Ведаеш, а ў кнізе "Іх Мроя, Іх N.R.M." ёсьць усе тэксты... І на сайце польскай амбасады, калі не памыляюся, таксама ўсе. І на сайце N.R.M. былі, пакуль сайт жывы быў... Хутка зноўку будзе.
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
Здымай сядло, гасі сьвятло,
Па плечы сьнегу намяло.
Ці то ня сьнег, ці проста час
Зьмяняе сьвет, зьмяняе нас.
Растуць дамы пасьля дажджу,
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю душу.
У сьветлым сьне ці ў цёмных днях
Сказалі мне, што ты – мая.
Ніхто нічый, усе свае,
І кожны дбае пра сябе.
І кожны сам сабе бальзам
На раны лье начной парой.
І мы глядзім бязглузды фільм,
Дзе кожны – сам сабе герой.
Рэфрэн.
Было і ёсьць, і наша злосьць
Нібыта ў глытках нашых косьць.
Над намі страх нібыта сьцяг,
І мы жывем, нібы ў гасьцях.
Зьбірай сяброў, запальвай газ -
Усё стагодзьдзе – дэкаданс.
Здымай сядло, гасі сьвятло -
Па плечы сьнегу намяло.
Рэфрэн.
Тольки для цябе-гэта сапраудны гит!!! Вось тольки прыдзецца слухаць яе у дрэннай якасци, ци Лявон прыслухаецца да народу ды уключыць яе у альбом?
Можа хто дапаможа, і выкладзе словы, бо вельмі ж песьня прыгожая!!!
А з акардамі ужо сам разбяруся:)
Valodsviet,
Я супраць блакітных і залатых,
Я не выношу пустыя вочы.
Ведайце, я не з тых,
Хто жыве па законах ночы.
Хай праўда заменіць паветра,
Гітара скрыгоча як танк,
Я сабе застануся верным,
Я - рок-музыкант.
Можа быць...
Але, ня трэба жа так заступацца за Лявона! ) Ды й ніхто ня ведае, што ён там сапраўды думае. Бо часам бывае, што 40 гадоў думаеш, як у 18, а бывае й наадварот...