НРСМ - БРСМ

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Юрась
Сябар
Posts: 36
Joined: 28.08.2006 - 20:47
Location: Менск
Contact:

НРСМ - БРСМ

Post by Юрась »

Я - студэнт. Вучуся ў палітэхнічным каледжы. БРСМ у нас не паважаюць, але долбаныя ідэёлагі увесь час нас замбуюць уступіць туды, шмат чым пагражаюць (адносна вучобы).

І я заўважыў вельмі цікавую рэч: О, Як яны нэрвуюцца, гэтыя ідэёлагі ды БРСМ-аўцы, калі чуюць "НЕЗАЛЕЖНЫ Рэспубліканскі саюз моладзі"!!! Яны вельмі баяцца гэтых слоў! Бо гэта можа быць рэальная канкурэнцыя ім!
Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасьцяў начэй
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй!...
Крама
User avatar
Мікалай
Мадэратар
Posts: 283
Joined: 1.12.2005 - 15:47
Location: Менск

Post by Мікалай »

Нас таксама прымушаюць уступаць у БРСМ, але я ім ганарліва адказваю што я ўжо ў NRsM. :wink:
А яны мяне пытаюць:"А што, такое ёсць?" :shock:
І сапраўды, адчуваюць канкурэнцыю
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Re: НРСМ - БРСМ

Post by Kascjuszka »

Юрась wrote:Я - студэнт. Вучуся ў палітэхнічным каледжы.
Чувак! Я таксама вучыўся ў гэтым каледжы!
Калі ты туды толькі паступіў, я цябе па праўзде шкадую... :cry:

памятаю, калі мяне спрабавалі яшчэ на першым курсе заахвоціць у бпсм(брсм?), я ім так у адказ мацюгнуўся, што мяне не чапалі ўвесь час, нават калі я гуляў ідэалагічныя часіны, мне гэта заўсёды сыходзіла з рук:)) прыемна ўспомніць:))))
а як у школе мачылі бэпээсэмшчыкаў, дык проста радасна ўспомніць:) во быў час!
User avatar
Юрась
Сябар
Posts: 36
Joined: 28.08.2006 - 20:47
Location: Менск
Contact:

Post by Юрась »

Калі ты там вучыўся, напэўна ведаеш, <цэнзура> Леўчык ды Ізотава. Кончаныя людзі!! І Гэта галоўны актыў БРСМ!
Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасьцяў начэй
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй!...
Крама
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

на 4 курсе я пасылаў іх куды падалей:))))
можа чуў, як я адзін раз дырэктара зьняважыў??? расказвалі? і як ён мне потым адразу 2 вымовы ўляпіў?:) і ў суме іх стала 10!:)))))
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

Kascjuszka, гыыы... як бы я хацела ўсіх універскіх паслаць!
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

Kat wrote:Kascjuszka, гыыы... як бы я хацела ўсіх універскіх паслаць!
А навошта пасылаць? =) Рабі як я. Чапляеш значок "Пагоня" на адзеньне - і усё! =) За кіляметр абыходзяць =)
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

drapeznik, у тым та і справа, што яшчэ больш чапляюцца. ( я са значком long live Belarus)
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

Kat wrote:drapeznik, у тым та і справа, што яшчэ больш чапляюцца. ( я са значком long live Belarus)
Гм, тады ня ведаю. Можа справа у тым, што мы іх у маім ВНУ ўжо гады два "строім"? =)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

а ў мяне значак ''я люблю беларусь'' з сэрцам чырвоны (ну ведаеце), дык яны думалі, шо я кардыёлаг:)))))))
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

А, забыўся... Я па ВНУ хажу амаль выключна з групкай сьвядомых. У аднаго такі ж значок, як у Касьцюшкі, двое у майка з "Джынсавым фэстам", яшчэ адна дзяўчына з "Жыве Беларусь!" ды я з "Пагоняй". Таму напэўна ад нас БРСМаўцы й разьбягаюцца =)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

іх мачыць трэба:)
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Магу сказаць што у нас у 141-й школе БРСМ-шчыкау таксама не любiлi ды звалi камунякамi
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Юрась
Сябар
Posts: 36
Joined: 28.08.2006 - 20:47
Location: Менск
Contact:

Post by Юрась »

Kascjuszka wrote:на 4 курсе я пасылаў іх куды падалей:))))
можа чуў, як я адзін раз дырэктара зьняважыў??? расказвалі? і як ён мне потым адразу 2 вымовы ўляпіў?:) і ў суме іх стала 10!:)))))


Можа й чуў, не памятаю. Там дастаткова такіх гісторый. Памятаю, на прыканцы года ў Падгайскага ледзь інфаркт не здарыўся, калі ў яго кабінет (там вісіць здаравенны партрэт "усявышняга" ды балотны сьцяг) зайшоў студэнт з вялікім значком Б-Ч-Б сьцяга.



