Page 2 of 4

Posted: 25.08.2006 - 00:19
by Alonka
Буду на Бангалёры. Хто захоча набыць квіткі: патэлефануйце ўдзень, паведаміце колькасьць, каб я ведала, колькі браць.

Posted: 28.08.2006 - 23:52
by Hilena
Alonka wrote:Нiхто, сьпіс увесь час зьмяняецца.

гы, у нашай краіне ўвогуле нямя "чорнага сьпісу", што забараняе гуртам выступаць недзе. затое існуе "белы", які дазваляе розным там хлястовым граць канцэрты направа і налева :lol:

Posted: 29.08.2006 - 11:04
by Alonka
Hilena, не, "чорны" сьпіс як раз існуе. Яго нават можна патрымаць у рукох і пачытаць. Толькі ён не завераны аніводным подпісам ці пячаткай, каб немагчыма было саслацца на яго ў прэсе.

Posted: 29.08.2006 - 22:54
by Альгерд
Вай, вай, вай, вай, вай!!! Hilena, вы маеце рацыю! Няма ў нас у краіне гэтак званага "чорнага сьпісу", але й белага няма. Колер гэтага сьпісу ўвогуле неакрэсьлены. Ёсьць меркаваньні што сьпіс гэты чырвоны , а ці зялёны , а ці яшчэ лепш чырвона зялёны, ну белы колер там крышачку прымешваецца , але хіба што крышачку , не больш. Ну, Вы ж Hilena самі разумееце. Толькі мне вось нешта дзіўна чым гэта вам выдатны сьпявак Хлістоў не падабаецца. Хлопчык так сабе "В порядке". Песьні там пра неба сьпявае. Прыгажосьць і не толькі што направа і налева, а яшчэ і па цэнтры прыпадае!!!

Posted: 31.08.2006 - 13:22
by CRAFT
Очень люблю Zet... Кто идет на концерт в юле?
Хоть какое-то познание этой загадочной группы :)

Posted: 31.08.2006 - 15:16
by Аўген
Я магчыма й пайду. Але яшчэ дакладна ня ведаю , бо цалкам можа надарыцца , што 17 апынуся ў Маладзечне. Як кажуць усе будзе залежыць ад акалічнасьцяў. Але наведаць падобнае мерапрыемства (канцэрт ZET) мне дужа карціць.

Posted: 10.09.2006 - 20:51
by STRONG
Ну шо адарвемся разам 15?
Жыве Беларусь!

Posted: 10.09.2006 - 21:59
by Alonka
STRONG, якія людзі да нас завіталі! :) Сам ЁН!

Posted: 14.09.2006 - 21:41
by Легітымнасьць
Адарвемся, адарвемся...

Posted: 14.09.2006 - 22:58
by QzWeR
А ці бачыў хто рэкляму канцэрту ў мэтро??
Алёна сапраўдны малаец!

Posted: 15.09.2006 - 08:01
by Alonka
QzWeR, яна павінна была ўжо тыдні два круціцца, а зьявілася толькі ўчора :(

Ва ўчорашняй "Музыкалцы" інт з IQ48 і ZET. Нават я ржала :)

Posted: 15.09.2006 - 10:51
by Kat
Alonka wrote:QzWeR, яна павінна была ўжо тыдні два круціцца, а зьявілася толькі ўчора :(

Ва ўчорашняй "Музыкалцы" інт з IQ48 і ZET. Нават я ржала :)
блін, такімі тэмпахі хутка ўжо і НРМ дазволяць. аб чым усе думаюць і ў чом???!!!!! :)

Posted: 15.09.2006 - 20:42
by Kascjuszka
Алёнка, дык як-жа тваё прозьвішча правільна пішацца:
Скорабагатая, Скарабагатава.. і г.д.?
Кожны раз па-новаму:))) ня сьмешна ўжо нават.

Posted: 16.09.2006 - 10:29
by Alena
Як цудоўна сьпявалі ЗЭТы ўчора! Чаму аніводнага слова? Я б з задавальненьнем наведала іх сольнік! Спадзяюся, Лявон не жартаваў пра наступны месяц... :)

Posted: 16.09.2006 - 12:48
by Alonka
Kascjuszka, я з самага дня нараджэньня Скарабагатая. Алена Скарабагатава, якая перыядычна піша ў МГ і ТГ мая тёзка.

Posted: 17.09.2006 - 11:12
by Легітымнасьць
Прывітанне, Аленка! Згодна з Вамі. Спявалі цудоўна. А музычна... я ў захапленні! Нават не ведаю, што дадаць. Усё было проста супэрова. А што датычыцца сольніка, будзем чакаць, але гэта, як кажуць, "віламі па вадзе ..."

Posted: 17.09.2006 - 11:15
by Alonka
Пакуль можаце не чакаць.

Posted: 17.09.2006 - 11:44
by Michel Angelo
Зэт канешне цудоўна выступілі, харызма Канцлера + цудоўная музыка - гэта нешта...
Зэт так драйвова гралі, што мне падалося, што яны выступалі 5 хвілін, а IQ - цэлую вечнасць...

Posted: 17.09.2006 - 11:53
by Alonka
Michel Angelo, ну, каму як ;) Дарэчы, трэ было ісьці тады, дзьверы ж ніхто не трымаў :)

Posted: 17.09.2006 - 22:53
by Alonka
Дарэчы, заўтра ці пасьлязаўтра ў "120/80 news" па 1М павінны выйсьці сюжэт пра канцэрт.