Code: Select all
C G# D# H
над гэтай вулiцай сонца,
над гэтай вулiцай дождж i вецер,
над гэтай вулiцай сьнег i сьцюжа,
на гэтай вулiцы бэз цьвiце.
на гэтай вулiцы цёмна,
бо лiхтары не функцыянуюць,
i калi ты вяртаесься позна дадому,
рызыкуеш нарвацца на непрыемнасьць
F G G# D
на вулiцы ма-ёй - вулiцы дзяцiнства.
F G G# B
на вулiцы ма-ёй - вулiцы юнацтва.
на вулiцы травеньскiх песень,
на вулiцы студзеньскiх сноў.
на гэтай вулiцы сьвята,
i розныя людзi сталага веку
сьпяваюць свае ўлюбёныя песьнi,
граюць на баянах полькi свае
на вулiцы маёй - вулiцы дзяцiнства.
на вулiцы маёй - вулiцы юнацтва.
на вулiцы травеньскiх песень,
на вулiцы студзеньскiх сноў.
будуюць новыя гмахi,
i з кожным днём, i з кожным годам
мне ўсё цяжэй i цяжэй
знайсьцi сваю вулiцу i пазнаць.
на вулiцы маёй - вулiцы дзяцiнства.
на вулiцы маёй - вулiцы юнацтва.
на вулiцы травеньскiх песень,
на вулiцы студзеньскiх сноў.