Конкурс №1
Posted: 11.12.2006 - 18:25
Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта. Героя, які першы прадэманструе гэты рарытэт, чакае колькі прыемных сюрпрызаў ад каманды. Гэта будзе:
1. запрашэньне куды-небудзь у залежнасьці ад канцэртных плянаў гурта ;
2. падарунак у выглядзе альбома ці кнігі Н.Р.М. з аўтографамі ўсіх міністраў;
Галоўнае! Прыз пераможца атрымае з рук саміх удзельнікаў Н.Р.М., якія дазволяць папрысутнічаць на таямнічым працэсе рэпетыцыі!
Апісаньне постэру:
чорна-белы з чырвоным надпісам Н.Р.М. у кутку;
міністры з доўгімі валасамі стаяць на мосьце празь Нямігу;
Піт на парапеце, Лявон у шапачцы.
Такія вось зьвесткі
Такім чынам, усе на пошукі!!!