4 гады таму (сайт и тады быў не найлепшы) запытаў пасля канцэрту Піта, што з сайтам. Ён адказаў у стылі "А навошта нам сайт?"
Разумею, што ў сённяшніх умовах рабіць канцерты й туры па Беларусі немагчыма, але ці нельга зрабіць старонку з гісторыяй гурта і даваць там нейкую інфармацыю аб дзейнасці і канцэртах (хаця б і па за межамі Беларусі)? Ці ма яшчэ гурт павагу да сваіх фанаў?
Шчыра, мне да ДУПЫ польская амбасада, а хвалюе, што няма беларускай старонкі! Давайце хоць польскую перакладаць (дажылі, б**), яна мадэрновее за nrm.by.com выглядае
Ў дадзены момант гісторыю й дыскаграфію можна знайсці ў палякаў да на Вікіпедыі. І там ужо бачна пэўныя разыходжанні - у 02 ці 03 выйшаў апошні альбом?
ХХІ стагоддзе, а аб канцэртах можна даведацца толькі на форумах. А каб пачытаць дзе-небудзь тэксты, то ці ўвогуле гэта магчыма?
З такой медыяльнасцю толькі і рабіць, што перапісваць "Lalalala"...
macie3k, для фанаў ствараюцца фан-клюбы. За афіцыйны сайт каманды павінен адказваць сам яго ўладальнік. Інакш адбываецца тое, што адбылося з сайтам НРМ. У такім выпадку лепш нічога, чым танная й ганебная старонка.
А чым адрозніваецца афіцыйны сайт ад гэтага? Навіны тут ёсьць, застаюцца толькі тэксты, ды, калі музыкі дазволяць, песьні ў фармаце mp3. Лягчэй дадаць на гэты сайт гэтыя раздзелы, чым падымаць з нуля афіцыйны сайт.
Па вопыту сайтаў группы Megadeth магу дадаць, што рана ці позна галоўным сайтам будзе той, на якім ёсьць форум, і менавіта на яго пераносяцца раздзелы з іншых сайтаў, а не наадварот.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore