Page 1 of 5

Шпалеры

Posted: 24.02.2007 - 23:43
by Marnatrauny
Ёсьць прапанова даваць тутака спасылкі на самаробныя шпалеры пра НРМ ці праэкты ўдзельнікаў (Гарадзкія, ZET, Народны Альбом ігд)
Першынах: http://img407.imageshack.us/img407/6185/nrmbeta3mc0.jpg

Re: Шпалеры NRM

Posted: 25.02.2007 - 19:23
by Marnatrauny
А ў сувязі з тым, што ніхто не аказвае, буду размаўляць сам з сабою. Вось вам наступны, болей яскравы, але (на маю сьціплую думку) меней якасны. [cамакрытыка жыве!]

Posted: 26.02.2007 - 00:22
by Наста
Цікава. А яшчэ што-небудзь ёсць?

Posted: 26.02.2007 - 00:35
by Marnatrauny
Наста wrote:Цікава. А яшчэ што-небудзь ёсць?
Ну... Як бы гэта было зроблена ўчора й пазаўчора. Робіцца за 15 хвілін. Пад натхненьнем ад якой песьні й навеянага ёю вобрвзу. Наогул мала ў мяне якасных фотак НРМ, таму й няма з чаго рабіць. На гэтым сайце толькі фоткі з канцэртаў...
З.Ы. Ну хоць як уражаньні? Лажа ці ня лажа?

Posted: 26.02.2007 - 10:08
by Мікалай
Нармальна :wink:

Posted: 26.02.2007 - 14:53
by Наста
Мне 2 спадабалася

Posted: 26.02.2007 - 17:32
by Marnatrauny
Наста wrote:Мне 2 спадабалася
А вось шчэ адна шпалерына. Вырашыў, што калі няма высокаякасных фотак НРМ, дык можна скарыстаць і нізкаякасныя+скрыншоты з кліпаў... На подпіс натхніла назва кнігі "Іх Мроя. Іх НРМ". Чаму толькі іх? НРМ ужо даўно агульнанацыянальная [задзяўбешся пакуль надрукуеш] каштоўнасьць.

Posted: 26.02.2007 - 23:10
by Marnatrauny
Праглядзеў апошнюю шпалерыну. Мдзя... Лажа. Мабыць тут хто яшчэ шпалеры робіць? Пакажыце свае працы! Народзе, прачніцеся!!!

Posted: 27.02.2007 - 13:53
by Наста
А мне здаецца няблага. Проста усяго зашмат, і не атрымліваецца засяродзіць ўвагу на чымсьці. Калі будзе пабольш часу, сама паспрабую штосьці зрабіць. Але ці атрымаецца?.. :?:

Posted: 27.02.2007 - 23:12
by Marnatrauny
Наста wrote:А мне здаецца няблага. Проста усяго зашмат, і не атрымліваецца засяродзіць ўвагу на чымсьці. Калі будзе пабольш часу, сама паспрабую штосьці зрабіць. Але ці атрымаецца?.. :?:
Часу шмат ня трэба. Сядаеш, абіраеш якую ідэю, якая зьмяняецца разоў пяць падчас стварэньня... Галоўнае - хоць трошкі веданьня Фоташопа й трошкі фантазіі.

Народзе! Ёсьць тут хто жывы акрамя Насьцёны?

Posted: 27.02.2007 - 23:21
by Marnatrauny
Дарэчы, пасьля Джынсавага фэсту зрабіў вось гэта пра Таварыш Маўзэр. Калі хто ня ведае, на фэсьце адключылі электрычнасьць, але гэта не перашкодзіла засьпяваць (эээ... пракрычаць) песьню "Беларусь будзе вольнай!"... Мяне ўразіў спосаб. Блін, я ўсё ж рамантык

Posted: 27.02.2007 - 23:24
by Marnatrauny
А вось шчэ такі мой праэкт. Як зрабіць Бацьку папулярным ва ўсіх колах насельніцтва. Чаму б і не? ;)

Posted: 28.02.2007 - 10:38
by Ганна
Őŕőŕőŕőŕ :D Ńóďĺđ. Ŕ âĺäŕĺöĺ, ńď. alex_aerson, řďŕëĺđű ěíĺ ňŕę ńďŕäŕáŕëłń˙, řňî ˙ łő íŕäđóęóţ íŕ äîáđŕé ďŕďĺđű äű ďŕâĺřó ˘ ďŕęîţ. :)

Posted: 1.03.2007 - 00:01
by Наста
Крыўдна казаць, але нічога добрага ў мяне не атрымалася :(

Posted: 1.03.2007 - 17:27
by litwin1794
А што гэта там за надпісы на іўрыце...????

Posted: 1.03.2007 - 18:28
by VOLNY
Мне больш за ўсё спадабалася тая, што складзена з шматлікіх фотак

Posted: 1.03.2007 - 22:51
by Marnatrauny
litwin1794 wrote:А што гэта там за надпісы на іўрыце...????
Эээ... Дзе? Ci ty kličaš "іўрытам" biełaruskuju łacinku, jakoj, darečy, sami NRMaŭcy karyctajucca?

Posted: 1.03.2007 - 22:59
by Marnatrauny
Блін, народ, дык няўжо ж ніхто больш ня робіць шпалераў? Ну хоць хто-небудзь! Лю-ю-юдзі-і-і-і!!!

Posted: 2.03.2007 - 19:27
by litwin1794
alex_aerson wrote:
litwin1794 wrote:А што гэта там за надпісы на іўрыце...????
Эээ... Дзе? Ci ty kličaš "іўрытам" biełaruskuju łacinku, jakoj, darečy, sami NRMaŭcy karyctajucca?
Я маю на ўвазе надпісы ўнізе, у правым вуглу на першых трох малюнках і ў левым вуглу на прадапошнім малюнку

Posted: 2.03.2007 - 23:07
by Marnatrauny
litwin1794 wrote: на першых трох малюнках і ў левым вуглу на прадапошнім малюнку
А! Дык гэта мой нікнэйм alex_aerson так хітра замаскіраваны %)
Каньсьпірацыя!