Page 1 of 2

Плагіат

Posted: 24.08.2006 - 11:36
by Michel Angelo
Цікава, як хто адносіцца да плагіату ў дачыненні да Н.Р.М.
1.Беларускія дарогі=Come As You Are (Nirvana)
2.Одзiрыдзiдзiна=Something Else (Sex Pistols)
Гэта тое, што акорд у акорд.
Напэўна гэты спіс можна працягваць і далей.

Posted: 24.08.2006 - 14:49
by mac
Дурань ты.
Беларускія дарогі - музыка зізітоп. Аднойчы на канцэрце нават конкурс быў: хто ведае на чыю песьню гэта кавер :)

Ды і як уволуге можна сказаць, што Беларускія дарогі і Come As You Are "акорд у акорд". Гэта ж трэба, каб медвед так на вуха наступіў. )))))

Posted: 24.08.2006 - 15:20
by Alonka
Лявон ужо адказваў на гэтае пытаньне. Не працытую дакладна, але нешта кшталту: "Гэта робіцца не таму, што мы хочам нешта сплагіяціць у заходніх гуртоў, а таму, што мы так адчуваем".

Re: Плагіат

Posted: 24.08.2006 - 20:08
by Valodsviet
Michel Angelo wrote:Цікава, як хто адносіцца да плагіату ў дачыненні да Н.Р.М.
Не лічу гэта нечым адмоўным. Сьпіс, я думаю, больш не працягнеш (Менавіта я больш нічога "плагіятнага" ня чуў). А гэта проста ўзяты добрыя тэмы. Так рабілі ня толькі нрм, так што ня гнаць!

Posted: 25.08.2006 - 00:03
by Kascjuszka
ужо колькі гадоў цягнецца гэтая размова...
ну зтыбзілі некалькі мэлёдый, ну і што?!
сьціхніце.

Posted: 25.08.2006 - 00:08
by Alonka
Kascjuszka, блін, колькі можна казаць, што ня тыбзілі яны нічога!!! Гэта такі ж ход, як, прыкладам, у айкьюшнай вэрсыі "Кумбы" гучыць кавалак Эмінэму, а ў "Ня будзем сумаваці" мелёдыя з "Джэнтэльмэнаў удачы".

Posted: 25.08.2006 - 01:22
by drapeznik
Якая ўвогуле розніца - хто граў музыку першым? Ад таго, што некаторыя лічаць гэта плягіятам - высокая якасьць твораў не зьмяншаецца.

Posted: 25.08.2006 - 13:03
by Guest
ne zaimacesj dalbaebstwam!!! NRM-forever

Posted: 28.08.2006 - 23:36
by Michel Angelo
mac, выбачай, не акорд у акорд, на два лады вышэй, сур'ёзнае адрозненне!!!
Спіс можна і працягнуць. Мяне напэўна няверна зразумелі, я нікога не абвінавачваю не ў чым, мне проста было цікава пабачыць ваша стаўленне да таго моманту, з-за якога на некаторых форумах не паважаюць НРМ.
Яшчэ момант, фішка с жаночым адзеннем на Генералах. Усім зразумела з каго злізана гэтая фішка, нават вопратку падобную падабралі, таму некаторым гэта не спадабалася.

Posted: 28.08.2006 - 23:39
by Slaver
на некаторых форумах не паважаюць НРМ
Я пацтулам! Можна не працягваць!

Re: Плагіат

Posted: 29.08.2006 - 07:15
by Андрэй
Michel Angelo wrote:Цікава, як хто адносіцца да плагіату ў дачыненні да Н.Р.М.
1.Беларускія дарогі=Come As You Are (Nirvana)
2.Одзiрыдзiдзiна=Something Else (Sex Pistols)
Гэта тое, што акорд у акорд.
Напэўна гэты спіс можна працягваць і далей.
гэта называецца "цытаваньне". гэта нармальна і нічога заганнага ў гэтым няма. Памятаеце, быў такі гурт Эўропа, са знакамітым хітом Файнал каўнтдаўн? Ніхто ж на іх не гоніць, што яны ўзялі мэлёдыю ў Моцарта...

Posted: 29.08.2006 - 09:36
by Guest
Няма спору, што матывы некаторых песень, так сказаць, падобны да iншаземных. Але "плагiат" адбыуся даволi удала. Некаторыя увогуле перапяваюць песнi, напрыклад Голая манашка перапрацавала некую песьню Тутсi з фабрыкi зорак i гэта, на самой справе, прыкольна.

Posted: 29.08.2006 - 22:25
by Valodsviet
Kascjuszka wrote: сьціхніце.
А не хочам! :p

Posted: 30.08.2006 - 14:31
by Michel Angelo
Go¶ж, Ну ГМ проста зрабілі кавер на Тутсі, да таго ж ГМ - гэта diy, таму паралелі нельга праводзіць.

Posted: 26.12.2007 - 21:06
by Predatorre
Наш любы Лявон Вольскі парадаваў нас чарговым плягіятам, карацей, параўнайце самі:
"Усё будзе добра" для навагодняга праекту Белсат
Muse - Glorious
Як па мне дык відавочна, што проігрыш падобны :lol:

Posted: 26.12.2007 - 21:20
by Alonka
Predatorre, :lol: . Вольскага пад тапары!

Posted: 27.12.2007 - 00:30
by macie3k
Здаецца, наслухаўся Лявон Тартака ;)

Posted: 27.12.2007 - 13:44
by Alonka
Тырылі ў Led Zeppelin, атрымаўся Muse :lol:

Posted: 28.12.2007 - 20:42
by Андрэй
Што вы хаціце? Нот усяго сем, а музыкаў і гуртоў колькі? :)

Posted: 29.12.2007 - 08:47
by Kascjuszka
атрымаўся ацтой..