Page 1 of 5

як вы ставіцеся да "вусатай" гісторыі беларусі

Posted: 29.09.2006 - 21:14
by zmit_rock
:?: па новай ітэрпрытацыі гісторыі:
" КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ--тэрарыст"--тэкст з новага падручнікапа па гісторыі БЕЛАРУСІ(на расейскай мове)

пытанне-- якое будзе будучае пакаленне "патрыётаў"?????

Posted: 29.09.2006 - 21:41
by Аndrэй
Надыходзяць страшныя часы, часы смуты.Я на сваім прыкладзе ведаю, якая у нас моладзь лукашысткая, але на шчасьце ня ўсё так дрэнна,ёсьць нармальныя людзі і іх болііць .Галоўная змагацца і не страчываць надзеі :)

Posted: 29.09.2006 - 22:33
by хрысціна
да, гісторыя Беларусі на рускам-гэта жах! мая сяброўка ў групе сутыкнулася з тым, што некаторыя людзі не вывучалі гісторыі на беларускай мове і яны з у с і м не разумеюць навошта яна, гэтыя людзі яе не прызнаюць, яны кажуць, што мы, беларусы, вельмі ганарыстыя і... ай, нават брыдка!!! я не разумею, як так можна!

Re: як вы ставіцеся да "вусатай" гісторыі беларусі

Posted: 29.09.2006 - 23:08
by drapeznik
zmit_rock wrote::?: па новай ітэрпрытацыі гісторыі:
" КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ--тэрарыст"--тэкст з новага падручнікапа па гісторыі БЕЛАРУСІ(на расейскай мове)

пытанне-- якое будзе будучае пакаленне "патрыётаў"?????
Анічога дзіўнага. Рыхтуюць так званых "правільна падгатовленых спецыалістав". Пасьля сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі (вытрымкі ды спасылкі ёсьць тут http://www.nestor.minsk.by/vr/guestbook ... 15100.html) анічога дзіўнага ня бачу. Тым больш, падручнікі - асноўны сродак "прамыўкі мазгоў" нацыі. Як бы мовіць, зь дзяцінства.

Posted: 30.09.2006 - 12:58
by Ultrabelarus
У нашай школе, дзякуй богу, покуль па-беларуску выкладаюць, бо хоць школа і расейскамоўная, але настаўнікі свядомыя.

Posted: 30.09.2006 - 17:59
by Cherry Vanilla
Ultrabelarus wrote:У нашай школе, дзякуй богу, покуль па-беларуску выкладаюць, бо хоць школа і расейскамоўная, але настаўнікі свядомыя.
У маім каледжы таксама добра, няма грошай на новыя падручнікі. :lol: :lol: І выкладчыца апазіцыйная -- файная рэч.

Posted: 30.09.2006 - 18:04
by Cherry Vanilla
Будзем выратоўваць новае пакаленне музыкай ды робячы апазыцыю моднай, галоўнае каб гопы на нашыя сьвяты не хадзілі.
А ўвогуле музыка можа змяніць чалавека, стаць асновай яго стаўлення. Мне, менавіта, да часоў, у якія я даведалася пра НРМ было ўсё роўна якая там палітыка і г.д. Праўда, заўжды ў майго бацькі былі куфлі з пагоняй і размовы адпавядаючыя, але бяз НРМу думаю мне б было фіялетава.
Нешта павінна падштурхнуць людзей змагацца іг.д.
Мы пераможам!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!:)

Posted: 30.09.2006 - 22:12
by Юрась
У гэтым падручніку ня толькі Каліноўскі стаў "тэрарыстам". Шмат чаго новага яшчэ з'явілася там. Паправачкі называюць маленькімі, але мне, вучыўшамуся па беларускамоўнаму старому падручніку яны проста рэжуць вочы. Новы падручнік я нават не чытаў - проста пралістаў. Заўважыў, напрыклад, што роля "Нашай Нівы" і "Нашай Долі" прыніжаецца, пра іх ўжо не расказваюць, а так, проста недзе ўспамінаюцца. Калі раней, скажам, пра бітвы чытачу проста паведамлялі, то зараз можам убачыць яшчэ й аналіз гэтых бітв (аднабакова, безумоўна, не нейтральна нават): а навошта яны ўвогуле патрэбны былі? Навошта на расею "бузілі"? Як так народ мог паўстанне падняць?
Гэта зроблена ўсё вельмі ўмела й добра, падкрэсліваю, велмі ДОБРА. Малады чытач гэтага заўважыць ня можа ні як, нават прачытаўшы стары падручнік. Толькі шмат гадоў вучыўшыся па старым падручнікам, заўважаеш гэта.

Гэта ўсё было будзе і будзе яшчэ болей, не дзівіцеся. Рыгорыч проста ня можа узяць ды сысці з трону, яго, ужо вольнага проста заклююць. А таму ён, улада, трымаюцца й будуць трымацца зубамі й нагцямі за ўсё, што можна, каб толькі утрымацца. А для гэтага саме першае, што трэба рабіць - гэта замбаваць, васпітваць народ (правільна сказалі, з маленства) пад бацьку..

