litwin1794 wrote:Можа хто ведае дзе ў Інтэрнэце знайсці mp3 беларускіх гуртоў часоў перабудовы - Рокаш, Рэй, Кадэцкі Корпус і інш. (акрамя Мроі й Уліса)??
тады яшчэ інтэрнэта не было
а калі сур'езна, то вам трэба шукаць вітаўта мартыненку, які мусіць мець рарытэтныя запісы. мабыць самі зрабіце добрую справу: алічбуйце іх і выкладзіце ў нэт
Вы сур'ёзна лічыце што гэта дрэнна? Пірацтва - гэта адзіны сродак існаваньня й распаўсюджваньня добрай музыкі, прынамсі ў нашай краіне. Калі б іх не было ўсе папсню толькі і слухалі б.
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
QzWeR wrote:Вы сур'ёзна лічыце што гэта дрэнна? Пірацтва - гэта адзіны сродак існаваньня й распаўсюджваньня добрай музыкі, прынамсі ў нашай краіне. Калі б іх не было ўсе папсню толькі і слухалі б.
так, але музыкам таксама трэба існаваць на нейкія сродкі.
ну што вы тут на нас, піратаў, нападаеце?
Я гатовы перадаваць частку прыбытку музыкам - скажыце толькі куды. Хоць у мяне прыбытак у раёне 40$ у месяц і калі гэтыя няхай нават 10$ на ўсіх не выклічуць у музыкаў абурэнне:)
Вельмі цікавая тэма.
За сябе адкажу, што калі ёсць магчымасць набыць непірацкія дыскі, то раблю гэта. А магчымасць такая ёсць толькі для беларускіх гуртоў, у тым ліку і НРМ - усе іх апошнія альбомы замовіў праз афіцыйны сайт.
А вось набыць тое ж для расейскіх ці замежных гуртоў магчымасьці не маю, ды й не думаю, што ад гэтага шмат страціць, напрыклад, Мяталіка ці Арыя.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore