Page 1 of 1

Новы альбом Крамбамбулі

Posted: 16.09.2005 - 19:22
by Slaver
...У жанры “альтэрнатыўны поп” як заўсёды ня будзе роўных праекту “Крамбамбуля”. Яе “Сьвяточны альбом” без сумневу станецца адным зь першых па продажах. Зараз “крамбамбульцы” думаюць над канцэпцыяй дыска і разьлічваюць прэзэнтаваць праграму на Хэлоўін. “Плянуем зрабіць вялікую прэзэнтацыю ў КЗ “Менск” якраз у гэты дзень і моцна пацешыць гледачоў. Усім нам якраз не стае весялосьці”, - кажа прадусар праекту Ганна Вольская і спадзяецца, што нікому ня прыйдзе да галавы забараняць іх новае шоў. Разам зь Лявонам Вольскім новыя песьні “Крамбамбулі” сьпяюць Сяргей Міхалок зь “Ляпіса Трубецкога” і Аляксандр Кульлінковіч зь “Нэйра Дзюбеля”. Цалкам мажліва, што да гэтай тройцы далучыцца лідэр “J_Moрс” Уладзімер Пугач.

Паведамляе "Тузін гітоў"

Posted: 23.09.2005 - 22:58
by Alonka
Цалкам мажліва, што туды яшчэ шма асобаў далучацца. Толькі пра гэта яшчэ нават самі крамбамбульцы ня ведаюць :D

Posted: 30.09.2005 - 21:17
by Фінголфін
Пугач-гэта, безумоўна, цікава.Мо новых слухачў і ў Крамбы і Джэя дадасца.

Posted: 1.10.2005 - 12:24
by VaLaDaR
Калі ўсе песні будуць на трасянцы ,як "23 фэўраля" і "Дарагія Жэншчыны", будзе вельмі дрэнна. Трэба па-беларуску!!!

Posted: 1.10.2005 - 14:03
by Alonka
Сёньня зь Лявонам сустракаліся як раз на конт Крамбамбулі. Казаў, што новы альбом пішацца ў стылі рок-н-рола. Магчыма, што выйдзе на Каляды, калі пасьпеюць запісацца. Калі не, усё роўна будзем спрабаваць зрабіць вялікі канцэрт, дзе ўжо будуць прэзэнтаваныя штук 10 новых песень.

Posted: 1.10.2005 - 14:13
by Slaver
Алёнка, уаў :)

Posted: 1.10.2005 - 16:10
by VaLaDaR
Алёнка wrote:Сёньня зь Лявонам сустракаліся як раз на конт Крамбамбулі. Казаў, што новы альбом пішацца ў стылі рок-н-рола. Магчыма, што выйдзе на Каляды, калі пасьпеюць запісацца. Калі не, усё роўна будзем спрабаваць зрабіць вялікі канцэрт, дзе ўжо будуць прэзэнтаваныя штук 10 новых песень.
Гэта добра

Posted: 30.10.2005 - 01:53
by Staś
Вельмі б хацелася даведацца, на які адрас (вядома ж, электронны) можна было б ліставаць Лявону Вольскаму (пакуль яшчэ праца над чарговаю плыткаб вядзецца)? Калі ласка, падкажыце. Бо ёсць што пісаць!
І яшчэ: дзе можна знайсці "Радыё" (3. альбом) у фармаце мп3?

Posted: 30.10.2005 - 01:56
by Стась
Мой папярэдні пост недарэчна сапсаваны няпрыняццем лацінкавае літары "сь" у імені. Непарадак ;). Дарэчы, наколькі памятаю, гасьцёўня НРМ.бай.ком не прыймае лацінкавую "ў".

Posted: 30.10.2005 - 08:29
by Slaver
Anonymous wrote:Мой папярэдні пост недарэчна сапсаваны няпрыняццем лацінкавае літары "сь" у імені. Непарадак ;). Дарэчы, наколькі памятаю, гасьцёўня НРМ.бай.ком не прыймае лацінкавую "ў".
Offtop: Рухавік форуму чамусьці не жадае бачыць лацінкавых літараў у імёнах. У тэксце можна пісаць колькі жадаеш, а ў імёнах - не... Пакуль не знайшоў рашэньня праблемы...

Posted: 30.10.2005 - 10:58
by Alonka
Стась, лістуйце [email protected]. А апошняй плыткі Крамбы ў мп3 пакуль нідзе няма.

Posted: 30.10.2005 - 14:28
by Стась
Алёнка, дзякі!

Posted: 8.11.2005 - 20:37
by Alonka
Ён ужо запісваецца!!!

Posted: 15.11.2005 - 17:39
by MAMont
а дата выхода уже известна или нет?

Posted: 15.11.2005 - 20:20
by Alonka
Люты-сакавік 2006га. 30га лістапада (трэ ўдакладніць назву кавярні) і 6га сьнежня ("Графіці") будуць канцэрты Крамбы з часткова новымі песьнямі.