Ці не мусіць з'явіцца новы кліпак НРМ?

Абмяркаваньне ўсіх альбомаў гурту, асобных песьняў, відэа-кліпаў і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Ці не мусіць з'явіцца новы кліпак НРМ?

Post by Alena »

:?: Ці не зьбіраецца гурт здымаць кліпак на псьню Мінск-Менск?
Гэта, дарэчы, яшчэ лягчэй зрабіць, чым "Мы пераможам" (Гадзючнік), ужываючы тыя ж самыя сродкі. Маю на ўвазе тэматычныя відэазапісы, зробленыя лічбавымі камэрамі.
Было б цікава паглядзець на сучасны гімн Мінску, а ня толькі паслухаць... :)
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

Post by macie3k »

спачатку хай запішуць гэту песьню ;)
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Re: Ці не мусіць з'явіцца новы кліпак НРМ?

Post by drapeznik »

Alena wrote::?: Ці не зьбіраецца гурт здымаць кліпак на псьню Мінск-Менск?
Гэта, дарэчы, яшчэ лягчэй зрабіць, чым "Мы пераможам" (Гадзючнік), ужываючы тыя ж самыя сродкі. Маю на ўвазе тэматычныя відэазапісы, зробленыя лічбавымі камэрамі.
Было б цікава паглядзець на сучасны гімн Мінску, а ня толькі паслухаць... :)
Песьня ўвойдзе на новы альбом. Ці не зарана думаць пра кліп, калі альбом яшчэ ня выдадзены? =)
Last edited by drapeznik on 2.09.2006 - 22:11, edited 1 time in total.
User avatar
Мікалай
Мадэратар
Posts: 283
Joined: 1.12.2005 - 15:47
Location: Менск

Post by Мікалай »

Я згодзен з drapeznik'ам. Зараз музыкам не да кліпа.
Image
Image
"Won't you help to sing these songs of freedom?
Cause all I ever had, redemption songs, redemption songs."
Bob Marley
Guest

Post by Guest »

Не лічу вартым здымаць кліпы фармата Гадзючніка або трэба гэта пазіцыянірваць як нейкае Home Video.
User avatar
Michel Angelo
Сябар
Posts: 44
Joined: 16.06.2006 - 16:02
Location: Менску

Post by Michel Angelo »

Я нешта сплужыў, але папярэдні пост мой.
Трахні
Трахні мяне
Трахні
Трахні яшчэ
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Зразумела, што музыкам не да таго зараз... Але таленавітым творчым асобам заўсёды "не да таго"... :)

На маю думку, існуе вельмі вялікіая праблема з папулярызацыяй НРМ. Гурт, па іх словах, задаволены колькасцьцю і кантынгентам прыхільнікаў. Але неяк гэта дзіўна, што прыхільнікі НРМ - гэта ў першую чаргу моладзь (ад 14-15 гадкоў). Але ж музыка й сьпевы НРМ зусім не дзіцячыя :)

Я тут зрабіла асабістае "даследваньне" паміж знаёмымі і па лакальнай сетцы. Ведаеце, гэта жах! Добра, калі б гурт не падабаўся, а яго проста ня ведаюць (не пра існаванне, натуральна, чулі, а песьні - не!).

І шмат праблемаў менавіта з-за дрэннага піара, а не з-за палітычных дамаганняў і ганеньняў. Ці рэкляма - гэта толькі масмедыя?

"Чаму?" - пытаюся я. "А дзе іх можна ўбачыць ці паслухаць?" - адказвае хлапец, - "Ці, мабыць кліпакі якія ёсць у цябе (зразумела, што новыя)?" "Гадзючнік" - прыгадваю я адзінае з таго, што, на мой погляд, не сорамна паказаць і адсылаю яму файл.
Праз тыдзень хлапец слухае альбомы НРМ.

Па маіх назраньнях, народ цікавіцца беларускай музыкай, але іх патрэбна падштурхнуць, зацікавіць. Крэтыву не хапае!
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Michel Angelo
Сябар
Posts: 44
Joined: 16.06.2006 - 16:02
Location: Менску

Post by Michel Angelo »

Дык вось як раз кліпы якасці Гадзючніка не дапамогуць папулярызацыі сучаснай беларускай рок-музыкі.
Трахні
Трахні мяне
Трахні
Трахні яшчэ
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Michel Angelo, вось вам і крэатыў! Нават, калі акалічнасцямі да такога фармата відэа з'яўляецца нізкі бюджэт, гэта вельмі цікавы фармат кліпакоў! Я і мае сябры з задавальненьнем глядзелі "Мы пераможам". Хоўм-відэа вельмі цікавы фармат, больш нават за стандартыя тупаватыя адналікія кліпакі, бо ў гэтым фармаце музыкаў можна ўбачыць не зоркамі, а звычайнымі людзьмі. А гэта больш цікавіць сучаснага гледача :)
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Michel Angelo, Кліп "Гадзючнік" быў самым папулярным па колькасьці праглядаў з ўсіх кліпаў на маім кампутары... Я ж вам кажу: рабіла "даследваньне" :).
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Michel Angelo
Сябар
Posts: 44
Joined: 16.06.2006 - 16:02
Location: Менску

Post by Michel Angelo »

