Ці не мусіць з'явіцца новы кліпак НРМ?

Абмяркаваньне ўсіх альбомаў гурту, асобных песьняў, відэа-кліпаў і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Megaloman
Сябар
Posts: 72
Joined: 1.10.2005 - 11:26
Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве

Post by Megaloman »

Менавіта дзякуючы дзяржаўнаму радые і тэлебачаньню я пазнаеміўся з гэтым гуртом. Перад тым, як набыць першы CD (гэта были "Тры Чарапахі"), я ўжо чуў Песьню пра Каханьне, Паветраны шар, Тры Чарапахі, Чыстую-Сьветлую, Мы жывем ня кепска, ну і, безумоўна, бачыў Партызанскую на рок-каранацыі. І ўсе гэта, нагадаю, на звычайным радые і тэлебачаньні.
А вось пачынаючы з "Дому Культуры" круціць НРМ амаль што перасталі, хаця альбом не горш за папярэдні і ў крамах быў у абсалютна свабодным продажы.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Michel Angelo, дык, можа, ськінемся ўсе па некалькі даляраў і здымем НРМ кліп за некалькі тысячаў?
Якасьць кліпу вызначаецца мэтамі, для якіх ён робіцца. І залежыць прамапрапарцыянальна ад памеру ганарараў. Можна зьняць дарагое відэа, але сэнс? Для замежжа НРМ як музычны гурт нецікавы. А кавалачак зачыненай невядомай краіны з апошнім дыктатарам Эўропы не павінен мець супэрнаварочанага відэа. НРМ - цікавая, незвычайная каманда, якую нельга разглядаць праз прызму звычайнага шоў-бізнэсу.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Вось аб тым я й кажу... Не праз прызму тыповага шоў-бізнэсу...
Бачыце, што з некаторага часу круціць на радыё/ТБ скончылі - патрэбна іншае выйсце. Ці мы глупей за мясцовыя ўлады?
Але справа ў тым, як мне падаецца зараз, што менавіта самі рок-музыкі жадаюць сядзець у андэграўндзе... Здаецца, што яны ўжо звыкліся з андэграўндным статусам і вырашылі, што так нават цікавей і адказнасьці менш...

А што даычыцца кліпаў: мяне задавальняе і фармат "хоум-відэа", калі ўсё роўна няма магчымасьці кліпы шырокай грамадскасьці прапанаваць.

Толькі вось пагадзіцеся: забаонены паэт/пісьменнік працягвае пісаць (нават невыданыя) творы, нягледзячы на забарону....Ён робіць гэта дзеля нашчадкаў, бо ніякі рэжым не можа ўладарыць вечна :)
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Megaloman
Сябар
Posts: 72
Joined: 1.10.2005 - 11:26
Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве

Post by Megaloman »

Дзеля чаго існуюць кліпы? Каб напрыклад хто-небудзь убачыў па МТВ новы гурт (ці не забываўся на стары), гурт яму спадабаўся, і ён пайшоў у краму набыць іх альбом. А які сэнс у кліпу ў сеняшнім становішчы НРМ? Круціць яго не будуць, застаецца, што яго будуць спамаваць тыя хто і так добра ведае гурт. Магчыма, музыкі маглі б дадаць кліп на кружэлцы новага альбома, тады іньшая справа.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Alena, кожны музыка хоча быць агульнавядомым, каб на яго канцэрты зьбіраліся тысячы, каб мільённымі накладамі прадаваліся плыткі. НРМ шмат выступае ў Польшчы, у добрых залях, на добрых апаратах. Але калі мы вярталіся з Гомлі ў мінулым годзе, дзе быў дрэнны гук, калгаснае памяшканьне і адсутнасьць прафэмыйнага сьвятла, вочы Лявона гарэлі, бо граць на Радзіме заўсёды прыемней. Але некалькі дзён таму я сядзела ў Мінкульце і размаўляла з чалавекам, які выдае гастролькі, пра выйсьце з гэтай сытуацыі, калі лепшыя ня могуць арганізаваць выступ у роднай краіне. І адказ быў такі: выйсьце адзінае - пайсьці да Пралескоўскага і сказаць, што Лявон больш ня будзе браць удзел у палітычных акцыях. Вядома, што на такое не згадзіцца ня толькі Лявон, але і астатнія з "чорнага" сьпісу. Вось і ўсё. Атрымліваецца замкненае кола. А без ТВ/радыё, яшчэ раз кажу, выйсьці на ўзровень Морсаў сёньня немагчыма.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

