Page 1 of 2
Птушка
Posted: 15.06.2006 - 18:25
by Kascjuszka
Сёньня раніцай да нас заляцеў папугайчык, такі мілы, такі прыручаны:)
Я мілашку адразу назваў Лукашка, яму спадабалась.
Хутка фотку скіну!
Posted: 15.06.2006 - 23:53
by Kat
Kascjuszka, ну як, ён ужо крычыць "Жыве Беларусь" і "далучайся"?
Posted: 16.06.2006 - 07:50
by Slaver
Цікава, а смажаныя папугаі смачныя? Kascjuszka, дзе ты кажаш жывеш?
Posted: 16.06.2006 - 08:28
by Iкс
Slaver, ну ты блiн даеш!
Posted: 16.06.2006 - 11:13
by Alonka
А вось мая птушка Джордж, якую на мінулы дзень народзінаў мне музыканьцікі падаравалі. Папугайчык таксама аказаўся музыкам-вакалістам - сьпявае ўвесь час
Posted: 16.06.2006 - 23:16
by Kat
а гэта мая "птушачка"... зваць Лёсік...ці Лёха. яле яе пакуль не пнеш- нікуды не паляціць...
Posted: 16.06.2006 - 23:21
by Slaver
Kat, у гэтай птушкі мяса паболей... Яна здаровая, ад усіх хваробаў прышчэпкі зробленыя?
Posted: 17.06.2006 - 13:06
by Kascjuszka
2 Алёнка
прыгожы..
зара думаю, як лукашу вусы наляпіць і начос зрабіць...
кожны дзень вучым: ''Я ЗАПУШЧУ ЗАВОДЫ!'' і ''ДУРАК САМЫ НАСТАЯШЧЫ''
калі пачне гаварыць, скіну аўдыё!
Posted: 17.06.2006 - 19:06
by Zap
Лепш відэа:))
Posted: 18.06.2006 - 22:41
by Kat
Kascjuszka, спачатку навучы крычаць "Жыве Беларусь!". а потым само пойдзе
Posted: 18.06.2006 - 23:01
by QzWeR
Kat, лепей: ЗА жыве Беларусь!
Posted: 19.06.2006 - 09:41
by Guest
Slaver wrote:Kat, у гэтай птушкі мяса паболей... Яна здаровая, ад усіх хваробаў прышчэпкі зробленыя?
а ты што, прапануеш яе на сход у якасцi шашлыка узяць?
Posted: 19.06.2006 - 20:18
by Kascjuszka
трэ падумаць..
Posted: 20.06.2006 - 08:34
by Iкс
Я вам дам! Чаго задумалi ,здеквацца з ката
Posted: 20.06.2006 - 09:44
by Kat
Iкс, meu! dziakui!!!! hoc' ty miane razumeesh! a to ne tol'ki maygo kotku, a i miane na shashlik pusciac'.
Posted: 20.06.2006 - 15:42
by Iкс
Kat, каты мае любiмыя жывёлы
Posted: 20.06.2006 - 17:03
by Zap
А вы ведаеце, што катоў да нас інапланецяне закінулі? Бо яны адзіныя ня ўзгадваюцца ў Бібліі.
Posted: 20.06.2006 - 21:52
by Kat
Zap, ну... цікава... хочаш сказаць, што я нейкі зялёны чалавечак???
Posted: 20.06.2006 - 21:59
by Zap
Ходзяць паўсюль, выглядваюць усё, а потым перадаюць там сваім. Ты такая?
Posted: 20.06.2006 - 23:01
by Kat
Zap, не, ну з чалавечкаў яшчэ пасмяяцца можна, но у кдб мяне запісваць! я кошка, якая гуляе сама па сабе.