Page 20 of 21

Posted: 8.06.2007 - 19:58
by Ktif
Спадарства! Ратуйце! Патрэбен альбом з афтографамі. Лепш 2. Але хаця б 1! ВЕЛЬМІ ПАТРЭБЕН.
Сёння прыляцеў пасля працы на сядзібу а палове на сёмую, сказалі: "Спазніўся!"...
А ў інфармацыі было, што да 19:00 можна будзе атрымаць подпісы...

Дапамажыце, калі ласка.
Дамовімся аб кошце!

Posted: 8.06.2007 - 20:01
by Iкс
Мілён баксаф :)

Posted: 8.06.2007 - 22:10
by krapachino
Ktif, а альбом "Віза НРМ" з аўтографам Піта табе не патрэбны?

Posted: 9.06.2007 - 09:39
by Zap
Сход забацаем, там і нападпісваемся.. Я таксама не патрапіў сёньня.

Posted: 9.06.2007 - 15:19
by Alonka
Ktif, патэлефануйце мне наконт гэтага, дапамагу. 689 40 48, Алёна.

Posted: 11.06.2007 - 17:55
by keller-stas
Альбом з'явіўся на knihi.net, 15000 каштуе.

Posted: 11.06.2007 - 18:12
by Ultrabelarus
Таксама нажываюцца:)

Posted: 11.06.2007 - 18:34
by Slaver
keller-stas, дзякуй за інфармацыю. Дадаў зьверху :)

Posted: 21.06.2007 - 17:47
by Iкс
http://nn.by/index.php?c=ar&i=9700
NRM нібы разьвітваецца са слухачамі
Новы альбом галоўных беларускіх рок‑герояў, які зьявіўся пасьля пяцігадовага маўчаньня. Гэты дыск варта паслухаць хаця б дзеля адной песьні — «Менск і Мінск»...

Posted: 22.06.2007 - 13:25
by ales.by
А якія песьні Алезіс напісаў акрамя Кітая?

Posted: 22.06.2007 - 13:27
by Alonka
ales.by, я ж ужо казала: "Пальмы й бярозы", "Мама, тата, гэта я".

Posted: 22.06.2007 - 14:14
by Норма Бэліні
Тое, што народу ДА ТАКОЙ СТУПЕНІ падабаецца Менск (і Мінск разам зь ім) - драматычны вынік распаўсюджаньня усюдыіснага шансону а-ля Шуфуцінскі-Лесапавал. Я супраць гэтае песьні нічога ня маю, але мне найбольш да спадобы як раз тая, што многім не падабаецца.
1 - свабоды глыток
2 - пальмы і бярозы
3 - ніколі ніколі

Posted: 22.06.2007 - 16:51
by Iкс
Норма Бэліні, Ніколі-Ніколі нармальная песьня. А замест "Свабоды глыток" я б паставіў напрыклад "10" (разумею дата не актуальная. бо ўжо 13 :()

Posted: 22.06.2007 - 18:44
by Норма Бэліні
Iкс wrote:Норма Бэліні, Ніколі-Ніколі нармальная песьня. А замест "Свабоды глыток" я б паставіў напрыклад "10" (разумею дата не актуальная. бо ўжо 13 :()
10 - па-мойму, слабейшая. Я разумею, чым яна і усякага роду Менскі прывабліваюць - у іх ярка выражаная мэлёдыя. Я сама люблю мэлядычныя песьні, таму люблю італійскую музычку, але, калі шчыра - мэлёдыя ў названых НРМскіх песьнях банальнаватая. іншымі словамі - там секвенцыі выкарыстаны, што жудасна любяць папсачы (да таго ж найніжэйшага ўзроўню). Таму я аддаю перавагу іншым рэчам.
А па законах псыхалёгіі, калі заўзятыя рокеры ў песьнях пачынаюць карыстацца мэлёдыка-гарманічнымі прыёмамі папсы, такія іх песьні тут жа набываюць вялікую папулярнасьць. Гэта лягічна (так склалася гістарыяна).
Але ёсьць і шлях паратунку: карыстаць народныя інтанацыі заміж папсовых секвенцый, як НРМ рабілі ў Белых лебядзях і Мы жывем някепска (ды й шмат дзе яшчэ). Гэта дадае папулярнасьці пры захаваньні мастацкага ўзроўню. Ня ведаю, ці зразумелі вы мяне.

Posted: 22.06.2007 - 18:56
by Iкс
Норма Бэліні, я зразумеў :)
Але што рабіць калі ад "Свабоды глыток" на сон цягне? Пальмы і Бярозы хаця б весялейшыя...

Posted: 22.06.2007 - 19:23
by Zap
Не раскладваючы "10" на словы, музыку ды папсовыя секвенцыі (што гэта значыць ня ведаю о_О), песьня мне вельмі падабаецца) Як і рок-н-рол не ўратуе. І, згадзіцеся, новы альбом значна адрозьніваецца ад тых рэчаў. Зьвярнулі?

Posted: 22.06.2007 - 20:06
by Iкс
Zap, сапраўды. Тыя песьні зусім іншыя. Але я б не гледзячы на іх зьмяніў адну ці дзьве з альбому

Posted: 23.06.2007 - 13:17
by Норма Бэліні
Iкс,
мяне гэтая песьня не цягне на сон.
ад яе мне весела...і добра!;)

Posted: 23.06.2007 - 13:22
by Норма Бэліні
Zap,
сапраўды, яны адрозьніваюцца, і па-мойму, большасьць з 06 - у лепшы бок.
Пра рок-н-рол не ўратуе харошая рэч, а 10 была б не такой "лярычаскай" і сьлязьлівай, каб зь яе прыбраць гэтыя самыя секвенцыі (мэлёдыка-гарманічны абарот: паўтор адной і той жа мэлёдыі й гармоніі ад розных гукаў, шырока скарыстоўваецца ў папсе, у т.л. расейскай)

Posted: 23.06.2007 - 20:42
by Кастусь Капялюш
Норма Бэліні
1. "Свабоды глыток" - адназначна(?) самая правальная песьня са ўсяго альбому. Банальнейшы тэкст і даволі дуракаватая музыка. Ад яе мне не добра, а жахліва, што заўтрашні N.R.M. стане такім "10" значна лепш.
2. Секвенцыя - паўтор адной і той жа мэлёдыі павышаючы, ці паніжаючы кожны раз гук на нейкую ступень. Не ў праізвольным парадку, а менавіта ўверх ці ўніз.
3. Для мяне N.R.M. не такі гурт, які трэба раскаладаць на секвенцыі, звароты(обращения :D ) і дазваленьні(разрешения :lol: ). Музыка гэтага гурта кранае за душу у першую чаргу сваімі тэкстамі і адпаведнасьцю музыкі.

З.Ы. А якая у вас музычная адукацыя? цікава...