Page 12 of 28

Канцэрт у "Ваяжы'

Posted: 20.12.2006 - 02:07
by Michal.on
Панове, калі ласка, дасылайце здымкі з канцэрту на [email protected]!

Posted: 20.12.2006 - 08:52
by Shadow
Андрэй wrote:[quote="а што тут такога? ну сыграў і сыграў. ён жа не для Лукі асабіста граў, ды і, потым, гэта ягоная праца.
Згаджуся з гэтым. Мне поперак горла блакада у СМІ НРМ.
Ці sim.by будзе даспадобы, калі нашыя музыкі годна і патрыятычна памруць з галадухі? Разам з жонкамі і дзецьмі, ага...

Posted: 20.12.2006 - 09:23
by Чек
На хрена тогда на Бангалоре выступать за Милю. Лично меня весь этот цирк зае....

Posted: 20.12.2006 - 10:15
by Dzik
Лявон паходу 3 заказныя канцэрты на выходных граў. Цікава, хто гэта і як здолеў зьняць ГРОБ? Мо Шэйман?

Posted: 20.12.2006 - 15:39
by Slaver
Dzik, EPAM.

Posted: 20.12.2006 - 15:48
by sim.by
Андрэй й Shadow
Аб`ява. У карoткi тэрмiн навучу, што абазначаюць тый цi i ншы смайлiк напрыканцы мессаг. E-mail -- ў прафайле.

Posted: 20.12.2006 - 21:20
by Аndrэй
З трывогай чакаю сьвяточнага канцэрта ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня па беларускiм тэлебачаннi.
А Крама летась грала на сьвяточным канцэрце "Прыгажуню" і што тут такога, мне наадварот было прыемна пабачыць беларускамоўны гурт. Ня ўсё ў гэтым жыцьці зводзіцца да палітыкі.

Posted: 20.12.2006 - 23:04
by Guest
sim.by wrote:Канцэрт спадабаўся. Нават больш. Але пасля яго даведаўся, што Лявон Вольскi з гуртам Крамбамбуля сьпяваў у Палацы Рэспублiкi на заказнiку. Пачаў трацiць веру у апазiцыйную сутнасць азначанага музыкi. Што рабiць? З трывогай чакаю сьвяточнага канцэрта ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня па беларускiм тэлебачаннi.
:о))))))))
Шкада што у грамафоне няма КРАМБАБУЛИ з "пане каханку" глядзi хай адзiн на сто ды зацIкавiцца ды паглядзiць хто гэта быу такi. А праз нейкi тэрмiн i на площы разам стаяць будьзем. А можа i не стаяць.
Я напрыклад толькi у 18 год стау цiкавiцца мовай ды гicторыяй сваей краины, калi у кампанii высветлiлася што паляк лепш ведае мову ды гiсторыю маей краiны лепш за усiх прысутнiчых "белорусов".

Posted: 21.12.2006 - 11:23
by Mienchuk
Хто можа выкласці на форуме тэксты новых песень, якія былі заграны на канцэрце?

Posted: 21.12.2006 - 16:12
by Shadow
sim.by wrote:Андрэй й Shadow
Аб`ява. У карoткi тэрмiн навучу, што абазначаюць тый цi i ншы смайлiк напрыканцы мессаг. E-mail -- ў прафайле.
Дзякую, сынку. Як-небудзь разберымося
Тым больш, што іх тут так небагата...

Posted: 21.12.2006 - 23:37
by Kat
спадарства, а хто рабіў фоткі??? мо выкладзіце што-небудзь цікавае??? ці вышліце, калі ласка, на [email protected]...

Posted: 22.12.2006 - 13:42
by Зміцер
Kat wrote:спадарства, а хто рабіў фоткі??? мо выкладзіце што-небудзь цікавае??? ці вышліце, калі ласка, на [email protected]...
Такое адчуванне, што ніхто не рабіў, бо калі б былі, даўно ўжо б выклалі. Калі хто сапраўды будзе дасылаць, то і мне таксама дасылайце... [email protected]

Posted: 22.12.2006 - 15:03
by Рамона
У мяне ёсць маленькае відыё "Хавайся ў бульбу" і адзін спеў сугрэву.На тым дзейнасць майго фоціка згасла.:)

Posted: 24.12.2006 - 23:27
by Мікалай
Рамона , дашлі мне на email калі не цяжка або выкладзі дзе-небудзь у інэце

Posted: 27.12.2006 - 01:00
by Michal.on
Ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-Ы!!!

Posted: 27.12.2006 - 18:50
by Iкс
Michal.on, што гэта было? :)

Posted: 27.12.2006 - 21:07
by sim.by
Iкс
Чуеш, як сьпяваем мы?
Ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-Ы!!! (с)

Вось што :о)))))))

Posted: 27.12.2006 - 21:09
by Kat
Iкс, эмоцыі!.. ці думкі :)

Posted: 27.12.2006 - 22:14
by КАЗЬМЕР
Панове. Дапамажыце каліласка. Я буду ладьзіць вячарыну на працы, немагу знайсьці беларускамоуныя віншаваньні. У каго есьць адгукнецеся.

Posted: 27.12.2006 - 22:16
by КАЗЬМЕР
Калі павіншуеце мяне з калядамі буду вельмі удзячны