Page 14 of 21

Posted: 16.05.2007 - 11:17
by Alonka
Удакладняю, каб не хваляваліся ;) : альбом ужо падрыхтаваны, уся музычная праца скончана. Засталіся выключна тэхнічныя пытаньні. Гэта зойме тыдзень-другі. І УСЁ - СЬВЯТА!!!

Posted: 16.05.2007 - 18:29
by Iкс
Ой ня верууууу :(

Posted: 16.05.2007 - 18:44
by Solv
Усе!!!! Дастала!!! Кольки можна здеквацца? Абяцали-абяцали и тут яче тыдзень други...
Пампую mp3, и слухаю. А альбом набываць ня буду и другим не раю

Posted: 16.05.2007 - 18:45
by Alonka
Solv, і ня нада :lol:

Posted: 16.05.2007 - 18:50
by Slaver
Solv, панаехала тут…

Posted: 16.05.2007 - 18:53
by Alonka
Зараз прыйшло ў галаву:
НРсМ супраць пірацтва!
Дачакайся афіцыйнага выхаду новага альбому НРМ "06" і патрапь на VIP-аўтографсэсыю з музыкамі!
Карацей, любіцелі халявы запрашэньне не атрымаюць :twisted: . Злая я...

Posted: 16.05.2007 - 19:01
by Ultrabelarus
Хутка ўсе стануць любіцелямі халявы. Патрабую дакладнага адказу: да 25 выйдзе альбом????

Posted: 16.05.2007 - 20:08
by Iкс
Alonka, я першы ў чарзе!

Posted: 16.05.2007 - 20:24
by ORC
Я другі =)

Я не жадаю пампаваць з нету лепш набыць дыск і заграбічь яго у лепшай якасці

Posted: 16.05.2007 - 20:35
by Lick
Чым больш нечага чакаеш, тым большае задавальненьне атрымоўваеш дачакаўшыся)))
З.Ы. Вольскаму ня варта было казаць, што альбом выйдзе на гэтым тыдні, каб ня ўзьнікала такіх вось рэакцыяў.

Posted: 16.05.2007 - 20:42
by Малайчынка
Вось з гэтым я цалкам згодны!!! Вольскі абяцае выхад гэтага альбому ўжо колькі часу? І гэта цягамоціна раздражняе!!! Але пачакаем - нам да гэтага не прывыкаць!!!

Posted: 16.05.2007 - 20:43
by Solv
>Вольскаму ня варта было казаць, што альбом выйдзе на гэтым тыдні, каб ня ўзьнікала >такіх вось рэакцыяў.
я аб тым жа! за свае словы трэба адказваць! А гэтае пирацтва и есць рэакция на пустазвонства

Posted: 16.05.2007 - 21:28
by Alonka
Здараюцца форс-мажоры. Дыск ужо б выйшаў, але непрадугледжаная сытуацыя здарылася з мастэр-дыскам. Давялося чакаць "другога прыходу" са Швэцыі. Таму затрымка з альбомам.

Posted: 16.05.2007 - 22:01
by Lick
Solv, пірацтва хутчёй ёсьць рэакцыяй на жаданьне халявы...

Posted: 16.05.2007 - 22:06
by Малайчынка
Alonka wrote:Здараюцца форс-мажоры. Дыск ужо б выйшаў, але непрадугледжаная сытуацыя здарылася з мастэр-дыскам. Давялося чакаць "другога прыходу" са Швэцыі. Таму затрымка з альбомам.
Да это всё только оправдания!!!! :evil:
Диск обещают уже как два года наверное...(а может и больше - боюсь соврать) - но это не наезд, а так, крик души "прыхільніка гурта"!!!

Posted: 16.05.2007 - 22:20
by Alonka
Малайчынка, яшчэ раз кажу - ня пішуцца песьні па замове. Ну, не маглі яны пару гадоў таму якасны прадукт запісаць. Ці дзе-небудзь існуе закон аб абавязковым выданьні дыскаў раз на год? Шануйце, калі ласка, працу музыкаў. Яны ня робаты.

Posted: 16.05.2007 - 22:45
by Малайчынка
Alonka wrote:Малайчынка, яшчэ раз кажу - ня пішуцца песьні па замове. Ну, не маглі яны пару гадоў таму якасны прадукт запісаць. Ці дзе-небудзь існуе закон аб абавязковым выданьні дыскаў раз на год? Шануйце, калі ласка, працу музыкаў. Яны ня робаты.
Я "шаную" и "паважаю" работу музыкантов!!! И с вами я согласен - они не робаты, но!!!
Если бы я, скажем даже 1 июня, пришел в магазин и увидел бы на полке альбом НРМ - купив, я бы подумал, мол, молодец музыканты - работают. А когда мне пообещали его выход на этой неделе примерно сегодня, то появись он в эти выходные я буду недоволен - потому что обещали на среду...
5 лет ждали - подождём и ещё пару..., надеюсь, что недель!!!
И качать откудо там я не собираюсь, а чесненько куплю, потому что понимаю - если альбом не продаётся, какой резон музыкантам записывать следующий, т.к. группа не популярна фактически получается!!! С этой причины, имея три альбома НРМ на кассетах и имея возможность записать их на СД-РВшки, с покупкой магнитолы я купил и три старых диска НРМ!!! Запутанно написал, но надеюсь вы поймете (спать просто хочу!!!!)

Posted: 16.05.2007 - 22:49
by Michal.on
А магчыма сказаць што-небудзь канкрэтнае наконт аўтограф-сэсіі ?

Posted: 17.05.2007 - 00:56
by Kascjuszka
Alonka wrote:Давялося чакаць "другога прыходу" са Швэцыі.
Значыцца якасьць будзе лепшая?

Posted: 17.05.2007 - 05:12
by Megaloman
Ужо год дзесяць прытрымліваюся правіла не набываць касэты (зараз яны самі адмерлі), не спамаваць mp3 (толькі час марнуецца), акрамя выкладзенных самімі музыкамі, а набываць толькі афіцыйныя дыскі, калі есць такая магчымасьць. Не ведаеце, як я даволен сваей калекцыяй кружэлак! Якасць, выдатны гук, і ў выніку - сэканомлены час на праслухоўваньне неякаснага прадукта. Нарэшце, думка, што твае грошы пайшлі менавіта да музыкаў, а не да піратаў - вельмі грэе.
Так што 006 чакаю, каб замовіць.