Alena, Ну тады ў цябе файныя сябры :)
Трахні
Трахні мяне
Трахні
Трахні яшчэ
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Alena, паверце мне, справа не ў крэатыве тут зусім. Ёсьць іншыя, больш глябальныя праблемы.
P.S. І для даведкі: рэкляма і піяр - розныя рэчы ;)

Усім:
А кліп абавязкова павінны быць. І ён будзе. Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Alonka wrote:Alena, паверце мне, справа не ў крэатыве тут зусім. Ёсьць іншыя, больш глябальныя праблемы.
P.S. І для даведкі: рэкляма і піяр - розныя рэчы ;)

Усім:
А кліп абавязкова павінны быць. І ён будзе. Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
На конт піяру: на факультэце "паблік рілейшнз" (сувязі з грамадскасьцю) рэкляму разглядаюць як састаўную частку піяра :wink:
Але ж я не казала, што гэта адное і тое ж :wink: , бо адносна добра ведаю механізмы піяра :)
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

А на конт "будуць - ня будуць круціць" - пытанне цікавае, бо распаўсюджваць можна і праз Інтарнэт, праз лакальныя сеткі, сяброў - (банераў патрэбна болей на папулярных сайтах). Тут-бай - Форумы - Музыка (там зараз няма галінкі пра НРМ (альбо іншыя гурты з гэтага форуму).
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Alena, так, гэта састаўная частка, але рэкляма - гэта ўсё ж такі продаж, а піяр - імідж. Доўга можна разважаць, але зараз не пра тое. Пра кліпы і была задумка распаўсюджваць менавіта праз інэт, таму тут наўпрост патрэбная лічбавая камэра. І жаданьне. Яно, можа, і ёсьць, але НРМ няма часу гэтым займацца. Калі зноў вяртацца да піяру, дык тут выплывае праблема таго, што ў НРМ няма піяршчыка наогул. Я займаюся выключна справамі Лявона. А НРМ... Ужо ня той узровень, каб дзеля ідэі дапамагаць. Ды й калі б сам гурт гэтага жадаў... Далей ідуць думкі пра тое, што нельга пісаць на форуме фан-клюбу :)
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Law
Сябар
Posts: 17
Joined: 29.07.2006 - 01:27
Location: Украіна, Луганск

Post by Law »

Alena wrote:Зразумела, што музыкам не да таго зараз... Але таленавітым творчым асобам заўсёды "не да таго"... :)

На маю думку, існуе вельмі вялікіая праблема з папулярызацыяй НРМ. Гурт, па іх словах, задаволены колькасцьцю і кантынгентам прыхільнікаў. Але неяк гэта дзіўна, што прыхільнікі НРМ - гэта ў першую чаргу моладзь (ад 14-15 гадкоў). Але ж музыка й сьпевы НРМ зусім не дзіцячыя :)

Я тут зрабіла асабістае "даследваньне" паміж знаёмымі і па лакальнай сетцы. Ведаеце, гэта жах! Добра, калі б гурт не падабаўся, а яго проста ня ведаюць (не пра існаванне, натуральна, чулі, а песьні - не!).

І шмат праблемаў менавіта з-за дрэннага піара, а не з-за палітычных дамаганняў і ганеньняў. Ці рэкляма - гэта толькі масмедыя?

"Чаму?" - пытаюся я. "А дзе іх можна ўбачыць ці паслухаць?" - адказвае хлапец, - "Ці, мабыць кліпакі якія ёсць у цябе (зразумела, што новыя)?" "Гадзючнік" - прыгадваю я адзінае з таго, што, на мой погляд, не сорамна паказаць і адсылаю яму файл.
Праз тыдзень хлапец слухае альбомы НРМ.

Па маіх назраньнях, народ цікавіцца беларускай музыкай, але іх патрэбна падштурхнуць, зацікавіць. Крэтыву не хапае!
Дык і я практычна так сама пра N.R.M. узнаў :D :wink:
User avatar
Megaloman
Сябар
Posts: 72
Joined: 1.10.2005 - 11:26
Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве

Post by Megaloman »

Alena,
не згаджуся наконт нізкай папулярызацыі НРМ, калі б былі лічбы продажу асобных альбомаў (магчыма, у кагосьці ёсць?), гэта было б зразумела.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Megaloman, калісьці даўно, калі НРМ маглі спакойна граць канцэрты і зьяўляцца на ТВ, яны былі лідэрамі продажу сярод беларусаў. Цяпер гэта Ж:МОРС. Вось і адразу бачна, што толькі прафэсыйны піяр з выкарыстаньнем ТВ можа вывесьці гурт на новы ўзровень. Усе гэтыя распаўсюджваньні праз інэт далей за некалькі сотняў прыхільнікаў не прывядуць.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Michel Angelo
Сябар
Posts: 44
Joined: 16.06.2006 - 16:02
Location: Менску

Post by Michel Angelo »

Толькі вось сэнс здымаць нешта, лепшае за "Гадзючнік" - круціць усё роўна ня будуць.
Ну не кажы, сэнс безумоўна ёсць, нам не пофіг, які яны здымуць кліп.
Трахні
Трахні мяне
Трахні
Трахні яшчэ
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Атрымліваецца цікавая канструктыўная размова :) Так, я таксама добра памятаю тыя часы, калі НРМ свабодна з'яўляліся ў СМІ ды й ладзілі канцэрты без перашкод :)
Ну, не сумуйце :) Будзем змагацца!
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
Post Reply