Page 1 of 21

Новы альбом — «06»

Posted: 1.08.2006 - 15:54
by ORC
што вядома на конт новага альбому нрм калі ён выйдзе??

Posted: 2.08.2006 - 09:09
by Alonka
Напэўна, увосень.
http://news.tut.by/culture/70720.html

Posted: 2.08.2006 - 14:37
by megaterik
---

Posted: 2.08.2006 - 18:19
by 99fps
Alonka wrote:Напэўна, увосень.
http://news.tut.by/culture/70720.html
Там вось iдзе гаворка аб нейкай песьнi "Толькi для цябе", якая разам з "10" i "Рок-н-рол не ўратуе" не з'явiцца на новым альбоме... Што за песьня такая i чаму яна ня трапiць у альбом?

Posted: 2.08.2006 - 19:25
by Alonka
99fps, песьню адзін раз выконвалі на канцэрце ў Палацы мастацтва. Потым на яе проста забыліся :)

Posted: 2.08.2006 - 22:28
by Zap
Трэба праводзіць дэманстрацыі, каб яе ўключылі ў альбом! Урэшце рэшт гэта адна з лепшых новых песень.

Posted: 3.08.2006 - 00:53
by Alonka
Zap, скажы гэта Лявону :)

Posted: 4.08.2006 - 01:08
by Kascjuszka
дык яна ж толькі для цябе, а не для альбому:)
скачай і слухай на здароўе...

Posted: 4.08.2006 - 08:30
by drapeznik
Вось што кажа сам Лявон.
Наконт новага альбому Н.Р.М.
Ці зьменіцца ў новым альбоме стыль ( большасьць песень будзе падобнай да "Гадзючніка" ці да ранейшага Н.Р.М.)?

Лявон Вольскі - Мы ня граем у нейкім канкрэтным стылі. Можна назваць гэта проста "рок".-

Ці плянуецца канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому ( у тым жа "Графіці", напрыклад)?
Лявон Вольскі - У "Графіці" не плянуецца. А так - паспрабуем.-

Ці будзе зьмешчаны на альбоме кліп "Гадзючнік", што зараз можна спампаваць на сайце фан-клюбу? Ці плянуеце зьняць іншыя кліпы?

Лявон Вольскі - Плянуем зьняць. Такія... Андэграўндныя. -

Posted: 4.08.2006 - 10:05
by Alonka
drapeznik, ня ведаю, ці выходзіла ў "Музыкалцы" інт зь Лявонам. Калі не, хутка выйде, там усё падрабязна расьпісана і пра НРМ, і пра ўсё астатняе.

Posted: 4.08.2006 - 11:48
by Iкс
Шкада ўсё ж такі што не будзе "Толькі для цябе", бо неяк не хочацца псаваць уражанні ад песьні скрыгатаннем таго запісу што выкладзены :(

Posted: 4.08.2006 - 12:51
by 99fps
Kascjuszka wrote:дык яна ж толькі для цябе, а не для альбому:)
скачай і слухай на здароўе...
Адкуль??

Posted: 4.08.2006 - 14:43
by Predatorre
не, ўсё ж трэба падымаць народныя массы і абараніяць песню "толькі для цябе"!!!

Posted: 8.08.2006 - 14:54
by litwin1794
99fps wrote:
Kascjuszka wrote:дык яна ж толькі для цябе, а не для альбому:)
скачай і слухай на здароўе...
Адкуль??
Выдатнае пытанне...:)

Posted: 8.08.2006 - 15:11
by macie3k
слухаць на здароўе... моцна сказана :) каб слухаць гэтага запісу трэ мець здароўе ;) але добра што хоць i такі ё
http://macie3k.info/muzon/n.r.m._-_tolki_dla_ciabie.ogg (3,2MB)

Posted: 11.08.2006 - 12:42
by Alonka
Ну вось, учора ў "Музыкалцы" выйшла вялікае інт зь Лявонам на старонку. Там ёсьць і пра новы альбом НРМ. Чытайце.

Posted: 11.08.2006 - 21:50
by Kascjuszka
у лявона ''нерабочае састаяніе''.. дык які ж тады альбом атрымаецца??
лявон расказаў, шо прапісаў гітары.. а піт што жа?

Posted: 14.08.2006 - 16:51
by Solv
А Пит за яго усе партыи и сыграе:)... Ды нават будзе больш прафессийна:)

Posted: 14.08.2006 - 22:26
by Alonka
Solv, яшчэ пытаньне хто за каго зграе :lol:

Posted: 15.08.2006 - 07:38
by віктар сямашка
“Ураджай-06”

17 жніўня а 21-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar – 99,5 FM; on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
- новае ад гуртоў “Крамбамбуля”, “NRM” ды “Zet”;
- сьвежы твор Андруся Такінданга й “Рэха” – “Бацькаўшчына”;
- бардаўская сцэна – Інэса Леаданская (новы альбом), Марыя Скуратовіч (перавыданьне цыклю “Табе, Хрысьце!”), Алесь Камоцкі й Вольга Бурак (малавядомая праграма на вершы Уладзімера Жылкі).