Шпалеры

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

Baza
Сябар
Posts: 15
Joined: 7.03.2007 - 18:44
Location: Miensk

Post by Baza »

alex_aerson wrote:...пазбаўленыя сэнсу высьвятленьні хто першы
бязконцыя апошнія разы
закінутыя справы скалечаныя вершы
заблытаныя ветрам як даўгія валасы...

Вось такі я ўяўляю Піта, майго ўлюбёнага героя (антыгероя?) НРМ...
Свят, свят, свят ( адхарківаюся) :)
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Baza wrote:
alex_aerson wrote:...пазбаўленыя сэнсу высьвятленьні хто першы
бязконцыя апошнія разы
закінутыя справы скалечаныя вершы
заблытаныя ветрам як даўгія валасы...
Свят, свят, свят ( адхарківаюся) :)
Нуу... Гэта былі словы зь песьні Гарадзкіх (праэкт Піта) "Як ты пахнеш вясною". Дарэчы, вельмі падыходзяць пад мяне :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Шпалеры на Уліс атрымаліся лажовыя :( Вось самае лепшае, але ўсё роўна фантазыя не працуе.
Дарэчы, глючыць і форум. Замест міні0малюнку ў мяне выдаецца вядомы твор Малевіча, хаця сам малюнак грузіцца
Attachments
ulis_big.jpg
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

А зараз офтоп з элемэнтамі флуду :) Апасьля таго як пазаўчора ўвечары кампанія бухіх кумбаў настукала мне па галаве (слава Джа, яны былі надта п'яныя, каб зрабіць штосьці сур'ёзнае), фантазыя пайшла нейкая дзіўная. Вось уявіў сабе, якой становіцца адна знаёмая дзяўчына ўначы :)
Attachments
Marysza2.jpg
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

крута
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Kascjuszka wrote:крута
Табе крута, а ўяві сабе: праводзіш ты яе дадому ўначы, заходзіш ты ў цёмны завулак... Яна так гарэзьліва ўсьміхаецца... Набліжаецца да цябе... Глядзіць у вочы... Пяшчотна цалуе ў шыю... ЦАП! :shock: І ты ўжо такі ж, як яна :) :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
ПрыдзвінскіАнёльчык
Сябар
Posts: 12
Joined: 13.03.2007 - 22:05
Location: Віцебск

Post by ПрыдзвінскіАнёльчык »

alex_aerson, вось ты сам сабе напрыдумваў, а яна цяпер будзе вымушана адна хадзіць ноччу па цёмным завулкам... Гэта ж няправільна...
Калі ты ўрэшце не адчуеш ног, -
Прыслухайся, як вырастаюць крылы...
User avatar
Наста
Сябар
Posts: 61
Joined: 1.10.2006 - 10:39
Location: Віцебск
Contact:

Post by Наста »

alex_aerson, вось ты сам сабе напрыдумваў, а яна цяпер будзе вымушана адна хадзіць ноччу па цёмным завулкам... Гэта ж няправільна...
ПрыдзвінскіАнёльчык, ну хіба ты не ведаеш, што напрыдумваць нават і не такое можна...
Сябе мы зробім самі!
User avatar
ПрыдзвінскіАнёльчык
Сябар
Posts: 12
Joined: 13.03.2007 - 22:05
Location: Віцебск

Post by ПрыдзвінскіАнёльчык »

Наста, ведаю, ведаю... Але дзяўчыну ўсё роўна шкада... )
Калі ты ўрэшце не адчуеш ног, -
Прыслухайся, як вырастаюць крылы...
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Наста wrote:
alex_aerson, вось ты сам сабе напрыдумваў, а яна цяпер будзе вымушана адна хадзіць ноччу па цёмным завулкам... Гэта ж няправільна...
ПрыдзвінскіАнёльчык, ну хіба ты не ведаеш, што напрыдумваць нават і не такое можна...
Не хвалюйцеся, дзяўчынка адна дадому не вяртаецца ўжо тыдні два :) Хоць і жыве на супрацьлеглым канцы гораду. Дзякуй Джа, што ён падарыў менчукам мэтрапалітэн. Так хоць за дзьве гадзіны можна мне ад яе вярнуцца. Дарэчы, у душы яна менавіта такая, як на малюнку. Я ўжо маўчу, якая яна ў лож... Цьфу, у прыватных адносінах :oops:
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

А каб не пачынаць на радасьць мадэратарам (ведаю я іх, ім толькі дай каго забаніць) тэму майго ўласнага жыцьця, прапаную вяртацца да тэмы шпалераў.

