Page 1 of 3
АўтаРадыё Forever!
Posted: 7.09.2006 - 21:07
by Юрась
Сябры! Вельмі люблю гэта радыё, і не так даўно не вытрымаў й напісаў ім наступнае:
"Вітаю!
Сябры, добрай ночы. На жаль у мяне зусім мала часу - таму ў двух словах.
Вялікі ДЗЯКУЙ усім ВАМ, вашаму радыё. Толькі ў Вас можна слухаць
сапраўдную беларускую музыку, цудоўны беларускі рок, тыя песьні, якія
акрамя хаты, на жаль амаль нідзе не пачуеш. Гэта й трэкі з дыску
"Песьні Свабоды", "Віза Н.Р.М." і г.д. Гэта сапраўды цудоўна. Але не
кожнае радыё пойдзе на такое, бо большасць гуртоў лічацца
"забароненымі" з-за сваіх палітычных перакананняў, а вы пайшлі - ВЫ
лепшыя. А што песьні?! Так прыемна чуць нашу родную мову (якая па
мілагучнасьці займае другое месца ў свеце пасля Італьянскай!) ў вашых
перадачах, дарэчы яны вельмі цікавыя!!!
Яшчэ раз ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ за ўсё гэта. Так трымаць!
P.S. І маленькая прапанова - вельмі хочацца чуць яшчэ болей
беларускамоўных перадач, але думаю, усе гэта будзе з цягам часу.
Жыве Беларусь!"
Прыкладна праз дзень-другі прыйшоў адказ:
"Вам дзякуй,за тое што слухаеце наша радые.
З цягам часу беларускiх перадач і музыкі будзе больш. Абяцаем вам.
Да сустрэчы.
Жыве Беларусь!"
Posted: 7.09.2006 - 21:20
by Юрась
E-mail АўтаРадыё: [email protected]
Posted: 8.09.2006 - 00:34
by Kascjuszka
апазіцыя нават у радыё засела!! куды ж ''кірыешка'' пазырае?
Posted: 8.09.2006 - 20:48
by Юрась
Kascjuszka wrote:апазіцыя нават у радыё засела!! куды ж ''кірыешка'' пазырае?
Re: АўтаРадыё Forever!
Posted: 8.09.2006 - 21:16
by Alena
Юрась wrote: Так прыемна чуць нашу родную мову (якая па
мілагучнасьці займае другое месца ў свеце пасля Італьянскай!)
Сябры, дарэчы мне гэта не прывідзілася
Я ж памятаю колькі-то год таму праводзіліся міжнародныя лінгвістычныя дасьледваньні і вынікам было тое, што Вы вышэй напісалі. Я цалкам згодна, бо па першай сьпецыяльнасці лінгвіст: мова па мілагучнасьці прывабная на любы нават самы кансэрватыўны густ
І па вымаўленьню й фанэтыцы падобная да італьенскай (а італьенская ўжо шмат часу лічыцца найпрыгажэйшай) - гэта з-за такой колькасьці сьвісцячых гукаў, кшталту "ц" і прыемных для ўспрыманьня асіміляцыйных з'яў.
А то я сябе адчувала дагэтуль ідыёткай: хадзіла, усім гаварыла, што 2-е месца ў сьвеце па мілагучнасьці
І ніхто не верыў.
Калі ласка, хто ведае, дзе магчыма дакладную інфу пра сей факт атрымаць/прачытаць?
Posted: 8.09.2006 - 22:13
by Kat
Kascjuszka wrote:апазіцыя нават у радыё засела!! куды ж ''кірыешка'' пазырае?
да якая апазіцыя?! Касцюшка, хопіць правакацый! Прэзідэнт жа чотка і чэсна сказаў, што ніякай апазіцыі ў краіне няма!
Posted: 8.09.2006 - 22:21
by Kat
Спадарства! Калі беларуская мова падобная да італьянскай, менталітэт таксама чымсьці падобны- ўсё і там, і тут ад балды, БелІта і Марко ўжо шмат гадоў існуюць. Карацей, не менш падабенстваў, чым з Расеяй. прапаную аб'ядноўвацца з Італіяй! тады у нас будуць макароны, мора і добрая футбольная каманда!
Posted: 9.09.2006 - 00:40
by Kascjuszka
было б крута:)
у італіі класныя дзеўкі
Posted: 9.09.2006 - 01:21
by Alena
Kat wrote:Спадарства! Калі беларуская мова падобная да італьянскай, менталітэт таксама чымсьці падобны- ўсё і там, і тут ад балды, БелІта і Марко ўжо шмат гадоў існуюць. Карацей, не менш падабенстваў, чым з Расеяй. прапаную аб'ядноўвацца з Італіяй! тады у нас будуць макароны, мора і добрая футбольная каманда!
Галоўнае, каб з пастай, піццай і футболам не перайшла да нас італьенская мафія
Posted: 9.09.2006 - 10:45
by Kat
Alena, што, свая дзяржаўная мафія бліжэй да цела?
Posted: 9.09.2006 - 10:48
by Kat
Kascjuszka, італьянскія дзчўчыны занадта хуткія! не пасьпееш за імі!
Posted: 9.09.2006 - 12:09
by Alonka
Італьянскія дзяўчыны вельмі эмансіпіраваныя, таму іхнія мужыкі да нас за нявестамі езьдзяць
У мяне суседка сустракалася зь італьяшкай, нават у Рым езьдзіла. Хацелі ўжо і мне жаніха падмітусіць.
Posted: 9.09.2006 - 12:51
by Slaver
Alonka, няўжо ты адмовілася?
Posted: 9.09.2006 - 12:55
by Alonka
Slaver, ну я ж тут
Posted: 9.09.2006 - 21:23
by Kascjuszka
а я б ад італьяшкі не адмовіўся б.. італьянкі ў сэнсе:)
Posted: 9.09.2006 - 22:29
by Юрась
Kat wrote:Спадарства! ..... прапаную аб'ядноўвацца з Італіяй!!!
Толькі пад
Б-Ч-Б сьцягам!
Posted: 10.09.2006 - 00:28
by Kascjuszka
ідэя добрая..
а што, бяз сьцяга не функцыянуе інструмэнт пралітарыата?
Posted: 10.09.2006 - 17:33
by Kat
Юрась wrote:Kat wrote:Спадарства! ..... прапаную аб'ядноўвацца з Італіяй!!!
Толькі пад
Б-Ч-Б сьцягам!
ну... без б-ч-б сцяга Беларусь- не Беларусь... і пагоню абавязкова трэба праціснуць. Трэба правесьці перамовы з італьянцамі
.
Posted: 10.09.2006 - 19:45
by Юрась
Kat! Малайчына, усе правільна!!!
Posted: 10.09.2006 - 21:32
by Kat
Юрась, стараюся
))