Page 2 of 4

Posted: 15.05.2006 - 06:25
by Kat
і так, і так добра.... мне падабаецца!

Posted: 17.05.2006 - 20:24
by Slaver
З'явілася абноўленая вэрсыя сайту - жах, канечне... але прагаласавалі так...

Posted: 17.05.2006 - 20:39
by Predatorre
Жах, але лепей чым была

Posted: 17.05.2006 - 20:44
by Слава
Раней лепей было....
а як жа прапанова аб двух выглядах??

Posted: 17.05.2006 - 20:49
by Slaver
Слава, галасаваць трэба было актыўней...

Posted: 17.05.2006 - 21:21
by QzWeR
О, так значна прыгажэй!

Posted: 17.05.2006 - 21:26
by Guest
Нармальна! :D

Posted: 18.05.2006 - 11:25
by Alonka
Slaver, які жах?! Прыгожа! Толькі, мо, колер калёнкі цямнейшым зрабіць?

Posted: 18.05.2006 - 18:43
by ZEUS
усе супер!усе экстра!усе ОК!........)

Posted: 18.05.2006 - 20:53
by Zap
Гэта вам так здаецца таму што гожы банэр зправа зьмягчае сытуацыю ;)

Posted: 26.05.2006 - 23:32
by Juhien
Эх, спадарства, нешта уламач мне рэгіцца ў вас. Але дызайн сайта храновы! І з калёнай і без яе. На гэтым змрочным форуме ўвогуле не хочацца знаходзіцца. Я ведаю адказ - не знаходзься! Але ўспрыміце крытыку узважана

Posted: 27.05.2006 - 00:52
by Kascjuszka
Juhien wrote:Эх, спадарства, нешта уламач мне рэгіцца ў вас. Але дызайн сайта храновы! І з калёнай і без яе. На гэтым змрочным форуме ўвогуле не хочацца знаходзіцца. Я ведаю адказ - не знаходзься! Але ўспрыміце крытыку узважана
у чымсьці згодны

Posted: 27.05.2006 - 05:32
by Zap
Дык і песьні НРМ таксама слухаць ня хочацца.

Posted: 27.05.2006 - 05:59
by Slaver
Дык і песьні НРМ таксама слухаць ня хочацца.
Во-во! Атвраціцельная "змрочная" папсьня!

Posted: 27.05.2006 - 21:07
by Jauhien
Не пра NRM і пра іх песні гаворка, а пра сайт. Ну, да прыкладу, уявіце, што ўвесь сайт чырвонага колеру (нават без зялёнага :) ) Доўга пратрымаецеся? Дык і тут змрачнавата. Прынамсі форум бы змянілі, бо тут большую частку часу праводзіцца.
Ці ўзгадайце гасцёўню на афіцыйным. Такасма цёмная, але неяк лепш. Спачатку падумаў - прызвычаіўся, але тут палазіў і нешта ня здолеў.

Posted: 27.05.2006 - 21:23
by VOLNY
Блін, дык яшчэ ж пры рэгістрацыі магчымасць ёсць "вонкавы выгляд форума". Чаго ж не рэалізаваць усе магчымасці?

Posted: 27.05.2006 - 21:31
by Zap
Блін, народ, вы ж ведаеце які гурт слухаеце й у якой краіне жывеце, жадаеце каб тут усё жоўта-блакітным было? =/

Posted: 27.05.2006 - 21:39
by VOLNY
Ды я не агітую за вясёлкавы форум, ё-маё! Але можна зрабіць, так, каб было прыемна на ім знаходзіцца! Паглядзіце іншыя сайты, накіраванасць якіх больш сур'ёзная чымсьці абмеркаванне гурта. І ніхто з-за гэтага не робіць з сайта пахавальную старонку.

Posted: 27.05.2006 - 22:07
by Zap
Не здаецца яна мне пахавальнай.. Добры дызайн.
Калі нешта не падабаецца - прапаноўвай сваё, у нас жа дэмакратыя тут :)

Posted: 27.05.2006 - 22:13
by VOLNY
Не я ж дызайнер сайта. Але я б жадаў бачыць ВАРЫЯНТНЫ больш светлы фон. Хоць нават белы