Раскажы, што ты там нарабіў, вельмі цікава
Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасьцяў начэй
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй!...
Крама
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Юрась wrote:
Kascjuszka wrote:на 4 курсе я пасылаў іх куды падалей:))))
можа чуў, як я адзін раз дырэктара зьняважыў??? расказвалі? і як ён мне потым адразу 2 вымовы ўляпіў?:) і ў суме іх стала 10!:)))))


Можа й чуў, не памятаю. Там дастаткова такіх гісторый. Памятаю, на прыканцы года ў Падгайскага ледзь інфаркт не здарыўся, калі ў яго кабінет (там вісіць здаравенны партрэт "усявышняга" ды балотны сьцяг) зайшоў студэнт з вялікім значком Б-Ч-Б сьцяга.



Раскажы, што ты там нарабіў, вельмі цікава
была там (мо і зараз ёсьць, забыў ужо імя:)) адна маладая сьцерва, што вяла ў нас Аўтаматызацыю.. І вось:
Неяк раніцай, пасьля добрага вясёлага вечара, я ехаў у каледж, паралельна зьбівая пахмелку літрам ''Біле''... Спазьняўся на першую пару хвілін так на 15. Як заўсёды, праскачыўшы праз КПП дзяжурных, у куртцы(зіма была) іду уразвалачку на занятак... Адчыняю гучна дзьверы, уваходжу, не вітаюсь з препадшай (я яе не паважаў), іду на родныя заднія парты. Яна штосьці мне сказала, ціпа ''чаму спазняюсь, ужо адмеціла, ідзі здай куртку'', я ёй гавару ''адчапісь'' і сядаю гучна на лавы... у класе мёртвая цішыня... і тут! Левым зрокам я бачу паралельную патру зьлева, дзе сядзіць... Ну канешне Дырэктар! Я на яго зірнуў:))))) Гэта было штосьці!:))) Занавес. Потым, калі ў яго кабінеце пісаў тлумачалку і атрымаў адразу 2 вымовы (адну за спазьненьне, адну за куртку) ён мне сказаў, што ніколі яшчэ такой ''нагласьци'' ня бачыў у жыцьці:)))) Я яшчэ паклаў сваю чорную папку з вялікай налепкай За Свабоду на ягоны стол:)) далей ён проста маўчаў!... :lol:
Angellini
Сябар
Posts: 13
Joined: 30.10.2005 - 15:28
Location: Наваполацак

Post by Angellini »

Я вучылася ў Наваполацкай СШ№9 (калі ёсць хто з Наваполацку, дык ведае, што гэта за яно). Мне напэўна проста пашанцавала, што там яшчэ вучылася мая старэйшая сястра. Таму адміністрацыя спачатку чаплялася мінавіта да яе. (Яна хадзіла ўся абчэпленая значкамі. Аднойчы на Навагодняй дыскатэцы прыйшла ў касцюме "Жыве Беларусь": у бел-чырвона-белай вопратцы і са сцягам. Ўсім так спадабалася (адміністрацыі напэўна не было), што конкурс на лепшы касцюм яна перамагла)Яны доўга з ёй змагаліся. Але потым ім ўсім ужо задалбалася з ёй змагацца, тым больш нашых аднадумцаў у школе ужо была зашыбенная колькасць.
Да мяне ўжо ніхто не чапляўся (я хадзіла са значкамі "За Свабоду", "Жыве Беларусь",''я люблю беларусь'', і маленькім металічным БЧБ), так ўжо шмат хто хадзіў. БРСМ-ауцаў там было ня дужа, ў асноўным дзяўчыны (як ў нашай клясе, дык гэта былі проста "даўніхі"- па-другому не назавеш). Амаль ніякіх ідэал. размоў не праводзілі, асабліва з намі (мабыць толькі раз на год). Да і то, асабіста нашым мазгам такія размовы не пагражалі: закідаем іх пытаннямі, на якія яны ніколі не адкажуць.
Зараз я вучуся ў муз. вучэльні. Хаджу, аблепленая адразу 5 значкамі, не ўлічваючы нашыўкі на сумцы, міталіч. БЧБ. Дзякуй богу пакуль яшчэ ніхто не прычапіўся.
User avatar
Юрась
Сябар
Posts: 36
Joined: 28.08.2006 - 20:47
Location: Менск
Contact:

Post by Юрась »

Kascjuszka, нейкі прыпод (Сакалоўская здаецца) нам расказваў пра гэта. Круць! Яна зрабіла з цябе героя!
Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасьцяў начэй
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй!...
Крама
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Зачэм вы дзіскрідзіціруеце беларускую маладзёш?!
User avatar
drapeznik
Сябар
Posts: 106
Joined: 20.06.2006 - 11:24
Location: Менск
Contact:

Post by drapeznik »

Slaver wrote:Зачэм вы дзіскрідзіціруеце беларускую маладзёш?!
А патамушта мы злобныі тірарысты-апазыцыанеры-дісідэнты =))))
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

drapeznik, эта вы устроілі пагром у эляктрычке на Дзень Горада! Я так і думаў!
Post Reply