Page 1 of 1

Ну "Мір" дае!!!

Posted: 26.08.2006 - 11:29
by Костусь
Ці маглі вы ўявіць, што Рок каранацыю будуць паказваць па ТБ?
Калі не дык уключайце тэлеканал Мір а 22.20 і глядзіце!!!

Posted: 26.08.2006 - 11:36
by Alonka
Ёпт... Учора першая частка была... Цікава, чаму ж арганізатары не паведамілі...
Хто бачыў: ці паказвалі Крамбамбулю?

Posted: 26.08.2006 - 12:57
by drapeznik
Alonka wrote:Ёпт... Учора першая частка была... Цікава, чаму ж арганізатары не паведамілі...
Хто бачыў: ці паказвалі Крамбамбулю?
Па-мойму, не паказвалі яшчэ.

Posted: 26.08.2006 - 13:04
by Ultrabelarus
Крамбамбулю паказвалі, яна ж першая была.
Я так здзівіўся! Клас! Праўда, гук нейкі, як быццам на дыктафон запісвалі. І назвы ўсіх гуртоў перакладаюць, каб у якім Казахстане зразумелі

Posted: 26.08.2006 - 13:49
by Slaver
Ёпт... чаму ж раней не паведаміў ніхто? :(((

Posted: 26.08.2006 - 14:03
by Мікалай
Млін, не глядзеў!!!! Гаворыце сёньня другая частка будзе?

Posted: 26.08.2006 - 14:52
by Iкс
Глядзеў! Клас! Сёньня ў 23:20 другая частка (хм, чаму у першым паедамленні напісана 22:20). Канешне мантажавана усё не міласэрдна, ніводнага выступу вядоўцаў, але і за гэта дзякуй.

Posted: 26.08.2006 - 15:40
by Alonka
Iкс, таму што час маскальскі стаіць :) Для Беларусі ў 22.20.

Posted: 26.08.2006 - 23:54
by DeXta
вот беспредельщики!

Posted: 27.08.2006 - 07:25
by Костусь
Напэўна не я адзін здзіўлён гэтай трансляцыі ад каго, ад каго а ад Міру я нечакаў.
Даруйце што надрукаваў паведамленне так позна, проста не ведаў, выпадкова пераключыў на Мір пасля футбола ў пятніцу.

Posted: 27.08.2006 - 10:23
by Alonka
Костусь, а чаму? "Мір", як і Першы Музычны, не дзяржаўны канал. У мяне знаёмая там працуе: яна згодная здымаць нават НРМ.

Posted: 27.08.2006 - 23:21
by drapeznik
Alonka wrote:Костусь, а чаму? "Мір", як і Першы Музычны, не дзяржаўны канал. У мяне знаёмая там працуе: яна згодная здымаць нават НРМ.
Толькі хто ж ёй у нашай краіне дасьць =(

Posted: 28.08.2006 - 14:42
by Alonka
drapeznik, даюць. Іншая справа, што здымаць няма чаго.

Posted: 28.08.2006 - 23:12
by drapeznik
Alonka wrote:drapeznik, даюць. Іншая справа, што здымаць няма чаго.
Ну можна было б "Песьні свабоды" або будучы канцэрт хоць крыху асьвятліць =)

Posted: 29.08.2006 - 11:08
by Alonka
drapeznik, справа ў тым, што "Мір" - не беларускі і далёка не музычна-забаўляльны канал. Музычнае жыцьцё краіны яны здымаюць у вольны ад асноўнай працы час. "Мір" нават на першы (і адзіны :)) кватэрнік НРМ зьбіраліся прыехаць, але як раз у гэты час давялося ехаць з Бацькам па Беларусі.

Posted: 30.08.2006 - 16:25
by Valodsviet
Мір фарэва!
Проста, як я разумею, беларускія прадстаўнікі гэтага каналу нармальныя людзі!
Учора глядзеў перадачу пра Крэўскі замак. Сапраўды цікава, чаму гэты канал не забаранілі???

Posted: 30.08.2006 - 22:27
by warkus
Alonka, а класны ж кватэрнік быў. шмат згубілі!:)

Posted: 30.08.2006 - 22:36
by Alonka
warkus, з Бацькай было весялей! :)