Менск-Мінск

Абмяркаваньне ўсіх альбомаў гурту, асобных песьняў, відэа-кліпаў і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Рома
Сябар
Posts: 35
Joined: 12.05.2006 - 18:25
Location: Полацк

Менск-Мінск

Post by Рома »

Выбачайце калі назву песні не так напісаў, але дзе можна занайсці гэтую песню???
у сьветлым сьне ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты – мая.
ніхто нічый. усе свае.
і кожны дбае пра сябе.
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Тут можна спампаваць лайв-запіс, але гэтая версія трошкі адрозьніваецца ад той, што гралася на сходзе.
irc.by #nrm
User avatar
Рома
Сябар
Posts: 35
Joined: 12.05.2006 - 18:25
Location: Полацк

Post by Рома »

Дзякуй
у сьветлым сьне ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты – мая.
ніхто нічый. усе свае.
і кожны дбае пра сябе.
User avatar
Рома
Сябар
Posts: 35
Joined: 12.05.2006 - 18:25
Location: Полацк

Post by Рома »

А гэта запіс з "Графіці"??? Так??? Блін як шкада што я туда не патрапіў!!!
у сьветлым сьне ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты – мая.
ніхто нічый. усе свае.
і кожны дбае пра сябе.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Рома, так, адтуль сьпірачаны :lol:
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Песьня можа стаць класiкай адразу. :)
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Рома
Сябар
Posts: 35
Joined: 12.05.2006 - 18:25
Location: Полацк

Post by Рома »

Ага, афігенная песьня!!!
у сьветлым сьне ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты – мая.
ніхто нічый. усе свае.
і кожны дбае пра сябе.
Крумкач
Сябар
Posts: 11
Joined: 26.06.2006 - 14:18
Location: Менск

Post by Крумкач »

Прывiтаньне yсiм!
хто-небудзь словы песнi Менск-Мінск ведае? Напiшыце калi ласка!
Алесь
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.

Рэфрэн:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.

Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.

Рэфрэн.

Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпіць час, тыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.

Рэфрэн.

Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Last edited by Alonka on 15.07.2006 - 10:32, edited 2 times in total.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Здавалася мне заўсёды, што "Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс", але магу памыляцца.
irc.by #nrm
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Усё адрэдагавалі. Але ня цыкліцеся на тэксьце, бо ён, хутчэй за ўсё, трошкі зьменіцца. І ўвогуле, не маглі ўжо афіцыйнага запісу дачакацца :)
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

Alonka, ну ты ж ведаеш!!!!!!!! няма ніякай магчымасьці чакаць! фаны проста наступаюць на пяткі музыкам, шпіёняць па чорнаму, каб пець разам з імі нават тое, што гучыць упершыню. :)
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

а песьня сама сапраўды дах зносіць... маааауууууууууу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Kat, я ведаю, канешне... Мне ж потым даводзіцца прабачэньня прасіць у Лявона...
And I'm sorry for just being me...
User avatar
sirik
Сябар
Posts: 11
Joined: 6.01.2006 - 19:26

Post by sirik »

Alonka, а чыя словы? Алезіс ці Лявон пастараўся? Проста тэкст - на ўзроўне (у прынцыпе - як заўсёды:) )
Better try to create something, before picking hole in it...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

sirik, Лявона словы.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
sirik
Сябар
Posts: 11
Joined: 6.01.2006 - 19:26

Post by sirik »

апошні слупок праўда крыху выдзяліўся ))))
Better try to create something, before picking hole in it...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

sirik, у сэньсе?
And I'm sorry for just being me...
User avatar
sirik
Сябар
Posts: 11
Joined: 6.01.2006 - 19:26

Post by sirik »

Alonka, а як там Вашыя справы? Візы атрымалі? Мы толькі з другой спробы :)
Амбасада ўсё жартуе і жартуе))))
Better try to create something, before picking hole in it...
User avatar
sirik
Сябар
Posts: 11
Joined: 6.01.2006 - 19:26

Post by sirik »

Alonka wrote:sirik, у сэньсе?
не, ты нічога не падумай, проста папярэднія атрымаліся неяк больш як бы мовіць пафасныя... 8)
Better try to create something, before picking hole in it...
Post Reply