Page 1 of 4

Сайт НРсМ

Posted: 14.05.2006 - 17:16
by Alonka
Даўно ў паветры лунае прапанова зрабіць на сайце трэцюю калёнку зправа шырынёй у 100 п. цёмна-карычневага колеру (як самы вышэйшы колер у шапцы сайту) для "міні-пімпачак". Па шчырасьці, яна плянавалася яшчэ Рогчам з самага пачатку, але кудысьці зьнікла ў працэсе. Мне здаецца, што так сайт нарэшце будзе выглядаць скончаным, чаго зараз яму не хапае. Але з нагоды панаваньня дэмакратыі ў нашай краіне й арганізацыі пытаньне выносіцца на галасаваньне :) Такім чынам, што вы думаеце на гэты конт?

Posted: 14.05.2006 - 17:21
by Slaver
Я супраць, гэта ўсе ведаюць :) Супраць банэраў увогуле і 3-яй калёны (а гучыць як!!!) у тым ліку. Па-першае, не люблю рознакаляровыя сайты-мазайкі з дзясяткамі гузікаў. Па-другое, шырыня ў сайту і так не вялікая (Рогач так рабіў), не гумавы дызайн, таму на галоўную цэнтральную частку застанецца яшчэ менш месца...

Posted: 14.05.2006 - 17:22
by Zap
Банэры можна павесіць і зьлева пад меню..

Posted: 14.05.2006 - 17:27
by Alonka
Zap, мяне як раз гэты варыянт і бянтэжыць больш за ўсё.
Вось гляджу на сайт і так і хочацца яго скончыць нечым... Такое адчуваньне, што тэкст зараз няспынна ўправа палезе...

Posted: 14.05.2006 - 17:31
by Zap
Мне наадварот падаецца што калі будзе трэцяя калёнка, усё будзе неяк зажата й занадта падобна на безьліч іншых сайтаў.

Posted: 14.05.2006 - 17:43
by Slaver
Ну, вось так прыкладна можа выглядаць сайт з 3-яй калёнай...

Posted: 14.05.2006 - 17:44
by Zap
Ааааа! Агромністыя малюнкі, калёны й пустыя мейсцы прыгнятаюць бедны тэкст!

Posted: 14.05.2006 - 17:47
by Slaver
Як варыянт, магу прапанаваць стварыць два варыянты дызайну: з калёнкай і банэрамі і бязь іх. Другі па выбару і толькі для зарэгістраваных юзэраў :) Астатнія няхай рэкляму жуюць :)))

Posted: 14.05.2006 - 17:48
by Alonka
А мне так падабаецца...

Posted: 14.05.2006 - 17:48
by Zap
Можна шчэ зрабіць платныя акаунты.

Posted: 14.05.2006 - 17:49
by Alonka
Slaver, дык гэта не рэклямныя банэры будуць!!! Гэта ж гузікі сайтаў сайд-праектаў нашых міністраў! Іншым мейсца ў спасылках :)

Posted: 14.05.2006 - 17:51
by Zap
Калі гузікі тым больш ня трэба ім асобная клёнка ;)

Posted: 14.05.2006 - 17:53
by Slaver
Яшчэ адзін варыянт. Калёнка яшчэ вужэйшая...

Update: Галасую за стварэньне платных акаўнтаў! :)

Posted: 14.05.2006 - 17:55
by Alonka
Slaver, па-мойму, афігенна.

Posted: 14.05.2006 - 20:07
by Predatorre
я ЗА!

Posted: 14.05.2006 - 20:19
by Guest
+1......нармальна!!!нармальна!!!

Posted: 14.05.2006 - 20:26
by Мікалай
Я таксама ЗА!

Posted: 14.05.2006 - 21:32
by QzWeR
а мне ўсё роўна. я на галоўную старонку толькі зрэдку заходжу

Posted: 14.05.2006 - 21:35
by Слава
Я падрымліваю два варыянты.. На мой погляд гэта непатрэбна. Зараз усё добра, прывычна, лаканична...

Posted: 14.05.2006 - 22:43
by Kascjuszka
ня ведаю.. можа вы заганяецесься?
пабарабану