Page 16 of 28

Posted: 15.04.2007 - 12:19
by Sergi
Alonka wrote:Ну што, спадарства, хто едзе?
я планую, заседзiўся у Барысаве.
140км ~ паўтары гадзiны у адзiн бок.

Posted: 17.04.2007 - 13:02
by Marnatrauny
Sergi wrote:
Alonka wrote:Ну што, спадарства, хто едзе?
я планую, заседзiўся у Барысаве.
140км ~ паўтары гадзiны у адзiн бок.
Блін, каб атрымалася адтуль вярнуцца ў Менск да 7ага... Плюс ехаць аднаму лянота. Калі знайду кампанію й грошы, паеду

Posted: 17.04.2007 - 21:55
by krapachino
COMIX, я пажартаваў..
усё роўна 6-га не атрымаецца ў мяне. а 5-га нешта з Нейра Дзюбелем плануецца, так што 2 канцэрты гэта занадта

Posted: 19.04.2007 - 13:23
by Уладзмер
Абавязкова еду :). Трэба толькі дамовіцца каб разам туды і назад. Можа на першую старонку навіну павесіць наконт таго, што нрсмаўцы збіраюцца ў калектыўную паездку на НРМ, сустракаемся там та і там та ну і гэтак далей?

Posted: 19.04.2007 - 14:07
by Андрэй
так, едзем разам. на электрычцы. давайце вызначымся ў колькі ад'езд?

Posted: 19.04.2007 - 23:04
by warkus
да-да. я таксама далучуся.
дарэчы, квіткі хто-небудзь ужо набываў?

Posted: 19.04.2007 - 23:10
by warkus
электрацыі на Маладэчна:
14.50(Менск) - 16.28(Маладэчна)
15.33(Менск) - 17.21(Маладэчна)

Поўны расклад тут: http://www.rw.by/index.php/schedule.html

Posted: 20.04.2007 - 00:18
by Kascjuszka
весела ехаць разам. але паеду спынам!

Posted: 20.04.2007 - 00:27
by Michal.on
Калі рэальна вярнуцца ў Менск хаця б да 7-й раніцы- то я еду.

Posted: 20.04.2007 - 08:48
by Sergi
По каким телефонам можно дозвонится и купить билеты?

Posted: 20.04.2007 - 10:51
by QzWeR
можа і нам наведацца...

Posted: 21.04.2007 - 20:12
by КАЗЬМЕР
Панове так дьзе квіткі набыць Слуцакі гатовы да вандроукі. І вельмі цікава паехаць разам ды пазнаеміцца з ўсімі.

У Маладзечна на ноч заставацца няма дьзе ёсьць прапанова пасля канцэрту паехаць куды небудзь у лес з палаткамі ды добра падоўжыць адпачынак.

Posted: 22.04.2007 - 10:45
by Андрэй
Апошні цягнік з Маладэчна ідзе ў 22:25. Можна пасьпець адразу пасьля канцэрту.

Posted: 24.04.2007 - 13:20
by Мікалай
Я згодзен паехаць, толькі тады калі:
1) даведаюсь дзе можна набыць квіткі (у Менску)
2) калі мы паедзем групай

Posted: 24.04.2007 - 15:19
by Alonka
Мікалай, на першай старонцы, здаецца, усё зразумела напісана.
А паедзем абавязкова групай! Са сьцягам (калі ён яшчэ жывы).

Posted: 24.04.2007 - 16:10
by Мікалай
Alonka, вось і добра :)

Posted: 24.04.2007 - 16:57
by Андрэй
Alonka wrote:Мікалай, на першай старонцы, здаецца, усё зразумела напісана.
А паедзем абавязкова групай! Са сьцягам (калі ён яшчэ жывы).
Прапаную ехаць конна. Галопам. Наперадзе Шалёна са сцягам. Гэта будзе сапраўдны фурор!

Posted: 24.04.2007 - 17:18
by Alonka
Андрэй, Image

Posted: 17.05.2007 - 12:27
by Nika
:twisted:

bližejšyja kancerty N.R.M. u Biełarusi:

28 travnia - Navapołack
1 czervienia - Minsk
2 czervienia - Mahilou

Posted: 17.05.2007 - 16:53
by Na9eja
Рома wrote:А ў Полацку нічога не плянуецца??? Бо Лявон абяццаў.....на Рок Коле.....абяццаў....я памятаю!!!
Кажуць,будзе ў Полацку 28-га.Але арганізатары маўчаць,і ці паспеюць людзі за тыдзень раскупіць квіткі ...:? Але Наваполацк усё роўна чакае!!!!!!!!!!!!!! :D