13 кастрычніка, Уроцлаў.
13 кастрычніка, Уроцлаў.
Усім здарова! Як там жывецца? Зь нецярплівасьцю чакаем НРМ ва Ўроцлаве. Прыяжджайце, будзе супэр. Калі памятаеце, год назад мы з вамі ўжо крыху кантактавалі. Дык калі цяпер трэба якаясь там падтрымка, ці паказаць наша файнае мястэчка:) з экскурсіяй па гістарычных месцах, ці там спатканьне/канцэрцік у 'Эмпіку' арганізаваць, ці выступ-імправізацыю на цэнтральнай плошчы у парадку карыснага правядзеньня вольнага часу, або можа прамову перакласьці на польскую - дык калі-ласачкі, заўжды гатовы дапамагчы. Увогуле дык няблага было б з хлопцамі скантактавацца.
Зразумела, гурт працуе. Таму й кажу, каб, напрыклад, арганізаваць спатканьне-канцэрцік у 'Эмпіку', скажам, у суботу. А калі-некалі трэба й адпачываць. Ня ведаю, колькі дзе жадаючых, а вось ва Ўроцлаве жадаючы, NB, я; да таго ж, ніколечкі ня сумняваючыся, што хлопцам горад знаёмы, усё ж адзначу, што некаторым ён ужо паціху родным робіцца, а проста так самім блытацца па вулачках сэнсу незашмат [а як што, то мо' б я й гіда пашукаў, бо сам з адным сябрую]. Як бы там ні было, хацелася проста як мага больш пасудзейнічаць уладкаваньню й насычэньню візыту(-це?), таму й зьвяртаюся за кантактам. Справа Ваша. Бо я сваю - прапанаваць - зрабіў.
- Дзед_Мiнай!
- Сябар
- Posts: 210
- Joined: 7.10.2006 - 12:40
- Location: Менск
Вялікі ўсім дзякуй за афігенна-клясны канцэрт! Далі ж вы чаду!
Гук быў, здаецца, лепшы, чым год назад (паказальнікам чаго можна лічыць адсутнасьць нараканьняў з боку Піта :-/, якія астатнім разам заставілі непрыемны ападак), а атмасфэра ў Лыкэндзе заўжды файная, гэта вядома. Шчыра кажучы, спадзяваўся ў гэты раз пачуць любімыя песьні, ня выкананыя ў прошлы раз - "Бамжы", "Дзед Мароз", "Мы жывем ня кепска", але яны, відаць, выкінутыя на сьметнікі гісторыі... Але й так супэр, бо канцэрт быў даволі доўгі, і ўдзячныя слухачы (то бок мы) былі азнаёмленыя з шэрагам новых (і адносна новых) твораў, зь якіх найбольш мне спадабалася "Менск/Мінск", хоць Заміроўская й сьцьвярджае, што гэта нібы плагіят. Так ці йнакш, песьня вельмі сымбалічная, бо апрача Мінску/Менску ў нас яшчэ і Гродна/Горадня, і Брэст/Берасьце, і Полацк/Полацак, і Навагрудак/Наваградак, ды ў рэшце рэшт і Беларусь/Літва.
А вось у "Кітаі" Алезісу відавочна чагось бракавала - мо' б яму гітару ў дэкаратыўных мэтах прымацаваць, ці што?:) У "Гадзючніку" (усе разы й вэрсіі, што я чуў) даволі кепска чуць вакал, відавочна таму, што пад адну-адзіную песьню наладкі ўсяе гукавое сыстэмы не зьмяняюцца, і галасы Юрася ды Алезіса папросту тонуць ў агульным струмені гуку, таму спадзяюся, што награны ў студыі "Гадзючнік" будзе лепшы.
Дзякуй, канешне, і IQ-48.
Асабіста я атрымаў такую дозу пазытыўнае энэргіі, што пасьля канцэрту матляўся нібы п'яны, напэўна гэта заўважылі й хлопцы:) Вельмі прыемна было пазнаёміцца з Алёнкай, дарэчы, дзякуй усім за магчымасьць сфатаграфавацца. Сабраць усіх разам было досыць цяжка: кожны па-свойму адыходзіць пасьля канцэрту, Піт, напрыклад, звычайна пачынае фліртаваць зь нейкімі дзяўчатамі;-) (а жадаючыя, ясна справа, заўсёды знаходзяцца), таму дасьведчаныя фаны ўжо ведаюць, што за пабаляканьнямі "за жыцьцё" лепей зьвяртацца да сьціплякоў Алезіса ці Юрася.) (Тым больш той жа Піт, здараецца, наведваецца з сайд-праэктамі, а вось ўбачыць Юрася атрымоўваецца толькі з НРМ.) Гэтым разам на пасядзелках удалося нават халяўнага піва глытнуць!:) - карацей кажучы, я злоўжываў добразычлівасьцю музыкаў і суправаджаючых як мог, можа й паднадакучыў трохі. Але шчыра спадзяюся, што гэта мне будзе прабачана, усё ж занадта я быў спрагнёны і задоўга адарваны ад мілага сэрцу Менску, гэтай няскоранай і неўміручай мары, надзеі, Мроі, увасобленай НРМам.
Усім яшчэ раз дзякуй і трымайма абяцанку рэгулярна сустракацца ў вядомым мейсцы ў азначаны час, то бок у нас, у Лыкэндзе.
__________________
Усё роўна наша ёсьць праўда,
Бо іначай жыць проста ня варта!