Page 1 of 2

Паседжаньні

Posted: 7.03.2007 - 18:48
by Baza
Нарэшце добрае надвор'е. Трэба сустракаццо спадарства!!!

Posted: 7.03.2007 - 22:51
by warkus
Baza, красаўчэг! падтрымліваю )

Posted: 7.03.2007 - 22:53
by Мікалай
Я толькі ЗА!!

Posted: 7.03.2007 - 23:22
by Zap
Мейбі.

Posted: 7.03.2007 - 23:44
by QzWeR
Ёў!
Бярэм гарэлку і ідзём "сустракацца"
11.03 у 15.00 на аўтазе

Posted: 7.03.2007 - 23:58
by Kascjuszka
давай! толькі бяз гарэлкі.

Posted: 8.03.2007 - 13:06
by Marnatrauny
Цудоўная ідэя. Толькі сапраўды лепей абмежаваццо півам і дзяўчынамі. Цьфу, у сэньсе півам. А дакладней - дзе менавіта сустракаецесь? Ці можна да вас далучыцца маладому злобнаму НРМшчыку?

Posted: 8.03.2007 - 14:56
by Kat
Урррраааа! народ пачынае варушыцца пасьля зімняй спячкі!!!!!! хутчэй бы насамрэч сабрацца!

Posted: 8.03.2007 - 16:59
by Iкс
QzWeR, з Аўтазам гэта ты добра прыдумаў. Я ЗА!

Posted: 10.03.2007 - 09:06
by Marnatrauny
Iкс wrote:QzWeR, з Аўтазам гэта ты добра прыдумаў. Я ЗА!
А "Аўтаз" гэта аўтазавод? Дзе дакладна? Народ, я ж немясцовы, з поўначы:) (зял.луг.)

Posted: 10.03.2007 - 12:10
by Iкс
alex_aerson, гэта вельмі вялікая тэрыторыя ад м.Аўтазаводская па Партызанскім у бок МКАД, ну і Ангара разам з Паўночным туды ж. :)
Толькі нешта не чуваць каб нехта сапраўды жадаў сустрэцца :(

Posted: 10.03.2007 - 14:26
by Baza
Iкс wrote:alex_aerson, гэта вельмі вялікая тэрыторыя ад м.Аўтазаводская па Партызанскім у бок МКАД, ну і Ангара разам з Паўночным туды ж. :)
Толькі нешта не чуваць каб нехта сапраўды жадаў сустрэцца :(
Я жадаю! Навошта тады я зрабіў гэту тэму?

Posted: 10.03.2007 - 17:19
by Iкс
Baza, будзем утрох ці можа яшчэ хто далучыцца? Тады трэба вырашаць дакладна месца і час.

Posted: 11.03.2007 - 00:06
by Мікалай
Можа давайце ўвечар гадзін так у восем,пасядзім піва папьем.А то я ў Менску буду толькі ўвечар, а так жадаецца пайсьці. :cry:

Posted: 11.03.2007 - 08:40
by COMIX
Я вось таксама думаю прыйсьці кал дакладна на Аўтазе збірацца будзеце.

Posted: 11.03.2007 - 10:40
by Marnatrauny
Народ, дык вызначце ж вы час! Ды падрабязьней месца. а тое той Аўтаз вялікі. Напрыклад: у 19-00 на платформе метро Аўтазавадзкая.

Posted: 11.03.2007 - 11:01
by Iкс
не, семь-восем гэта надта позна :(. Лепш як прапаноўваў QzWeR у 15-00. Хаця я так разумею яго самога не будзе.

Posted: 11.03.2007 - 11:44
by Baza
Iкс wrote:не, семь-восем гэта надта позна :(. Лепш як прапаноўваў QzWeR у 15-00. Хаця я так разумею яго самога не будзе.
Так зьбіраемся ці не? Калі так то давайце 15-30 на платформе мэтро

Posted: 11.03.2007 - 11:46
by Iкс
давайце. 4 ужо ёсьць, трэба яшчэ кагосьці
upd: Kat, правакатарка заўсёды крычыць у падтрымку, але ніколі не прыходзіць :wink:
upd:upd: Дождж пайшоў :( . Не каб ўчора :(

Posted: 11.03.2007 - 13:34
by Marnatrauny
Iкс wrote:давайце. 4 ужо ёсьць, трэба яшчэ кагосьці
upd: Kat, правакатарка заўсёды крычыць у падтрымку, але ніколі не прыходзіць :wink:
upd:upd: Дождж пайшоў :( . Не каб ўчора :(
А як мы пазнайма адзін аднаго? Я, напрыклад, буду ў чорнай скураной куртцы са значыкам Пагоня, шэра-сініх джынсах з дзіркай на левай пярэдняй кішэні...
Карацей, пароль: "Бы не падкажаце, як праехаць у Бабруйск?"