Alonka wrote:Alena, кожны музыка хоча быць агульнавядомым, каб на яго канцэрты зьбіраліся тысячы, каб мільённымі накладамі прадаваліся плыткі. НРМ шмат выступае ў Польшчы, у добрых залях, на добрых апаратах. Але калі мы вярталіся з Гомлі ў мінулым годзе, дзе быў дрэнны гук, калгаснае памяшканьне і адсутнасьць прафэмыйнага сьвятла, вочы Лявона гарэлі, бо граць на Радзіме заўсёды прыемней. Але некалькі дзён таму я сядзела ў Мінкульце і размаўляла з чалавекам, які выдае гастролькі, пра выйсьце з гэтай сытуацыі, калі лепшыя ня могуць арганізаваць выступ у роднай краіне. І адказ быў такі: выйсьце адзінае - пайсьці да Пралескоўскага і сказаць, што Лявон больш ня будзе браць удзел у палітычных акцыях. Вядома, што на такое не згадзіцца ня толькі Лявон, але і астатнія з "чорнага" сьпісу. Вось і ўсё. Атрымліваецца замкненае кола. А без ТВ/радыё, яшчэ раз кажу, выйсьці на ўзровень Морсаў сёньня немагчыма.
Мда, знайшлі з кім параўноўваць НРМ (шчыра кажучы, легенду нашае музыкі... Альбом "3 чарапахі", напрыклад, быў нядаўна ўзгаданы адным з прарэктараў нашага ВНУ, разам з Крамбамбуляй. Прарэктар (дарэчы, па выхаваўчай працы, дзядок гадоў 60) абураўся, чаму НРМ не чуваць на радыё, калі іх песьні не нясуць палітычнага або правакацыйнага зьместу (большасьць). Ён нават прапанаваў, каб НРМ пачало гучаць на радыё нашага ВНУ (радыёкропка).) Так што ня ўсё так дрэнна =)
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

drapeznik, я не параўноўваю гурты, я параўноўваю ўзровень іх піяру. Бясспрэчна, Морсы зараз - самы вядомы/папулярны гурт у межах Беларусі. І яшчэ раз кажу, распаўсюджваньне цераз знаёмых, пракрутка па радыё розных ВНУ - гэта і ёсьць андэграўнд, ПЕРШАЯ прыступка на шляху да ТВ і радыё. А ў выпадку НРМ атрымліваецца, што гэта іх апошні прыстанак :(
And I'm sorry for just being me...
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

Alonka wrote:drapeznik, я не параўноўваю гурты, я параўноўваю ўзровень іх піяру. Бясспрэчна, Морсы зараз - самы вядомы/папулярны гурт у межах Беларусі. І яшчэ раз кажу, распаўсюджваньне цераз знаёмых, пракрутка па радыё розных ВНУ - гэта і ёсьць андэграўнд, ПЕРШАЯ прыступка на шляху да ТВ і радыё. А ў выпадку НРМ атрымліваецца, што гэта іх апошні прыстанак :(
Ня трэба сумаваць. Будзем праводзіць агіт-піяр =) Жыў НРМ і будзе жыць. І хай давеку жыве =)
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

Дарэчы, добры піяр ня сведчыць пра добрую якасьць музыкі. Гэта так, для ўдакладненьня.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

drapeznik, пра будзе жыць НРМ я б яшчэ паспрачалася :) Хутчэй, будзе жыць памяць аб ім.
Пра піяр і музыку цалкам згодна, але гаворка зараз не пра якасьць музыкі, а менавіта пра піяр.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Megaloman wrote:Дзеля чаго існуюць кліпы? Каб напрыклад хто-небудзь убачыў па МТВ новы гурт (ці не забываўся на стары), гурт яму спадабаўся, і ён пайшоў у краму набыць іх альбом. А які сэнс у кліпу ў сеняшнім становішчы НРМ? Круціць яго не будуць, застаецца, што яго будуць спамаваць тыя хто і так добра ведае гурт. Магчыма, музыкі маглі б дадаць кліп на кружэлцы новага альбома, тады іньшая справа.
Я лічу, у сённяшнім становішчы самы правільны крок - выпуск і распаўсюджваньне/продаж менавіта кампутарных (мп3) дыскаў - там і магчымасць ёсць кліпы разьмяшчаць. Згодна з вамі!
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Alena, выданьне мп3-дыскаў - гэта таксама ўжо нейкі адчай. Наступным крокам будзе граньне за ганарар у 100 даляраў у калгасных дк? Каму трэба, той набудзе і пачуе якасны запіс на якасным дыску. І кліп там таксама паглядзе. У НРМ ужо ня той узрост і ня той узровень. Трэба трымаць усё ж такі нейкую плянку.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Megaloman
Сябар
Posts: 72
Joined: 1.10.2005 - 11:26
Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве

