Page 1 of 1

Конкурс №1

Posted: 11.12.2006 - 18:25
by Alonka
Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта. Героя, які першы прадэманструе гэты рарытэт, чакае колькі прыемных сюрпрызаў ад каманды. Гэта будзе:
1. запрашэньне куды-небудзь у залежнасьці ад канцэртных плянаў гурта :) ;
2. падарунак у выглядзе альбома ці кнігі Н.Р.М. з аўтографамі ўсіх міністраў;
Галоўнае! Прыз пераможца атрымае з рук саміх удзельнікаў Н.Р.М., якія дазволяць папрысутнічаць на таямнічым працэсе рэпетыцыі!

Апісаньне постэру:
чорна-белы з чырвоным надпісам Н.Р.М. у кутку;
міністры з доўгімі валасамі стаяць на мосьце празь Нямігу;
Піт на парапеце, Лявон у шапачцы.

Такія вось зьвесткі :)

Такім чынам, усе на пошукі!!!

Posted: 11.12.2006 - 20:41
by Дзед_Мiнай!
А я, дарэчы, яго памятаю: ён яшчэ быў на першай старонцы ў "Нашай Ніве" ў 2004-м быў, калі НРМ 10 год споўнілася, гэтую газэту шчэ на канцэрце Справаздача бясплатна раздавалі: у мяне дагэтуль экзэмпляр застаўся :)

Posted: 12.12.2006 - 16:10
by Ля
Если я правильно поняла описание плаката, то он у меня есть. :)

Posted: 12.12.2006 - 21:07
by Guest
Віншую!

Posted: 13.12.2006 - 00:06
by Kat
я таксама хачу!!!!!!!

Posted: 13.12.2006 - 01:45
by Alonka
Ля, як звычайна, перамагла :) Піт сёньня доўга сьмяяўся :)

Posted: 14.12.2006 - 14:18
by Shadow
Эх, у мяне таксама ёсьць - не пасьпела...
Другая прэмія часам не прадугледжваецца? :wink:

Хаця ў мяне з часоў баявога юнацтва камплекты тры аўтографаў дакладна ёсьць :D

Posted: 14.12.2006 - 17:04
by Ля
:)
Если еще что-нибудь понадобится из архивов, сразу ко мне обращайтесь. ;)

Posted: 15.12.2006 - 14:58
by Viktar
У мяне ёсьць, але не аддам, бо з аyтографамi :)

Posted: 18.12.2006 - 12:17
by Shadow
Viktar wrote:У мяне ёсьць, але не аддам, бо з аyтографамi :)
Аналягічна! :)
Умяне ўжо 11-ы год хваробы на "НРМ" :lol: