Page 3 of 4
Posted: 17.09.2006 - 23:12
by Alena
Alonka wrote:Дарэчы, заўтра ці пасьлязаўтра ў "120/80 news" па 1М павінны выйсьці сюжэт пра канцэрт.
а ці магчыма яго вылажыць потым ТУТ?
Posted: 18.09.2006 - 09:31
by Guest
Michel Angelo wrote:Зэт канешне цудоўна выступілі, харызма Канцлера + цудоўная музыка - гэта нешта...
Зэт так драйвова гралі, што мне падалося, што яны выступалі 5 хвілін, а IQ - цэлую вечнасць...
аналагічна...
Posted: 18.09.2006 - 09:45
by STRONG
Жыве Беларусь!
Posted: 18.09.2006 - 23:14
by Michel Angelo
Alonka, трымалі, трымалі фанаты IQ, ды прымушалі слухаць песенкі пра Сэкс
Дзеля цікавасці: колькі людзей прыйшло на канц?
Posted: 18.09.2006 - 23:23
by Zap
Мне што, аднаму IQ48 больш за Zet спадабаліся?
Posted: 18.09.2006 - 23:35
by VOLNY
ZET i IQ-48 - іх смешна пароўнаваць. Гэтыя хлопцы ў чорным, якія давалі такога чаду, што я больш бы іх выступу проста фізічна не вытрымаў. І "лосі" з даволі лёгкімі песнямі і легкадумнымі тэкстамі. Файнымі такімі, маладзёвымі. Насамрэч, я рады, што ёсць такі гурт, як IQ-48, але ZET - зэ бэст!
Posted: 19.09.2006 - 10:14
by Alonka
Michel Angelo, 300 зь нечым па квітках.
Zap,
http://lazyest.streenet.org/index.php?c ... 1158355976.
Насамрэч, VOLNY мае рацыю. Гурты працуюць у розных стылёвых накірунках, але гэта не перашкаджае ім сябраваць і граць разам
Проста трэба навучыцца ўспрымаць усё вакол, а ня толькі "жыве Беларусь"
Posted: 19.09.2006 - 13:22
by Zap
Alonka, дарэчы так, мяне Зэт ня вельмі ўразіў з-за ацтойнага гуку:(
Posted: 19.09.2006 - 15:09
by Alonka
Posted: 19.09.2006 - 20:10
by Slaver
Alonka, бОйан! Перад канцэртам яшчэ ў папяровай прачытаў
Дарэчы, перасуну размову пра канцэрт у асобную тэму!
Posted: 20.09.2006 - 10:51
by Alonka
Slaver, ну, ня ўсе ж "Музыкалку" чытаюць. А ў нэце толькі ўчора выклалі.
Сюжэт з канцэрту пакажуць у пятніцу.
Posted: 20.09.2006 - 13:36
by Guest
Ну і ідыёцкае інтэрвью...
Posted: 20.09.2006 - 20:11
by Alena
Alonka wrote:
Сюжэт з канцэрту пакажуць у пятніцу.
А магчыма яго ў электронным варыянце выкласці тут? я сябрам паказала б, хто ўбачыць не здолее
Ці няма тэхнічнай магчымасці?
Posted: 21.09.2006 - 10:26
by Michel Angelo
Інтэрвью сапраўды проста ніякое, нейкая каша, а не інтэрвью...
Posted: 21.09.2006 - 10:35
by Alonka
Alena, ёсьць. Толькі трэба будзе з 1М забраць.
Нармальнае інт. Такое ўражаньне, што ў паловы беларусаў адсутнічае пачуцьцё гумару. Людзі, навучыцеся сьмяяцца!!! Не адзінай жывебеларусьсю...
Posted: 21.09.2006 - 11:33
by Slaver
Эх вы… Я вельмі добра пасьмяяўся зь інтэрвю перад канцэртам…
Posted: 21.09.2006 - 13:21
by Андрэй
Michel Angelo wrote:Alonka, трымалі, трымалі фанаты IQ, ды прымушалі слухаць песенкі пра Сэкс
Дзеля цікавасці: колькі людзей прыйшло на канц?
трэба пытацца: акупіўся, альбо не? калі так, дык трэба праводзіць такія канцэрты хаця б раз на 2-3 тыдні, каб разварушыць гэты горад.
Posted: 21.09.2006 - 14:01
by Alonka
Андрэй, усё добра атрымалася. Наконт акупілася/не акупілася магу сказаць толькі, што ўсе атрымалі такія ганарары, якія былі заяўленыя ад пачатку, ад дырэкцыі "Юлы" скаргаў па грашовых пытаньнях таксама не паступала.
А вось праводзіць такія канцэрты часьцей не атрымаецца, бо ўладальнік клюбу ня ёсьць чалавек, які разумее і падтрымлівае бел. культуру
І забароненых ён баіцца ў той жа ж ступені, што і "Рэактар". Чулі б вы, які худсавет праходзіў перад канцэртам, і як я адбівала амаль кожную песьню (і прэсу таксама абараняла... так гучна, што хлопцы ў грымёрцы падумалі, што канцэрт забаранілі
). Людзі маглі б і не пачуць "Выйсьце" і "Радзіму-свабоду". Апошнюю адмыслова папрасілі паставіць у канцы сэта, калі непатрэбныя твары ўжо стамляюцца і сыходзяць
І мая перадканцэртная прамова таксама была абавязковай умовай дырэкцыі клюбу. Так што НРМ у "Юле" мы не ўбачым дакладна.
Posted: 23.09.2006 - 20:19
by Мікалай
Алён, фатаграфіі ёсць гэтага канцэрту?
Posted: 23.09.2006 - 22:54
by Alonka
Мікалай, у мяне ёсьць трохі - не было часу фатаграфаваць.