Post by Megaloman »

Нажаль, у падобным стане апынуліся не толькі НРМ, але й іх папобчныя праекты, абсалютна апалітычныя - Крамбамбуля, Гарацкія. Напрыклад, песьня "Турысты" ні чаым не саступае тым жа "Гасьцям", але ці часта мы яе чулі ці бачылі кліп?
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Megaloman, чула я яе часта. Кліп часта ня бачылі толькі таму, што Крамба адмовілася плаціць грошы 1М за ратацыю. Бо гэта сэнсу ня мае - раскручваць гурт, якому забаронена граць канцэрты.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Alonka wrote:Megaloman, чула я яе часта. Кліп часта ня бачылі толькі таму, што Крамба адмовілася плаціць грошы 1М за ратацыю. Бо гэта сэнсу ня мае - раскручваць гурт, якому забаронена граць канцэрты.
Ну, не разумею я гэткай логікі! Не патрэбна круціць, бо ўсё роўна не дадуць граць канцэрты! Ну, была ж магчымасць рабіць гурт папулярней, збіраць больш прыхільнікаў - чаму не выкарыстоўваць такую магчымасць ??? Вы супярэчыце сябе: "музыкі заўсёды мараць аб тысячах-мільёнах прыхільнікаў" і "навошта штосьці рабіць, калі не мае сэнсу". Мне здаецца сэнс усё ж такі вялікі. Тыя ж дыскі разыходзіліся б лепшымі тыражамі...

А на конт мп3 - я не за замену СD на MP3. Я за існаваньне розных фарматаў, за існаваньне выбару, бо кампутар заўжды пад рукой амаль у кожнага гарадскога жыхара сярэдняга класу. Мы не павінны ігнараваць тэхналёгіі будучыні (дарэчы, гэта ўжо тэхналёгіі сучаснасці). Па-першае, мп3 фармат - не каштуе шмат грошаў. Па-другое. ў электронным фармаце магчыма распаўсюджваць інфу пра гурт, кліпы, запісы канцэртаў (урыўкі), урыўкі песень і рэклямаваць ня толькі пабочныя праекты міністраў НРМ, але і іншую рэкляму, што акупіць выпуск саміх электронных дыскаў. А вось праглядзеў такі дыск/журнал кожны пажадае набыць дыск з песьнямі. А тыя, хто любіць халяву, яны і сёньня ўсе сьпевы НРМ і інш. атрымліваюць праз інэт.

Я вам проста прывяду прыклад: у РБ існуе з нядаўняга часу журнал "Дзэн" ("ZEN") у электронным фармаце на дысках. Ён вельмі прыгожы, з пункту гледжаньня дызайна, і вельмі цікавы і якасны інфармацыйна.... Чым такі фармат лепей за звычайный фармат журналаў? 1. Прыгажосць (дызайн - супер) 2. прышпільна і вельмі цікава нават не толькі для моладзі (шмат чаго можна панаціскаць - зроблена з фантазіяй- ён не можа надакучыць) 3. якасны матэрыял (ну, гэта ўжо заслуга рэдактара і журналістаў) 4. там поруч з інфой у выглядзе артыкулаў (мона пачытаць) ёсць і фоткі ў добрай якасьці (візуальна лепей), а таксама відэа- і аудыа-фрагменты (у звычайным фармаце гэтага не зрабіць).
Выснова: кожны раздзел успрымаецца візуальна, на слых і інш. Эффект - 100%. А галоўнае - гэта не вльмі дарагі фармат для распаўсюджваньня шырокімі тыражамі. Перапісваеш з дыска на дыск (ці з кампутара на дыскі) - якасць аднолькава добрая!!! І хутка, і якасна!
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Alena, я таксама калісьці была маладой і наіўнай :) Піярныя пляны пісала... Дастаткова некалькі гадзінаў паразмаўляць з музыкамі - і бачыш сьвет у іншым сьвеце. Размовы на форуме гэта адно, праца, тым больш, у нашай краіне ў цяперашні час - іншае.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Alonka wrote:Alena, я таксама калісьці была маладой і наіўнай :) Піярныя пляны пісала... Дастаткова некалькі гадзінаў паразмаўляць з музыкамі - і бачыш сьвет у іншым сьвеце. Размовы на форуме гэта адно, праца, тым больш, у нашай краіне ў цяперашні час - іншае.
Вось ня трэба пессімізму :wink:
Гэта не ў Ваш бок папрокі.... Але хто жадае - і я гэта бачу кожны дзень сваімі вачыма - той робіць шмат! Не размаўляйце Вы пра піяр з музыкамі, тым больш, што Вы піяр-кампаніі складалі... Гэта не іх справа (за рэдкімі выключэньнямі). Ад нашых музыкаў патрэбна толькі згода на тыя ці іншыя дзеяньні ад іх імя. Кожны павінен рабіць тое, што яму па сілам, тое, у чым ён лепей за астатніх. Няхай яны робяць цудоўную музыку, а нехта будзе рабіць піяр...

