Page 1 of 2

Казкі дзядзькі Лявона

Posted: 9.08.2006 - 08:12
by Костусь
Вы слухаеце Радыё Свабода? Калі не дык хутчэй лавайце яе хвалі ў сваіх радыё-прымачах. Вы спытаеце навошта, дык там кожны дзень ой кожную ноч у начной чытанцы Лявон Вольскі чытае свае казкі.
Спяшайцесь Лявонавы казкі гучаць да канца тыдня!

Posted: 10.08.2006 - 00:18
by Kascjuszka
не, ну сапраўдныя фаны..! да фанатызму..

Posted: 10.08.2006 - 09:56
by Alonka
Kascjuszka, а ў чым справа? Казкі насамрэч прыкольныя, варта паслухаць.

Posted: 10.08.2006 - 21:26
by krapachino
у які час???

Posted: 11.08.2006 - 09:59
by Alonka
krapachino, каля 12-ці ночы. Але ў любы час можна спампаваць з "Начной свабоды", другая частка перадачы.

Posted: 11.08.2006 - 21:19
by Kascjuszka
Alonka wrote:Kascjuszka, а ў чым справа?
Ды не, сё нармальна..
але ж ведаеш да чаго гэта даводзіць: фаны палююць нат за бялізною музыкаў!! спадзяюся, да гэтага не давядзе:) хаця прыкольна было б убачыць зьдзіўленнае аблічча лявона:)))

Posted: 12.08.2006 - 21:16
by Рома
Alonka wrote:krapachino, каля 12-ці ночы. Але ў любы час можна спампаваць з "Начной свабоды", другая частка перадачы.
А ці можаш спасылку пакінуць...калі не цяжка

Posted: 13.08.2006 - 10:35
by Alonka
Kascjuszka, ахота за бялізнаю залежыць не ад ступені фанства, а ад выхаванасьці чалавека.

Posted: 13.08.2006 - 10:37
by Alonka
Рома, http://www.svaboda.org/archivesprograms ... chive.html
Аўдыё "Начной свабоды" зь 7 па 11 жніўня, другая частка.

Posted: 13.08.2006 - 23:48
by Рома
Alonka wrote:Рома, http://www.svaboda.org/archivesprograms ... chive.html
Аўдыё "Начной свабоды" зь 7 па 11 жніўня, другая частка.
Вялікі дзякуй!!!

Posted: 14.08.2006 - 01:07
by Kascjuszka
Alonka wrote:Kascjuszka, ахота за бялізнаю залежыць не ад ступені фанства, а ад выхаванасьці чалавека.
я ня думаю, што ты адмовілась б ад бялізны Бандэраса:))
як і я не адмовіўся б ад бялізны Мадоны, проста так, для калекцыі:)

Posted: 14.08.2006 - 10:06
by Alonka
Kascjuszka, дарэмна ня думаеш. Навошта?! Я б не адмовілася ад Бандэраса, гэта так, але Дж. Клуні ўсё роўна больш падабаецца :lol:

Posted: 17.08.2006 - 00:56
by Kascjuszka
на наступнае паседжаньне прыхаплю з сабою:)

Posted: 22.08.2006 - 09:41
by Нiхто
Цiкавыя размовы пра фетышызм:) Магу прапанаваць вам сваю бялiзну:) Спяшайцеся мала засталося:)

Posted: 23.08.2006 - 04:10
by Госьць
А казкі насамрэч цікавыя, я запампаваў, вось толькі памылка выскоквае калі пампуеш файл за 11 жніўня, можа хто на форуме выкладзе гэты файл?

Posted: 26.08.2006 - 23:56
by DeXta
Лявонавы трусы есть у кого?
Возьму по 500 рублей за кило!

Эксклюзив.

Posted: 27.08.2006 - 00:12
by drapeznik
DeXta wrote:Лявонавы трусы есть у кого?
Возьму по 500 рублей за кило!

Эксклюзив.
Калі гэта сьцёб, дык ня вельмі ўдалы.

Posted: 27.08.2006 - 03:02
by DeXta
drapeznik wrote:
Калі гэта сьцёб, дык ня вельмі ўдалы.
Это не стёб. Трусы Элвиса Прэсли ушли с молотка за тыщи баксов. А вы считаете что Лявон хуже Элвиса? Положь партбилет НРСМ на стол!

Posted: 30.08.2006 - 21:49
by Kat
да, спадарсва.. разышліся вы з бялізнай....затое Вольскага ўжо павінна распіраць ад гонару, што на яго споднікі такі спрос! бу-га-га :lol: трэ яму гэтую частку тэмы падсунуць пачытаць!

Posted: 1.09.2006 - 05:07
by Alena
Прапанавала б Лявону больш папрацаваць над стылістычна-лінгвістычным абрамленнем казак. Бо з іх лягчэй зрабіць менавіта байкі ці сатырычныя гісторыі, а не казкі.
А ўвогуле, цікавыя іранічныя творы.
Спачатку яны мне не вельмі спадабаліся, але паслухала другі раз і засталося больш прыемнае ўражанне.
І яшчэ хацела б спытаць (калі Лявон нейкім цудам прачытае гэтую старонку): чаму ў 2 з 5 казак фігуруе асоба Гітлера? Цікава ведаць, чаму ён выкарвстоўвае гэты вобраз?