Page 1 of 5

Думкi пра гурт

Posted: 1.10.2006 - 00:49
by km<
Давайте пагаворым проста пра N.R.M.
Хто як пра гэты гурт што думае.

Posted: 1.10.2006 - 12:32
by Ultrabelarus
А што? Лепшы беларусккі гурт, сімвал адраджэння і змагання

Posted: 1.10.2006 - 15:14
by km<
Ты пруду кажаш!!!

Posted: 1.10.2006 - 16:05
by Кацера
Сімбал Беларускай Свабоды. Ніхто больш за творчасць гэтага гурта не кажа злабадзённую праўду нашага жыцця. Калі жыве Нехта ці Нешта, што дапамагае верыць у сьветлую будучыню Беларусі, не так страшна жыць на гэтым сьвеце! Н.Р.М. - сьветло ў цемры для сучачнай моладзі, і не толькі. Для ўсіх сапраўдных патрыётаў нашай слаўнай краіны. У нейкім родзе Лявон - прадаўжальнік працы Кастуся Каліноўскага, нашага вернага радыкала. Жыве Н.Р.М.!

Posted: 1.10.2006 - 18:13
by Cherry Vanilla
НРМ дае разуменне, што так, што не так. Дае нам пачатак, ну а далей сваю гісторыю мы робім самі.

Posted: 1.10.2006 - 20:09
by Наста
Для мяне, НРМ - надзея на лепшае. З НРМ пачаўся новы этап жыцця. Толькі пачаушы слухаць НРМ, я пачала цікавіцца тым, што адбываецца ў кркіне, а тасама беларускай музыкай.

Posted: 1.10.2006 - 21:49
by Kat
а я даўно казала, што трэба ствараць новую рэлігію, дзе замест бога будзе НРМ, апосталы- спадары мінімстры, а галоўнай малітвай будзе "тры чарапахі". абавязак кожнага сумленнага- таскаць з сабой маленькую іконку з выявай Вольскага - абярэг ад зглазу з боку улады, дрэннага настрою ды недахопа піва :)

Posted: 1.10.2006 - 22:51
by macie3k
Kat, здаецца яе ўжо стварылі :wink:

Posted: 1.10.2006 - 23:29
by Michel Angelo
Проста выдатны беларускі рок-гурт...

Posted: 2.10.2006 - 09:01
by Kat
macie3k wrote:Kat, здаецца яе ўжо стварылі :wink:
ну... тады час будаваць вялізарны храм... і манатрыр, куды пераедзе фан-клюб.

Posted: 2.10.2006 - 16:30
by Pshedocc
Калі-небудзь збудуем. Проста на плошчы Каліноўскага, каб усе бачылі

Posted: 2.10.2006 - 17:35
by Guest
Нешта вы загнули рабятки...

Posted: 2.10.2006 - 21:03
by drapeznik
NRM - сымбаль беларускага року. Легенда, што працягвае жыць. Што не зьвяртае ўвагі на ўсялякія перашкоды. Жыве НРМ і Жыве Беларусь!

Posted: 2.10.2006 - 22:02
by crazy
Наста,
На самой справе, той чалавек, які распачаў слухаць песьні гэтага гурту ня можа не зрабіцца сапраўдным патрыётам. Бо менавіта беларускую сучаснасьць адлюстроўвае гурт у сваіх творах, і трэба адзначыць, што без хлусьні.
А што датычыцца разважаньняў аб рэлігіі N.R.M., дык хай лепей нейкая частка моладзі будзе фанамі музыкі й сваёй роднай мовы, чым нейкай асобы з вусамі з тэлеэкрану, якая ня ведае ні воднае мовы.

Posted: 3.10.2006 - 23:41
by Kascjuszka
Ня ведаю як адказаць асабіста пра сябе... Я вельмі даўно слухаю нэрэмэ, нават тады, калі яшчэ захапляўся рознай музыкай, кшалту ''Scooter''.. Беглі гады, я сталеў, пачынаў слухаць больш дасканалую і правільную музыку, але чамусьці ад нэрэмэ я да гэтага часу яшчэ не стаміўся. Чымсьці мяне іхняя музыка прываблівае, на ўзроўні падсьвядомасьці падымае сваёй эманацыйнасьцю і экспрысіўнасьцю. Хаця з музычнага пункту гледжаньня музыка слабая і бедная месцамі.. Але нешта знутры выбухвае, странаватыя гітарныя партыі, надрыўны вакал - і ўжо не да смакаваньня музыкі, а захапленьне ёю:)

А яшчэ Н.Р.М. адыгрывае выключную ролю па выхаваньню моладзі! Не зьлічыць, колькі маладых людзей пачынаючы слухаць нэрэмэ, пачыналі цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі, удасканальвалі уласную годнасьць і думку, а таксама атрымлівалі уліваньні салодкага рок-наркотыка на канцэртах нэрэмэ:) Шмат такіх адышло, адзінкі засталіся, але прыходзілі новыя, і яны адыходзілі, потым зноўку новыя... Для будуючай гісторыі трэба яшчэ будзе падлічыць, колькі пакаленьняў выхаваў Н.Р.М.!

Posted: 4.10.2006 - 13:43
by Чек
Kat wrote:а я даўно казала, што трэба ствараць новую рэлігію, дзе замест бога будзе НРМ, апосталы- спадары мінімстры, а галоўнай малітвай будзе "тры чарапахі". абавязак кожнага сумленнага- таскаць з сабой маленькую іконку з выявай Вольскага - абярэг ад зглазу з боку улады, дрэннага настрою ды недахопа піва :)
В натуре прихожане церкви св.Лявона. :shock: Лявон Акбар паважанае спадарцтва.

Posted: 4.10.2006 - 14:58
by km<
Проста, мне так здаецца што наш народ неуспрынімае што я ны беларусы а так народ. Таму што мовы сваёй няма(таму што усе гаворуть па руску) ніхто не слухае беларускую музыку. проста першы раз калі я паслухаўшы НРМ я ўсё поняў.

Posted: 4.10.2006 - 22:16
by crazy
Kascjuszka,
Так, згодны з табой на ўсе 100%. Я таксама слухаю розную музыку і кожную па-сваёму паважаю, і з кожнай па-сваёму згаджаюся, але ж менавіта творчасьць Н.Р.М. робіць мой светапогляд на сучасную Беларусь. Ёсьць яшчэ колькі маладых беларускіх гуртоў, якія я паважаю, але ж такое ўзьнікае ўражаньне, што яны выхаваныя на Н.Р.М. Можа я памыляюся, мне здаецца, што сапраўдная беларуская музыка адраджаецца, і гэта мяне ўражвае. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Posted: 5.10.2006 - 01:11
by Kascjuszka
Канешне белрок адраджаецца, але мяне прыкалвае, калі маладыя гурты ''косяць'' пад НРМ..:)))
Напрыклад С.Д.М.:) Калі слухаў іх на канцэрце, шчыра, зусім ''мёртва''! Ні прыемных мелёдый, ні цікавых ідэй.. ні-чо-га. імхо.

Зусім іншы прыклад Б.Н. Цікавейшы гурт з уласным бачаньнем музыкі.

Posted: 7.10.2006 - 07:54
by Кацера
Так. Б:Н: вельмі цікавыя хлопцы. Уся справа ў тым, што НРМ - лепшы прыклад, таму ў іх так многа паслядоўнікаў. Успомніце, нават як пасля Бітлоў узнікла шмат падобных гуртоў... Але НРМ - АДЗІНЫ і ЛЕПШЫ.