Page 2 of 5

Posted: 15.07.2006 - 12:57
by sirik
толькі што даспампаваў, паслухаў - прыгожа, лірычна, як сапраўдная балада !

Posted: 15.07.2006 - 13:03
by Крумкач
Вялiki дзякуй,Алёнка!

Posted: 15.07.2006 - 13:17
by Крумкач
ку-ку!

Posted: 15.07.2006 - 14:26
by Рома
А не ведаеце дзе можна знайсці акорды да гэтай песні???

Posted: 15.07.2006 - 16:18
by Alonka
sirik, нашы справы нармальна. А візы ў нас ва ўсіх гадавыя :)

Posted: 15.07.2006 - 16:20
by Alonka
Рома, ну Вы ўжо зусім... Песьня 2 разы толькі выконвалася, яшчэ нават не запісаная, а Вам ужо акорды падавай...

Posted: 15.07.2006 - 22:08
by Натулькін
Акорды падабрала. У прынцыпе, атрымалася добра))



Dm G
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
C Am
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.

Рэфрэн:
E7
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Am C
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
E7
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
F G
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.

Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.

Рэфрэн.

Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпіць час, тыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.

Рэфрэн.
D#m G#
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
C# Bm
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
D#m G#
І пьяная сьляза, і такая папса,
C# Bm
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Dm G
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
C Am
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Dm G
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Dm G
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.

Posted: 16.07.2006 - 12:44
by Рома
Alonka wrote:Рома, ну Вы ўжо зусім... Песьня 2 разы толькі выконвалася, яшчэ нават не запісаная, а Вам ужо акорды падавай...
Да мы такія! :D

Posted: 17.07.2006 - 15:47
by Iкс
Песьня проста-такi гiмн сабоднага Менску :)

Posted: 18.07.2006 - 16:04
by AleDas
Мне аднаму здаецца, што там спяваецца

...
Гэты факт паступова зрывае нам дах
...

?

Posted: 18.07.2006 - 22:11
by Zap
AleDas, запіс з канцэрту а словы са сходу.

Posted: 18.07.2006 - 23:28
by Alonka
Папярэджаньне ад Лявона (чаму ён і быў супраць выкладаньня песьні й тэксту) - тэкст яшчэ можа зьмяніцца.

Posted: 19.07.2006 - 00:38
by Zap
Пра мезім і упса трэ замяніць:)

Posted: 19.07.2006 - 11:27
by Рома
Zap wrote:Пра мезім і упса трэ замяніць:)
Чаму? Па мне так наадварот прыкольна. Ціпа ад гэтай папсы галава вельмі моцна баліць, і не дапаможа ад яе не мезім не упса!

Posted: 15.08.2006 - 12:03
by Нiхто
Песьня вельмi добрая атрымалася, iншага i не чакау. Але здаецца музыка не зусiм нрмауская:) Словы ж як заусёды добра асмысленыя, з патаемным сэнсам:) Карацей гаворачы, вельмi гарманычна, торкае!

Posted: 17.08.2006 - 01:18
by Kascjuszka
правільна, ня ў нрмаўскім стыле, але ж, там усё да места, атрымалася як і трэба, вельмі файна:)
найлепшае імхо, што нэрэмэ зрабіў за апошнія гады! супэр, калі на альбоме яна ўвойдзе амаль бяз зьменаў..

Posted: 22.08.2006 - 14:29
by maxsim
НЕ Падваеньне асобы зрывае нам дах
а ГЭТЫ ФАРТ ЗРЫВАЕ НАМ ДАХ

Posted: 22.08.2006 - 14:36
by maxsim
У запісу здаецца так

Posted: 22.08.2006 - 20:19
by sim.by
Максім, а табе ў галаву не прыходзіла, што гэтае пытаньне магло ўжо абмяркоўвацца на форуме?

Posted: 22.08.2006 - 22:53
by maxsim
sim.by я толькі першую старонку прачытаў потым ужо зразумеў памылку :oops: