!!! САВЯРШЧЭННА САКРЭТНА !!!

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

!!! САВЯРШЧЭННА САКРЭТНА !!!

Post by Kascjuszka »

Аказваецца, што пахатлівая, кхапіталістычная гідра распусты залезла і ў нашу чэсную арганізацыю, аблытваючы яе ружовымі і блакітнымі колцамі!!!
У гэтым форуме з'явіцца кампрамат на сябраў СС НРсМ, седзячых на самых адказных пастах, у рукі якіх мы даверылі кіраваньне нашай арганізацыі, гэтага хрупкага сасуда, дарагія таварышчы! І ў гэтыя сьлізкія рукі мы даверылі нашую чэсную справу, дазволілі існаваньню кхарупцыі???
Гэтага трываць нельга! Народ патрабуе праўды і публічнага самасуду!

У хуткім часе вашай увазе прадаставіцца ўся імеюшчаяся інфармацыя, накопленная за паўтары гады цяжкой працы з рызыкай для жыцьця.
Чек

Post by Чек »

:shock: :shock: :shock: Финиш!
User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

Ага, а потым па БэТэ будуць казаць аб тым, што НРМ як яскравы прадстаўнік апазіцыі, вядзе блакітна-ружовую прапаганду!
Image
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

Дзед_Мiнай!, ну, калі паглядзець тэму пра гей-клюбы- так яно і атрымоўваецца :)
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

Kat, ну ўсё ж абышлося! А вось кампраматы на членаў нрсм - гэта ўжо сур'ёзна! ;)
Image
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

Дзед_Мiнай! wrote:Kat, ну ўсё ж абышлося! А вось кампраматы на членаў нрсм - гэта ўжо сур'ёзна! ;)
сур'ёзна гаворыш??? што, баісся??!!! :wink: мабыць ёсць чаго??? трэ-ба бу-дзе па-шу-каць.... :D
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

Шукайце! Шчыра жадаю посьпехаў у гэтай вашай адказнай і нялёгкай справе! ;)
Image
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Kascjuszka, гэта можа быць апошнім жартам. І не для цябе…
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Kat wrote:
Дзед_Мiнай! wrote:Kat, ну ўсё ж абышлося! А вось кампраматы на членаў нрсм - гэта ўжо сур'ёзна! ;)
сур'ёзна гаворыш??? што, баісся??!!! :wink: мабыць ёсць чаго??? трэ-ба бу-дзе па-шу-каць.... :D
мабыць ён не баіцца проста з-за таго, што ў яго яшчэ нічога не было?!
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

Kascjuszka, а ты не гадай, а давай тое, што абяцаў!!! дзе кампраматы, правакацыя і гэтак далей??? нават не цікава :)
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Пакуль пачакаем! Мо празаходныя блазаны самі адкрыюцца насустрач грамадству, пакаюцца?!
User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

Kascjuszka, дык чаго там чакаць?! Сам казаў:"Народ патрабуе праўды і публічнага самасуду!" Вось і прыступайце, таварышч інквізітар! А чэсным людзям баяцца нечага! :)
Image
Чек

Post by Чек »

Slaver wrote:Kascjuszka, гэта можа быць апошнім жартам. І не для цябе…
Его ждет участь Захаренко,Гончара и проч.? :?:
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Чек wrote:
Slaver wrote:Kascjuszka, гэта можа быць апошнім жартам. І не для цябе…
Его ждет участь Захаренко,Гончара и проч.? :?:
мне няма чаго баяцца: былы камрад кдб, сп.Кірыешка - мой добры знаёмы:)
User avatar
Дзед_Мiнай!
Сябар
Posts: 210
Joined: 7.10.2006 - 12:40
Location: Менск

Post by Дзед_Мiнай! »

ААА!!! Дык Kascjuszka напэўна шпік!!! Усё, хавайся ў бульбу! Дакрычэліся! :( Гэта ён не выпадкова ў тэме пра паседжаньні ўсіх на акрэсьціна запрасіў! Спадары мадэратары, зьвярніце ўвагу! НАВУШНІКІ Й ШПІКІ Ў НАШЫХ ШЭРАГАХ!!! Ня мейсца такім небясьпечным суб'ектам на гэтым ціхім ды мірным форуме! ГАНЬБА! :)
Image
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

Дзед_Мiнай! wrote:ААА!!! Дык Kascjuszka напэўна шпік!!! Усё, хавайся ў бульбу! Дакрычэліся! :( Гэта ён не выпадкова ў тэме пра паседжаньні ўсіх на акрэсьціна запрасіў! Спадары мадэратары, зьвярніце ўвагу! НАВУШНІКІ Й ШПІКІ Ў НАШЫХ ШЭРАГАХ!!! Ня мейсца такім небясьпечным суб'ектам на гэтым ціхім ды мірным форуме! ГАНЬБА! :)
А вы што, гэтага яшчэ ня ведалі?
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
Кацярыначка
Сябар
Posts: 2
Joined: 29.09.2006 - 20:49

Post by Кацярыначка »

ад гэтых вашых сурЁзных размовау мне становiцца вельмi страшна што-небудзь пiсаць,
бо i сапрауды хто-небудзь прыйдзе да мяне дамоу i забярэ мяне у турму, дзе сядзiць
мой сябра за восеньскiя падзеi
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

Кацярыначка, ну за тое што вы проста пішаце на форуме вас не забяруць дакладна. не хвалюйся
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Kat
Сябар
Posts: 315
Joined: 7.04.2006 - 14:08
Location: Belarus, Mensk

Post by Kat »

Кацярыначка, а вось калі хто-небудзь ПРАЧЫТАЕ тое, што вы напісалі на форуме- вось тады хавайся ў бульбу, накрывайся жытам :)))))
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Жарт Kascjuszkі яўна зацягнуўся! І я вось думаю, тыя здымкі дзеля CD, яны не ў КейДжыБі пайшлі?
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
Post Reply