Жадаю, добразычлівых і лаяльных улад! Жадаю, табе Лявон, каб ты не згасаў ніколі і пісаў заўсёды такія ж песьні, і граў з маім любімым гуртом НРМ!!!
Жыве Беларусь! Жыве Лявон!
Старажытнай Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Лявон Артуравіч! Віншую Вас з Днём нараджэння! Жадаю шчасця, добрага сонечнага настрою, шчырага сяброўства, канешне кахання і наогул удачы на працягу жыцця! Вялікі Вам дзякуй за творчасць і грамадзянскую пазіцыю.
Далучаюся да віншаваньняў і спадзяюся, што дзейнасьць у імя незалежнасьці нашай Краіны будзе прыносіць вам толькі радасныя хвіліны. Лявон, працягвайце сваю сьвятую працу! Вы чалавек, зь якога бярэ прыклад ня толькі моладзь і ня толькі беларуская. Якія б недарэчнасьці ці цяжкасьці ні здараліся, разьлічвайце на нашу падтрымку (няхай нават і маральную):)
З Днём Нараджэньня:)
Лявон жадаю табе не губляць сваю музу, пісаць вершы і музыку! Радаваць нас новымі добрымі песьнямі!
Дзякуй за ўсё, што ты і твае сябры-музыкі зрабілі для нашай рок музыкі! Віншую вас з Днём Народзінаў !
У кожны час, у кожнай краіне былі свае героі-людзі, якія дапамагалі стаць з каленаў. гэта у свой час Касцюшка, Каліноўскі. яны ведалі, што такое самасвядомасць. Ваша творчасць працягвае іх ідэі аб незалежнай Беларусі. усяго найлепшага!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Кастусь Вольны wrote:У кожны час, у кожнай краіне былі свае героі-людзі, якія дапамагалі стаць з каленаў. гэта у свой час Касцюшка, Каліноўскі. яны ведалі, што такое самасвядомасць. Ваша творчасць працягвае іх ідэі аб незалежнай Беларусі. усяго найлепшага!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!