Page 13 of 21
Posted: 10.05.2007 - 15:01
by krapachino
У заўтрашняй Нашай Ніве вялікае інтэрв'ю з Вольскім пра новы альбом.
Малайчынка wrote:"Сьмешная вокладка, дурная назва" - ва ўсе пра што?!?!?!?!? Пра новы альбом?
пакуль што толькі пра назву і вокладку, бо сам дыск я яшчэ не слухаў.
Posted: 10.05.2007 - 15:53
by Малайчынка
Сябар, а табу не ўсё адно якой будзе вокладка і назва новага альбому?!?!? (хаця мне вокладка спадабалася!!!)
Posted: 11.05.2007 - 09:38
by sim.by
6 песень з новаго альбому
https://www.belradio.fm/by/109/listentous/3922/
Пытаньне да slaver. Слухаць можна, цi гэта тожа будзе лiчыцца пiрацтвам з занясеньнем у асабiстую справу? :о)))
Posted: 11.05.2007 - 14:48
by Slaver
sim.by, вымова з запісам у асабістую справу гарантаваная!
Posted: 11.05.2007 - 17:40
by Iкс
І Белрадыё нізачот!
Posted: 11.05.2007 - 19:02
by Slaver
Iкс, калі N.R.M. пагадзіліся на такое, значыць так трэба…
Posted: 11.05.2007 - 21:36
by Iкс
Ладна, так и запішам: "так трэба"
Posted: 11.05.2007 - 22:56
by Kascjuszka
Дарэчы, спа, як вы ставіцеся да песьні: ''Пашёл нафіг, сука!'' ?
Posted: 12.05.2007 - 10:50
by Iкс
Kascjuszka, ты аб чым?
Як задралі піраты! Ну ладна калі пасьля выхаду альбом разбягаецца мп3-шкамі, але тое што зараз робіцца ў сетках і ЖЖах гата жжах!
Posted: 12.05.2007 - 16:16
by Ultrabelarus
Блін, калі дакладная дата выхаду? І, дарэчы, памятаю абяцанкі, што сябрам НРСМ дыск патрапіць раней, чым іншым.
Posted: 13.05.2007 - 00:55
by Marnatrauny
Kascjuszka, ведаеш, я прыфігеў. Нешта зашмат Бураціны выбухалі Вольскі й кампанія... Ну, нічога, перажывем...
Posted: 15.05.2007 - 06:11
by Slaver
«Альбом адметны сваёй музычнай эклектычнасьцю, ненармаванасьцю стылю, — расказаў у інтэрвію лідэр гурту Лявон Вольскі. —
Мы цяпер не рабы стылю, а стыль выкарыстоўваем для данясеньня той ці іншай думкі, што закладаецца ў песьню. Таму ўсе песьні там рознастылёвыя — ад мэталу і да брытанскага року. Стваралася ўсё як стваралася. Канцэпцыя зьявілася ўжо потым. У назьве альбому, якую цяпер так актыўна крытыкуе моладзь, нуль шэсьць — гэта шосты паводле нумару альбом, па-першае. Па-другое, гэта цяпер ужо ўспаміны пра 2006 год, калі гэта ўсё стваралася. Ну і магічнае значэньне лічбы «6» — гэта бязьмежнасьць, крыж і гэтак далей…» ›››
Posted: 15.05.2007 - 13:15
by Alonka
Карацей, альбом яшчэ не падрыхтаваны да выхаду. Як толькі ўся праца будзе скончана, першы эксклюзіўны наклад атрымаюць лепшыя сябры ф/к
. Паспрабуем заарганізаваць нешта кшталту аўтограф сэсыі.
Posted: 15.05.2007 - 14:56
by IGI
сколькі можна чакать?
Posted: 15.05.2007 - 15:23
by Малайчынка
И всё же: когда ждать новый альбом?, а то я весь трафик убиваю, слушая их в инете!!!
Posted: 15.05.2007 - 15:28
by Slaver
Як гэта нехта там сьпяваў? «Чаканьне дастала»?
Posted: 15.05.2007 - 17:01
by Кастусь Капялюш
Добра вам, менскім.
Вось я ніколі не атрымаю дыск з аўтографам
Posted: 15.05.2007 - 19:37
by Zap
Я ўжо два дні ў краму заходжу.. А тут, блін, шчэ нічога ня зроблена? Адчуваю, будзе як з Маўзэрам.. Калі я два месяцы мазоліў вочы супрацоўцам Містэрыі, пакуль не надакучыла й не спампаваў мп3 (
Posted: 15.05.2007 - 21:18
by XBOPbI
Добра вам, менскім.
Вось я ніколі не атрымаю дыск з аўтографам
+1
нам [не менскім] застаецца спадзявацца на аўтаграф на дыску пасля канцэрту...
шкада, што доўга чакаць!
Posted: 16.05.2007 - 11:07
by Kascjuszka
Iкс wrote:Kascjuszka, ты аб чым?
Як задралі піраты! Ну ладна калі пасьля выхаду альбом разбягаецца мп3-шкамі, але тое што зараз робіцца ў сетках і ЖЖах гата жжах!
што ты парысься? альбом усё роўна набудзем. каму цікава слухаць мр3шкі ў дрэннай якасьці?!