Posted: 1.10.2006 - 00:50
by Андрэй
ведаеце, пад савецкім саюзам усё было ў 10 разоў горш, і нічога выраслі мы неяк і самі адукаваліся і беларусамі сталі... так што нічога такога страшнага не адбываецца. непрыемна канешне, але перажывем. і потым, не забывайце, што пад прыгнетам гуртуецца нацыя!

Posted: 1.10.2006 - 15:45
by Рома
У нас пакуль такой ахініі нема. Але хто яго ведае што будзе далей. У нас завуч у тым камуністка. А з гэтым ідыятызмам трэ змагацца

Posted: 1.10.2006 - 16:19
by Кацера
Так, як некаторыя настаўнікі выкладаюць на беларускай мове, лепш ім адразу павесіцца на першым сталбу, чым выкладаць на такой мове прадмет. Але выкладаць прадмет беларускага паходжання на рускай мове гэта зусім не выхад, Грамадзяне! Няхай лепш вучаць у вышэйшых установах роднай мове! Няхай гэтыя сродкі, якія пайшлі на друкаванне новых падручнікаў лепш аддалі на рамонт школ. Больш бы было карысці! Мы ЗА Беларускую мову!

Posted: 1.10.2006 - 18:09
by Cherry Vanilla
Кацера wrote: Няхай гэтыя сродкі, якія пайшлі на друкаванне новых падручнікаў лепш аддалі на рамонт школ. Больш бы было карысці! Мы ЗА Беларускую мову!
Зараз дзяржаўным кіроўцам пляваць на разумны падыход -- лепей надрукаваць, што Каліноўскі тэрарыст. :roll:

Posted: 1.10.2006 - 21:56
by Kat
Cherry Vanilla wrote:
Кацера wrote: Няхай гэтыя сродкі, якія пайшлі на друкаванне новых падручнікаў лепш аддалі на рамонт школ. Больш бы было карысці! Мы ЗА Беларускую мову!
Зараз дзяржаўным кіроўцам пляваць на разумны падыход -- лепей надрукаваць, што Каліноўскі тэрарыст. :roll:
усё ж вельмі проста і справа, як мне здаецца, нават не ў Каліноўскім: раней была думка, што мы былі ў складзе Расей і нехта сьвядомы змагаўся супраць гэтага. Зараз ідэялогія такая: мы заўсёды былі ў складзе Расей і нейкі дурань- тэрарыст спрабаваў гэта сапсаваць. з боку нашых кіроўцаў думка даволі лагічная.

Posted: 2.10.2006 - 12:52
by Костусь
Спадарства не хвалюйцесь пры трэжымі так заўсёды нешта забараняюць а нешта не!
ГАЛОЎНАЕ паміятайце што ЎЁРОЎНА МЫ ПЕРАМОЖАМ!!!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Posted: 2.10.2006 - 12:55
by Костусь
І яшчэ гэта гісторыя не наша а Беларусии!(гэта не памылка)

Posted: 2.10.2006 - 16:26
by Pshedocc
Але самае галоўная ўсе ж забараняюць. Хутка , магчыма, увогуле за ўжываньне тарашкевіцы будуць 15 сутак даваць.(Як раз і повад-новыя правілы)

Posted: 2.10.2006 - 17:38
by Guest
Костусь wrote:Спадарства не хвалюйцесь пры трэжымі так заўсёды нешта забараняюць а нешта не!
ГАЛОЎНАЕ паміятайце што ЎЁРОЎНА МЫ ПЕРАМОЖАМ!!!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Насмрэч, лепей жыць як жывем и змагацца з рэальными праблемами, а не займацца разважаннями, а што будзе потым? Будзе тольки горш, будзе працягвацца чорная пляма жыцця нашай краины.

Posted: 6.10.2006 - 21:33
by Наста
Прыгадала радкі адной з песень Сяржука Сокалава-Воюша:

Ён перакручваў і факты, і лёсы, і час.
Крэда такога прыдумай ды верыць прымусь.
Пэўна, таму і забыліся многія з нас
Гэтыя вечныя словы:
"Жыве Беларусь!"

Posted: 6.10.2006 - 23:11
by Guest
Pshedocc wrote:Але самае галоўная ўсе ж забараняюць. Хутка , магчыма, увогуле за ўжываньне тарашкевіцы будуць 15 сутак даваць.(Як раз і повад-новыя правілы)
гэта нават не горшае што можа здарыцца:хутка Ўрачы будуць ставіць дэагназ:БЕЛАРУС :twisted:

Posted: 7.10.2006 - 00:10
by zmit_rock
панове а вы ведалі:што "КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ-ПОЛЬКІ ЗАМОЖНЫ ШЛЯХЦІЧ"(ад туль жа)
ПЫтАННЕ:КОЛЬКІ РАЗОЎ ВЫЗВАЛЕНЕЦ БЕЛАРУСІ ПЕРАВЯРНУЎСЯ Ў ТРУНЕ ЗА ЧАС ЯКІ БЛУКАЕ ПА КРАІНЕ ГЭТЫ ЦУДОЎНЫ ТВОР ЧАЛАВЕЧАГА АБСУРДУ????