Page 1 of 1

13 кастрычніка, Уроцлаў.

Posted: 11.10.2006 - 17:07
by Стась
Усім здарова! Як там жывецца? Зь нецярплівасьцю чакаем НРМ ва Ўроцлаве. Прыяжджайце, будзе супэр. Калі памятаеце, год назад мы з вамі ўжо крыху кантактавалі. Дык калі цяпер трэба якаясь там падтрымка, ці паказаць наша файнае мястэчка:) з экскурсіяй па гістарычных месцах, ці там спатканьне/канцэрцік у 'Эмпіку' арганізаваць, ці выступ-імправізацыю на цэнтральнай плошчы у парадку карыснага правядзеньня вольнага часу, або можа прамову перакласьці на польскую - дык калі-ласачкі, заўжды гатовы дапамагчы. Увогуле дык няблага было б з хлопцамі скантактавацца.

Posted: 11.10.2006 - 21:49
by Alonka
Стась, ведаеце, колькі жадаючых у кожным горадзе правесьці гурт па гістарычных мейсцах, спатканьне арганізаваць й г.д.? :) Памятайце - гурт працуе. Да таго ж, нешта мне падказвае, што Ўроцлаў хлопцы ведаюць добра ;)

Posted: 11.10.2006 - 22:44
by Стась
Зразумела, гурт працуе. Таму й кажу, каб, напрыклад, арганізаваць спатканьне-канцэрцік у 'Эмпіку', скажам, у суботу. А калі-некалі трэба й адпачываць. Ня ведаю, колькі дзе жадаючых, а вось ва Ўроцлаве жадаючы, NB, я; да таго ж, ніколечкі ня сумняваючыся, што хлопцам горад знаёмы, усё ж адзначу, што некаторым ён ужо паціху родным робіцца, а проста так самім блытацца па вулачках сэнсу незашмат [а як што, то мо' б я й гіда пашукаў, бо сам з адным сябрую]. Як бы там ні было, хацелася проста як мага больш пасудзейнічаць уладкаваньню й насычэньню візыту(-це?), таму й зьвяртаюся за кантактам. Справа Ваша. Бо я сваю - прапанаваць - зрабіў.

Posted: 12.10.2006 - 08:40
by Alonka
Стась, і шчыра дзякуем за прапанову :) Проста канцэртныя графікі звычайна вельмі насычаныя, і здараецца, часу не хапае нават каб адаспацца, я ўжо не кажу пра знаёмства з горадам. Мы вельмі позна прыедзем, а ў суботу раніцай ужо будзем ад'яжджаць дамоў.

Posted: 12.10.2006 - 14:44
by Стась
ОК, дзякуй. Шкада, канешне, што часу ня будзе, бо ідэі ёсьць. Можа, калі яшчэ... Ва ўсякім разе сустрэнемся на канцэрце. Уданага падарожжа.

Posted: 14.10.2006 - 00:51
by macie3k
Файна было, шкада, што так коратка!
А цяпер дабранач :)

Posted: 15.10.2006 - 14:39
by Alonka
Ад імя IQ48 i N.R.M. (і свайго, канечне) дзякую ўсім уроцлаўцам! Канцэрт атрымаўся звыш файным :) Шкада, што не давялося ўбачыць усю прыгажосьць горада, але спадзяемся, што гэта не апошні наш візіт. Яшчэ раз дзякую. Убачымся.

Posted: 15.10.2006 - 17:33
by Дзед_Мiнай!
Alonka, ці будзе справаздача? Народ хоча ведаць! :wink:

Posted: 15.10.2006 - 20:04
by Alonka
Сьціплая справаздача: http://shalona.livejournal.com/22577.html

Posted: 15.10.2006 - 20:33
by Стась
Вялікі ўсім дзякуй за афігенна-клясны канцэрт! Далі ж вы чаду!
Гук быў, здаецца, лепшы, чым год назад (паказальнікам чаго можна лічыць адсутнасьць нараканьняў з боку Піта :-/, якія астатнім разам заставілі непрыемны ападак), а атмасфэра ў Лыкэндзе заўжды файная, гэта вядома. Шчыра кажучы, спадзяваўся ў гэты раз пачуць любімыя песьні, ня выкананыя ў прошлы раз - "Бамжы", "Дзед Мароз", "Мы жывем ня кепска", але яны, відаць, выкінутыя на сьметнікі гісторыі... :?: :? Але й так супэр, бо канцэрт быў даволі доўгі, і ўдзячныя слухачы (то бок мы) былі азнаёмленыя з шэрагам новых (і адносна новых) твораў, зь якіх найбольш мне спадабалася "Менск/Мінск", хоць Заміроўская й сьцьвярджае, што гэта нібы плагіят. Так ці йнакш, песьня вельмі сымбалічная, бо апрача Мінску/Менску ў нас яшчэ і Гродна/Горадня, і Брэст/Берасьце, і Полацк/Полацак, і Навагрудак/Наваградак, ды ў рэшце рэшт і Беларусь/Літва.
А вось у "Кітаі" Алезісу відавочна чагось бракавала - мо' б яму гітару ў дэкаратыўных мэтах прымацаваць, ці што?:) У "Гадзючніку" (усе разы й вэрсіі, што я чуў) даволі кепска чуць вакал, відавочна таму, што пад адну-адзіную песьню наладкі ўсяе гукавое сыстэмы не зьмяняюцца, і галасы Юрася ды Алезіса папросту тонуць ў агульным струмені гуку, таму спадзяюся, што награны ў студыі "Гадзючнік" будзе лепшы.
Дзякуй, канешне, і IQ-48.
Асабіста я атрымаў такую дозу пазытыўнае энэргіі, што пасьля канцэрту матляўся нібы п'яны, напэўна гэта заўважылі й хлопцы:) Вельмі прыемна было пазнаёміцца з Алёнкай, дарэчы, дзякуй усім за магчымасьць сфатаграфавацца. Сабраць усіх разам было досыць цяжка: кожны па-свойму адыходзіць пасьля канцэрту, Піт, напрыклад, звычайна пачынае фліртаваць зь нейкімі дзяўчатамі;-) (а жадаючыя, ясна справа, заўсёды знаходзяцца), таму дасьведчаныя фаны ўжо ведаюць, што за пабаляканьнямі "за жыцьцё" лепей зьвяртацца да сьціплякоў Алезіса ці Юрася.) (Тым больш той жа Піт, здараецца, наведваецца з сайд-праэктамі, а вось ўбачыць Юрася атрымоўваецца толькі з НРМ.) Гэтым разам на пасядзелках удалося нават халяўнага піва глытнуць!:) - карацей кажучы, я злоўжываў добразычлівасьцю музыкаў і суправаджаючых як мог, можа й паднадакучыў трохі. Але шчыра спадзяюся, што гэта мне будзе прабачана, усё ж занадта я быў спрагнёны і задоўга адарваны ад мілага сэрцу Менску, гэтай няскоранай і неўміручай мары, надзеі, Мроі, увасобленай НРМам.
Усім яшчэ раз дзякуй і трымайма абяцанку рэгулярна сустракацца ў вядомым мейсцы ў азначаны час, то бок у нас, у Лыкэндзе. :!:
__________________
Усё роўна наша ёсьць праўда,
Бо іначай жыць проста ня варта!