Page 1 of 2

ВІНШУЕМ МІНІСТРАЎ НРМ!

Posted: 13.09.2006 - 22:49
by Alonka
Тэма створаная адмыслова для віншаваньняў міністраў НРМ з рознымі істотнымі (і ня вельмі ;)) падзеямі ў іх жыцьці і жыцьці гурта. Усе паведамленьні АБАВЯЗКОВА рознымі шляхамі трапяць у рукі/вушы/на вочы музыкаў НРМ. Таму наперад! :wink:

Posted: 14.09.2006 - 00:07
by skarbnik
Лявон Вы адзін сярод лепшых у беларускім рок-н-роле. Верагодна самы самы. Са сьвятам. і дзякуй за ўсё.

Posted: 14.09.2006 - 06:44
by Slaver
Лявон, не магу не павіншаваць Вас з Днём нараджэньня! Дзякуй Вам за ўсё, што Вы робіце для ўсіх грамадзянаў нашай маленькай незалежнай Радзімы :) Вельмі хочацца пазычыць далейшых творчых посьпехаў: няхай новы альбом N.R.M. будзе не апошні (хі), няхай у яго трапіць песьня «Толькі для цябе» (хі-хі), няхай сайд-праекты ня стануць галоўнымі (хі-хі-хі)… Карацей, усяго самага найлепшага! :)

Posted: 14.09.2006 - 07:27
by Iкс
Далучаюся да вiншаванняу! Зычу уся найлепшага гурту ды вам асабiста. Няхай НРМ заусёды будзе галоуным рок-гуртом краiны!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Posted: 14.09.2006 - 09:16
by drapeznik
Далучаюся да ўсіх папярэдніх віншаваньняў. Жыў НРМ і, спадзяюся, будзе жыць давеку. Посьпехаў вам і ўсяго найлепшага. Зь днём нараджэньня, спадар Вольскі!

Posted: 14.09.2006 - 09:35
by Rat King
Віншую спадара Вольскага. Хай маецца добра і застаецца Чалавекам якога мы ведаем назаўсёды. Зоркай якую можна бачыць побач...

Posted: 14.09.2006 - 09:36
by Predatorre
Лявон, вашая творчасьць (ну і канешне N.R.M.) адыграла вялікую ролю ва ўстанаўленьні поглядаў на жыцьцё у вельмі вялікага кола моладзі (сам вырас на N.R.M.-аўскіх песьнях), таму ніяк не магу не павіншаваць Вас с днём народзінаў, нават нягледзячы на тое, што (тут я са Слэйверам салідарны) песьня "Толькі для цябе" не трапіць на новы і на жаль апошні ваш альбом.

Posted: 14.09.2006 - 09:43
by N9Che-Sny
Са сьвятам, сп. Лявон Вольскі! Спадзяюся, што нават ў дэмакратычнай Беларусі Н.Р.М. будзе працягваць сваё жыцьцё. будзе даваць канцэрты й зьбіраць цэлыя стадыёны (Дынама напрыклад). Тое, што Вы робіце карысьней нават за тое, што робяць палітыкі. Дзякуй Вам!

Posted: 14.09.2006 - 09:49
by Michel Angelo
Проста са святам. Без музычных праектаў гэтага чалавека я не магу ўявіць сучасную беларускую рок-сцэну.

Posted: 14.09.2006 - 10:03
by Alexa
ЛЯВОН,ВЫ Самы ЛЕПШЫ ! З Днём Нараджэньня !!!!!!!!!

Posted: 14.09.2006 - 12:28
by MAMont
Віншую !!!!!

Posted: 14.09.2006 - 14:02
by Незалежны Беларус
Спадар Лявон! Віншую! Вы адзін з найлепшых людзей нашай нашай краіны! Няхай наступны год вашага жыцця будзе лепшым, поспехаў у творчай дзейнасці, у асабістым жыцці і наогул -- усяго самага найлепшага!

Posted: 14.09.2006 - 14:53
by rohach
назаўжды!
Жыве Беларусь!

Posted: 14.09.2006 - 15:00
by Балахонаў
Лявону віншаваньні!

Posted: 14.09.2006 - 15:42
by polar_bird
Віншуем, Лявон!
Вашая творчасьць падтрымлівала нас і ў чорныя гады кучмізма, і ў сьветлыя дні Рэвалюцыі!
І ў сёньняшняй (_І_) яна, як і заўсёды, вельмі дарэчы!
Чакаем новых вершаў і музыкі!

Кіеўскі фан-клюб

Posted: 14.09.2006 - 17:36
by MistiX
Лявон, жадаю каб усе у тваім жыцці было добра..каб усе мары збыліся і нічога табе не праграджала на жыццевым шляху.
вялікі дзякуй за тую музыку якую спявае гурт NRM

Posted: 14.09.2006 - 17:44
by Daria
Лявон, ВIНШУЮ!!!!!!!! =))))))))

Самага найлепшага!!!!!!!!!

Posted: 14.09.2006 - 18:04
by Seba
Lavon, vinšuju Vas z Dniom Naradžeńnia! Zyču kahańnia, ščas'сia i niezaležnas'сi! Vy i vaš hurt šmat čago zrabili dla samasćviardžeńnia maładoha pakaleńnia! Nikoli nia prypyniajсiesia na dasiahnutym! Žyvie Biełarus', Žyvie N.R.M.!!!

Posted: 14.09.2006 - 18:23
by Ultrabelarus
О, як шмат віншаванак...
Чакаю на Джынсавы Фэст...
Віншую! Але ж і вы нас павіншуйце, пажадана, новым альбомам

Posted: 14.09.2006 - 18:47
by Lick
Віншую паважанага Лявона Артуравіча.
Творчых посьпехаў. Чакаем новы альбом!