Мікалай, гэта вельми марудная справа. Паиятаю у мяне на 5 тактау ушло 3 гадзины часу, пасля гэтага забросиу справу. Самае скаданае набраць такт, каб ен быу завершаным.
Alonka, а Лявон не карыстаецца гэтай праграмай для напісаньня музыкі?
Вельмі сумняваюся. Напачатку, калі я хацеў паслухаць напісанае мною у адзіным выглядзе, я набіраў табы. Але зараз значна прасцей запісываць некалькі трэкаў адначасова ў якім-небудзь простым гукавым рэдактары, кшталту Cool Edit
Віталік, калі былі ва Ўкраіне, убачылі, што мы з вамі разумеем адзін аднаго амаль без праблемаў. Гэта наконт мовы. Што тычыцца канцэрту, дык неяк была размова менавіта зь "Лялькай". Іх умовы нам не падыходзяць.
Мікалай, для напісаньня музыкі Лявон карыстаецца гітарай і клявішамі
VOLNY, гэта можна было перыядычна бачыць на канцэртах Крамбамбулі, калі граліся "Айрылык" і "Няма". А яшчэ на запісах клявішныя таксама заўсёды Лявон прапісвае.
то яны б мусілі разам сустрэцца й запісаць. папрасіў я нядаўна Піта каб паказаў мне як граць Гадзючнік - ён узяў гітару і пачаў штосьці брынькаць і падпяваць. «Піт, але я б хацеў нармальныя акорды» сказаў я. «а... акорды... то я ня ведаю, у Лявона пытай»
а у падборцы и акорды ёсць, тольки пвтрэбна замест С5, напрыклад граць С (гэта кали на акустычнай) г зн квинты замяняць адпаведными акордами, усё проста, прыемных спевау!!!
VOLNY, атрымалася яшчэ што-небудзь падабраць? У мяне нешта не атрымоўваецца,ёсьць некалькі песень
Zet, але яны пакуль не да канца зробленыя, можа быць потым выкладу.
"Won't you help to sing these songs of freedom?
Cause all I ever had, redemption songs, redemption songs."
Bob Marley