Page 27 of 28

Posted: 18.10.2008 - 11:45
by natcarin
А Гомель ужо чакае - недачакаецца 8 лістапада))) спадзяюся, што ўсе будзе добра!
кошт - 20000
усе адбудзецца зноў на той жа пляцоўцы.

Posted: 19.10.2008 - 13:03
by Андрэй
а што, будзе канцэрт НРМ у Гомелі?

Posted: 21.10.2008 - 11:19
by Андрэй
яны там усе п@здануліся што лі? спачатку Крама ставіць канцэрт у адзін дзень з НРМ-ам. Потым Нейра Дзюбель....

Posted: 22.10.2008 - 14:30
by Shanouny Spadar
Каб паглядзець, што абярэ слухач.

Posted: 24.10.2008 - 16:20
by Андрэй
Вы ўсім вінаваты Піт:

http://www.euroradio.fm/by/646/reports/25028/

:)

Posted: 24.10.2008 - 21:03
by Дзед_Мiнай!
не, ну Піт сумленна перавёў стрэлкі: ва ўсім вінаваты Шаблінскі, а Піт з пачуцьцём выкананага доўгу можа зноў ісці з Варашкевічам у лазню

Posted: 25.10.2008 - 08:44
by Alonka
Якая краіна, такі і шоў-бізнэс :lol: . І гэта ж ужо ня першы раз!

Posted: 3.11.2008 - 06:22
by Андрэй
Не разумею, чаму арганізатары канцэртаў НРМ (Лінія Гука, Шаблінскі?) ігнаруюць сайт Тузін Гітоў? Няўжо цяжка даслаць імэйл, каб патрапіць у афішу?

Posted: 4.11.2008 - 21:51
by Дзед_Мiнай!
нешта вы спадарства ўсім вечна незадаволеныя: канцэрты забараняюць - вам не падабаецца, афіш на "Тузіне" няма - зноў не падабаецца. Радуйцеся хоць што выступаюць, яшчэ і аўтограф-сесіі часам даюць. Што вы хочаце ад арганізатараў, калі самі групы не могуць разабрацца ў які дзень ім выступаць, каб канцэрты адзін на аднаго не наклаліся?! Багатая наша рок-культура, нічога не скажаш...

Posted: 6.11.2008 - 15:16
by Predatorre
Як на конт пива перад канцэртам? 8)

Posted: 8.11.2008 - 12:27
by Даньчык
Як па мне, дык добрая ідэя. Я - за!

Posted: 11.11.2008 - 00:54
by Kascjuszka
Heurtebise wrote:Меняю билет за 35.000Br на концерт 14.11.08 на билет за 25.000Br+ваша доплата 10.000Br. (029)3599678, (029)2571417
Камэрсант штоль?

Posted: 11.11.2008 - 11:49
by Аксеня
Канцэрт 8.11.08 ў Гомлі быў файны! Урэшце ўжывую пачула "Медны купарос", які раней уяўляла толькі па спевах мужа ў ваннай :)

"...Адбылося гэткае вяртаньня да вытокаў NRMу ды справаздача за больш чымся 20-цігадовую гісторыю існаваньня энэрэмаўскай субкультуры..." Падрабязнасьці чытайце тут: http://liashkou-a.livejournal.com/134627.html

Пісала не я, але згодная з меркаваньнем аўтара на 99,9% :)

Posted: 11.11.2008 - 19:45
by natcarin
Ага, файна было))) Больш акустыцы ў Гомель!!! А то са сваімі вандроўкамі ў Менск я хутка ўжо "абанкрочуся")

Posted: 13.11.2008 - 20:45
by Ales'
Народ!!!! Калі ласка прадайцё квіток! А лепш два! блін аблом проста дзікі! Як я зразумеў усе квіткі раскупілі і перад канцэртам нельга будзе набыць((((

смскі на +37060361575 і званіць на +375336231556

Posted: 14.11.2008 - 01:53
by VOLNY
Вольскі пісаў у сваім жж, што можно будзе набыць непасрэдна перад канцэртам у клюбе
http://lvolski.livejournal.com/18509.html
але "вконтакте" неякі чэл прадае 2 квіткі
http://vkontakte.ru/club146736
(на "сцяне" ёсць абвестка)

Posted: 14.11.2008 - 14:00
by Predatorre
арганізатары паведамілі, што будуць распрадавацца тыя квіткі, якія адлкадваліся на бронь (не былі запраніраваны / аніхто за імі не зьявіўся) з 18-30 у касе клюба. ацтой. падаецца мне, што я не трапляю =)

Posted: 14.11.2008 - 17:27
by Даньчык
А ты паспрабуй! ;) Яшчэ есць час.

Posted: 15.11.2008 - 02:32
by Kascjuszka
Канцэрт атрымауся шчыры и цудоуны. Мог бы написаць болей, ды западло. Карацей, на сцене секас быу поуны. Шкада дзяучынку. Папрауляйся!

Posted: 15.11.2008 - 09:27
by VOLNY
уууулёт) шкада толькі, што дзяўчынай так атрымалася і канцэрт скончыўся раней.
падлогу не надта шкада: адчувала маё сэрца, што гэтым усё скончыцца)))))