Дык вось, абслухаўся я сёньня Новага Неба. Усё ж альбом "Цэпеліны" - адзін з самых канцэптуальных, цэласных, эмацыйных з таго, што я чуў. Ён увесь прасякнуты холадам, апатыяй, дэпрэсіяй, ціхаю злобаю, болем. Але ж праз гэта чуецца цеплыня, міласьць, сьмеласьць, надзея... Нават нейкая інтымнасьць
"Котка", "Бомба", "Восеньская калыханка для краiны", "Ластаўка", "Начная Варта", "Месяц Верасень", "Залатыя Краты", "Новае Неба" і, канечне, "Цэпеліны"... Такую музыку трэба аднойчы пачуць, каб закахацца ў яе на ўсё жыцьцё. Што ж тут казаць, рок-князёўна Кася Камоцкая на сваёй пасадзе часу не марнавала. Шкада, што зараз пані Камоцкую можна пачуць толькі што на Сядзібе БНЫ, ды й тое па вялікіх сьвятах. Кася, вяртайся!!!
Attachments
Novaje-Nieba-Cepieliny2.jpg
Last edited by Marnatrauny on 13.05.2007 - 16:01, edited 1 time in total.
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
ПрыдзвінскіАнёльчык
Сябар
Posts: 12
Joined: 13.03.2007 - 22:05
Location: Віцебск

Post by ПрыдзвінскіАнёльчык »

Сама не слухала, але мне здаецца, што ўсё, пра што ты пішаш, вельмі добра бачна на гэтых шпалерах... Вось яна - натняючая сіла музыкі :)
Калі ты ўрэшце не адчуеш ног, -
Прыслухайся, як вырастаюць крылы...
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

ПрыдзвінскіАнёльчык wrote:Сама не слухала, але мне здаецца, што ўсё, пра што ты пішаш, вельмі добра бачна на гэтых шпалерах... Вось яна - натняючая сіла музыкі :)
Я так думаю, у Насты будзе штосьці з НН ці Камоцкай. Вы ж у адным горадзе жывеце - скантачцеся!
(Наста, прабач за падкіданьне сьвіньні, але ж калі чалавек ня цуў НН, значыць ён шмат згубіў у гэтым жыцьці)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
ПрыдзвінскіАнёльчык
Сябар
Posts: 12
Joined: 13.03.2007 - 22:05
Location: Віцебск

Post by ПрыдзвінскіАнёльчык »

alex_aerson, думаю, яна не пакрыўдзіцца: мы вучумся разам. )
Калі ты ўрэшце не адчуеш ног, -
Прыслухайся, як вырастаюць крылы...
User avatar
Наста
Сябар
Posts: 61
Joined: 1.10.2006 - 10:39
Location: Віцебск
Contact:

Post by Наста »

Таня, большасць маіх дыскаў з беларускамоўнай музыкай зараз ў настаўніцы МХК, як атрымаю - дык адразу ж табе. (адну песню ты, напэўна маеш: 33 (на Генералах айчыннага року))
Сябе мы зробім самі!
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Мдзя... Вучні акультурваюць выкладчыкаў... Я сваёй беларусіцы даваў Хадановіча й Геніюш чытаць (пра апошнюю яна ня чула, а кніга-та была бібліятэчная...), іншым там музыку запісваў, біялягіцу ледзь на канцэрт Тацьцяны Беланогай не зацягнуў. Нават амэрыканца, што выкладаў на курсах па інглішу, прывучыў да беларускае музыкі (яму запомніліся тры гурты: Уліс, Чырвоным па Белым і Стары Ольса. Фіга ж сабе спалучэньне!). Так хутка выхаваныя настаўнікі пайдуць...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Наста
Сябар
Posts: 61
Joined: 1.10.2006 - 10:39
Location: Віцебск
Contact:

Post by Наста »

Так хутка выхаваныя настаўнікі пайдуць...
Выхаваем настаўнікаў агульнымі намаганнямі!
Сябе мы зробім самі!
User avatar
ПрыдзвінскіАнёльчык
Сябар
Posts: 12
Joined: 13.03.2007 - 22:05
Location: Віцебск

Post by ПрыдзвінскіАнёльчык »

Так заўсёды: усё лепшае - настаўнікам :) А пра дыскі я ведаю
Калі ты ўрэшце не адчуеш ног, -
Прыслухайся, як вырастаюць крылы...
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Вось вырашыў аднавіць тэму :)
Папросту зрабіў адну фотку, на якую мяне даўно клініла, і апрацавааў яе. Безь якога сэнсу, так проста... фотка на шпалеры

Дарэчы, ніхто так і не вывешваў свае шпалеры...
Attachments
jula.jpg
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Post Reply