Караткевіч/Тодар Беларуская песня (Дзе мой край?)
Posted: 30.08.2006 - 18:25
Code: Select all
Беларуская песня
Дзе мой край?
словы: Уладзімір Караткевіч
музыка: Зміцер Вайцюшкевіч (Тодар)
Em
Дзе мой край?
G D C
Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Em D C
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Am(5) E(7) Am(5) riff
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
C(3) Hm(2) Em
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
*аналягічна папярэдняму:*
Ты ляжыш
Там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Пройгрыш:
Em(7) D(5) C(3) Gm/G(3) Am(5) Hm(7) x2
*Пераход Gm/G даволі хуткі, у запісе яго можаце і не пачуць. граецца на барэ, боем. Далей таксама працягваецца грацца боем да апошніх дзвюх куплетаў.*
Em(7)
Што сьляпым?
Am#(6) F(8) D#(6)
Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Gm(3) F(8) D#(6)
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Cm(8) G(10) Cm(8)
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
D#(6) Dm(5) Gm(3)
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.
Gm(3)
Дзе мой край?
*аналягічна папярэдняму:*
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Em(7)
*А зараз: тыя ж акорды, што і з пачатку, але боем, на барэ:*
Em(7)
Дзе мой край?
G(10) D(10) C(8 )
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Em(7) D(10) C(8 )
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
Am(5) E(7) Am(5)
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
C(8 ) Hm(7) Em(7)
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.
*аналягічна папярэдняму:*
Там зьвіняць
Неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Пройгрыш:
Em(7) D(5) C(3) Gm/G(3) Am(5) Hm(7)
*Далей граецца, як решыя два куплеты: на першых ладах і пераборам:*
Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе
Баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.
riff у куплетах з пераборам наступны:
E---7---5-----------
H------------5------
G----------------5--
Заўвага:
У дужках пазначаны нумар ладу, на якім граецца акорд. Калі нумар не стаіць, то акорд граецца па адкрытых струнах (на першых ладах).
пазначаны спосаб заціскання акордаў можа крыху розніцца з аўтарскім.