Page 15 of 28

Posted: 25.03.2007 - 18:19
by VOLNY
Выказваю сваю незадаволенасць прысутнасцю Вольскага на канцэрце ў Варшаве. Хоць, разумею, яму гэта да лямпачкі. Але канцэпцыя песень Боба Марлі на Дзень Волі (Незалежнасці) ТВАЁЙ краіны не лезе ў аніякую браму. Як ён кажа, "у адрозьненьні ад нейкага Дня адзінства ў Менску". Неяк не пераканаўча гучаць спасылкі на правакацыі з вуснаў чалавека, які даўно ў нацыянальным руху. Хто быў у Менку, той пацвердзіць, што ніякага "едзіненія" не было.

А як астатнія спадары міністры? А то ТГ толькі пра Вольскага чамусьці напісаў.

ЗЫ Рэспект Касі, Крову і астатнім, хто не паехаў і быў у Менску!

Posted: 31.03.2007 - 11:27
by Alonka
VOLNY, astatnija spadary ministry zastalisia na radzimie :)

Posted: 1.04.2007 - 00:55
by VOLNY
Alonka, Дзякуй. Добра) хоць на дэманстрацыі я іх не сустрэў. Ды не так важна. Асабістая справа. Але Вольскі сам, думаю, не рады канцэрту, што адбыўся. А ад пачатку адчувалася, што так і будзе. Час паказаў. Ладна, што было, то было. Працуем далей. Спадзяемся, добрая навука на будучыню

Posted: 1.04.2007 - 07:53
by Андрэй
VOLNY wrote: Добра, хоць на дэманстрацыі я іх не сустрэў.
а што было, калі сустрэў бы? :)

Posted: 1.04.2007 - 09:32
by Iкс
Ну напэўна сказаў бы: "Превед!" :)

Posted: 1.04.2007 - 11:53
by VOLNY
Павітаўся б, вядома. Можа, запытаўся пра-што небудзь. Як я ірабіў, калі сустракаў даволі вядомых пісьменнікаў, музыкаў. Калісьці памятаю, Кораня на Каліноўскага сутрэў. Пару гадоў таму. Ён мяне не пазнаў((( ;)

Posted: 1.04.2007 - 20:18
by Alonka
VOLNY, а павінен быў? :lol:

Posted: 1.04.2007 - 21:17
by VOLNY
Пэўна, не. Бо я ж да таго часу ўжо патлы адпусціў, а гэта змяняе чалавека не хіла, павінен вам сказаць ;)

Posted: 2.04.2007 - 18:34
by Alonka
VOLNY, думаю, нават для беларускіх музыкаў на пазнаваньне чалавека больш уплывае стадыя іх адносінаў, а не даўжыня валасоў ;)

Posted: 2.04.2007 - 20:39
by VOLNY
Alonka, я ўвесь расчараваны((( проста плачу за што ты та са мной... ;)

Posted: 4.04.2007 - 18:38
by Dzik
У тым годзе, помню, Ляўкоў на Дзень Волі быў у авангардзе.

Posted: 5.04.2007 - 11:25
by Мікалай
Ня флудзіце калі ласка, пішыце пра гэта ў флэйм ;)

Posted: 10.04.2007 - 21:43
by Alonka
УВАГА! 6 траўня ў Маладзечна плянуецца канцэрт НРМ. У Менску ў бліжэйшы час акрамя "Графіці" канцэртаў ня будзе, бо граць няма дзе (у "Арэну" не пускаюць). Таму ёсьць прапанова: заарганізавацца ў вандроўку. Тым больш, магчыма, гэта будзе прэзэнтацыя альбому (заўтра патэлефаную Піту, запытаю).

ЗЫ. Спадары мадэратары, не сьпяшайцеся вывешваць навіну на першую старонку пакуль я пра ўсё дакладна не даведалася ;)

Posted: 10.04.2007 - 22:27
by Андрэй
Alonka wrote: Спадары мадэратары, не сьпяшайцеся вывешваць навіну на першую старонку пакуль я пра ўсё дакладна не даведалася ;)
а на другую?? :)

Posted: 14.04.2007 - 19:34
by Alonka
Ну што, спадарства, хто едзе?

Posted: 14.04.2007 - 20:55
by krapachino
не цікава. калі б гэта было накшталт усеэнэрэмаўскага з'езду, то да, а так здаецца гэта ужо не першы канцэрт-"прэзентацыя" . я ўжо і так шмат канцэртаў наведаў, адно і тое ж. Хаця Маладэчна не далёка, але баюся нас там мясцовыя паб'юць :))

Posted: 14.04.2007 - 21:27
by Kascjuszka
Ну канешне я еду! Як заўжды!
І НЯ ДАЙ БОЖА СЫГРАЦЬ ЯК У ВАЎКАВЫСКУ:(((((

Posted: 14.04.2007 - 22:29
by Kat
я бы паехала, але часу зусім няма... ах-ха.. няма ў жыцці шчасьця :)

Posted: 14.04.2007 - 23:13
by Alonka
krapachino, баюся, што другога такога зьезду не атрымаецца. Але гэта ня самае страшнае. Баюся, што вялікі канцэрт у Менску адбудзецца веееееельмі няхутка.

Posted: 15.04.2007 - 09:28
by COMIX
Я думаю таксама еду.
А наконт пабіць, дык воўкоў баяцца, у лес не хадзіць.