Менск-Мінск
Менск-Мінск
Выбачайце калі назву песні не так напісаў, але дзе можна занайсці гэтую песню???
у сьветлым сьне ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты – мая.
ніхто нічый. усе свае.
і кожны дбае пра сябе.
сказалі мне, што ты – мая.
ніхто нічый. усе свае.
і кожны дбае пра сябе.
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Рэфрэн:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.
Рэфрэн.
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпіць час, тыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.
Рэфрэн.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Рэфрэн:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.
Рэфрэн.
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпіць час, тыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.
Рэфрэн.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Last edited by Alonka on 15.07.2006 - 10:32, edited 2 times in total.
And I'm sorry for just being me...
Alonka, ну ты ж ведаеш!!!!!!!! няма ніякай магчымасьці чакаць! фаны проста наступаюць на пяткі музыкам, шпіёняць па чорнаму, каб пець разам з імі нават тое, што гучыць упершыню.
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"