Мой аптымістычны настрой выкліканы не маладосцьцю (дарэчы, ў мяне тры рознаплянавых прафесіі за плячыма і дзьве вышэйшых адукацыі, па адной з якіх я ўжо год працую з задавальненьнем - няскромна, але не люблю размовы пра "маладосць і наіўнасць").
Я да Вас з вялікай сімпатыяй стаўлюся!!! Проста такі кепскі настрой адчуваецца зараз па ўсёй краіне.
Вы ведаеце, што зараз пачалася новая хваля эміграцыі моладзі з РБ? Толькі адна фраза на вуснах: "ТУТ БОЛЬШ НЯМА ЧАГО РАБІЦЬ" - як Вам такое? Падабаецца? Мне - НЕ!!! Колькі маіх сяброў не жадае вяртацца? - Занадта шмат, непералічыць! А пачыналася з пессімізму...

Калі б'ешся галавой аб сьцяну (а менавіта гэта адбываецца ў краіне па ўсіх накірунках) і калі не атрымліваецца нічога зьмяніць (нават не патрабуе ўдакладненьня, бо амаль ва ўсіх галінах патрэбны зьмены), я таксама адчуваю бяссілле й плачу. Апошнім часам стрэсавы стан ўсё часьцей змяняе добры аптымістычны настрой. Але я не жадаю, каб ён перадаваўся астатнім. Як там пяецца ў "гадзючніку": "досыць плакаць і крычаць". :!: Нядрэнная ідэя! :wink:
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Alena, абсалютна ніякага пэсымізму. І зьяжджаць нікуды не зьбіраюся. Проста я ведаю, пра што кажу. У нас няма шоў-бізнэсу, і музыкі працаваць у ім не ўмеюць. Яны прызвычаіліся, што раней усё рабілася само па сабе. Таму менавіта ў згодзе зь іх боку тут і праблемы. Менавіта гэта я мела на ўвазе з самага пачатку: калі паварысься разам зь імі некалькі гадоў, добра разумееш, што лепей ня лезьці, сабе даражэй. Проста задайце сабе пытаньне, чаму ў аднаго з самых знакамітых гуртоў Беларусі няма ні прадусара, ні дырэктара, ні піяр-мэнэджэра, і нават афіцыйны сайт не працуе?
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alena
Сябар
Posts: 33
Joined: 31.08.2006 - 05:32
Location: Менск

Post by Alena »

Alonka wrote:Alena, абсалютна ніякага пэсымізму. І зьяжджаць нікуды не зьбіраюся. Проста я ведаю, пра што кажу. У нас няма шоў-бізнэсу, і музыкі працаваць у ім не ўмеюць. Яны прызвычаіліся, што раней усё рабілася само па сабе. Таму менавіта ў згодзе зь іх боку тут і праблемы. Менавіта гэта я мела на ўвазе з самага пачатку: калі паварысься разам зь імі некалькі гадоў, добра разумееш, што лепей ня лезьці, сабе даражэй. Проста задайце сабе пытаньне, чаму ў аднаго з самых знакамітых гуртоў Беларусі няма ні прадусара, ні дырэктара, ні піяр-мэнэджэра, і нават афіцыйны сайт не працуе?
:lol: ну, пра адсутнасць піяр-персанала й дырэктара магу выказаць меркаваньне, што ім усім патрэбна плаціць грошы, якіх гурт не мае, а вось пра сайт - :?: :?: :?: гэта нейкі прыкол, нават не магу патлумачыць
Падваеньне асобы зрывае нам дах...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

У НРМ няма грошай?! Пацтулам :lol: Эх, наіўныя беларускія прыхільнікі...
And I'm sorry for just being me...
Post Reply