларусі багаты й разнастайны.
па беларускіх дарогах столькі крочыла ног
чаравікаў, ботаў нагавіцаў, панчох
тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей.
а што ж вы хочаце, людзі, так было і гэтак будзе...
над беларускай дарогай пралятаюць буслы,
па беларускай дарозе праяжджаюць паслы.
паслы ніколі нічога не гавораць услых.
пра гэта нам сказаў нацыянальны канал.
E A F#m D
чуеш, як пяе зямля: ляляля, ляляля.
чуеш, як гудзе вясна: нанана, нанана.
чуеш, як сьпяваем мы: ы-ы-ы-, ы-ы-ы!
E A F#m E
песьні пра дарогі і ня толькі.
на беларускіх дарогах гудуць камары,
па беларускіх дарогах ідуць трактары,
для трактароў не бывае ўрадлівай пары –
ці то дажджы, ці то вецер, ці сонца кепска сьвеціць.
на беларускіх дарогах – сэрца маё,
тут пачынаецца ўсё, тут завяршаецца ўсё.
прывітаньне, жыцьцё, да пабачэньня, жыцьцё
на беларускіх дарогах, беларускіх дарогах...
чуеш