Чаму толькі панк ды альтэрнатыва?

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Чаму толькі панк ды альтэрнатыва?

Post by Кастусь Капялюш »

Скажыце, калі ласка, чаму сярод гуртоў які пяюць на апазыцыйную тэматыку ёсьць толькі панк ды альтэрнатыва? Чаму няма ніводнага
апазыцыйнага гурта які граў бы ў стылі Heavy Metal, ці Trash, ці нават Death? (калі ёсьць, падкажыце якія?)
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Re: Чаму толькі панк ды альтэрнатыва?

Post by Андрэй »

Вітаўт wrote:Скажыце, калі ласка, чаму сярод гуртоў які пяюць на апазыцыйную тэматыку ёсьць толькі панк ды альтэрнатыва? Чаму няма ніводнага
апазыцыйнага гурта які граў бы ў стылі Heavy Metal, ці Trash, ці нават Death? (калі ёсьць, падкажыце якія?)
апазыцыйны гэта які, што пяе на беларускай мове? :)

па-першае, НРМ -- гэта клясычны рок. не панк і не альтэрнатыва. па-другое, паслухайце Зніч, Тэзаўрус, Deadmarsha, Partyzone, Тарпач...
User avatar
Мікалай
Мадэратар
Posts: 283
Joined: 1.12.2005 - 15:47
Location: Менск

Post by Мікалай »

Мне падаецца таму, што цяжкая музыка (хеви,трэш і т.д.) не ідэалягічная як альтэрнатыва, таму што яны не зацікаўленны ў палітыцы, калі нешта і нясе моцную ідэалёгію так гэта напрыклад паган/фольк метал
Image
Image
"Won't you help to sing these songs of freedom?
Cause all I ever had, redemption songs, redemption songs."
Bob Marley
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Апазыцыйны, гэта такі, што пяе аб цяжкім палітычны ці нацыянальным становішчы Беларусі.
Хаця, канешне на беларускай мове таксама добра.
А на конт жанру, ў якім грае N.R.M. то гэта, на мой погляд ўсё ж альтэрнатыва, бо N.R.M. не прытрымліваецца ягога небудзь аднаго стылю. Першыя два альбомы - адназначны панк, потым бліжэй да альтэрнатывы, але ёсьць і метал, і хард рок.
P.S.
Дзякуй за Зніч, Тэзаўрус, Deadmarsha, Partyzone, Тарпач - абавязкова паслухаю
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Мікалай wrote:Мне падаецца таму, што цяжкая музыка (хеви,трэш і т.д.) не ідэалягічная як альтэрнатыва, таму што яны не зацікаўленны ў палітыцы, калі нешта і нясе моцную ідэалёгію так гэта напрыклад паган/фольк метал
Добрыя метал гурты(Iron Maiden, Death,Ария) заўжды вылучаліся філязоўскімі тэкстамі. Магчыма яны не такія палітычныя бо на захадзе няма такіх палітычных праблемаў, як у нас?(хаця Death, напрыклад, ў поздніх сваіх альбомах сьпявалі пра праблемы амерыканскай супольнасьці, а такія песьні Арии как Встань, Страх Преодолей; Раб Страха; Воля и разум; Смотри і г.д. на мой погляд вельмі палітычныя)
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Вітаўт wrote: Добрыя метал гурты(Iron Maiden, Death,Ария) заўжды вылучаліся філязоўскімі тэкстамі.
Прабач, але Арыя - добрыя, якасныя касцы. У сэньсе косяць пад той жа Жалезны Майдан. Тэкчты іх патасныя, але на філясофію няма прытэньзіяў.
А пра тое, што большасьць мэтал-гуртоў не палітычныя, дык розная тэматыка ў музыцы. Мэтал і рок, канечне, зьліваюцца, але застаюцца адметныя рысы жанру. Адна з такіх - тэматыка. Хаця, апасьля таго, як рэпераў з Чырвоным па Белым усхваляваў лёс радзімы (тая ж песьня "Не Жадаю!" - адна з самых патрыятычных, хоць і змрочных, што я чуў), дык хутка й растаманы-патрыёты зьявяццо. Уявіце - гіпі пад кайфам сьпявае пра Плошчу...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

alex_aerson wrote: Прабач, але Арыя - добрыя, якасныя касцы. У сэньсе косяць пад той жа Жалезны Майдан. Тэкчты іх патасныя, але на філясофію няма прытэньзіяў.
А пра тое, што большасьць мэтал-гуртоў не палітычныя, дык розная тэматыка ў музыцы. Мэтал і рок, канечне, зьліваюцца, але застаюцца адметныя рысы жанру. Адна з такіх - тэматыка. Хаця, апасьля таго, як рэпераў з Чырвоным па Белым усхваляваў лёс радзімы (тая ж песьня "Не Жадаю!" - адна з самых патрыятычных, хоць і змрочных, што я чуў), дык хутка й растаманы-патрыёты зьявяццо. Уявіце - гіпі пад кайфам сьпявае пра Плошчу...
:)
Тое што Арыя косіць пад Мэйданаў гэта факт(хаця на альбомах "Генератор Зла" i "Крещение Огнём" гэтага амаль не чуваць) А тэксты ў ніх нядрэнныя, "со смыслом".
Ці не было бы добра, каб быў гурт, які сьпяваў бы прікладна на тую ж тэматыку што і N.R.M. а музыка была бы кшталту Мэйдэнаў, ці Джудас Пріст
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
Baza
Сябар
Posts: 15
Joined: 7.03.2007 - 18:44
Location: Miensk

Post by Baza »

Вітаўт wrote: А на конт жанру, ў якім грае N.R.M. то гэта, на мой погляд ўсё ж альтэрнатыва, бо N.R.M. не прытрымліваецца ягога небудзь аднаго стылю. Першыя два альбомы - адназначны панк, потым бліжэй да альтэрнатывы, але ёсьць і метал, і хард рок.
Ха, потым ідзе суцэльная папса
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Baza wrote: Ха, потым ідзе суцэльная папса
Што ты маеш на ўвазе?
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Baza wrote:
Вітаўт wrote: А на конт жанру, ў якім грае N.R.M. то гэта, на мой погляд ўсё ж альтэрнатыва, бо N.R.M. не прытрымліваецца ягога небудзь аднаго стылю. Першыя два альбомы - адназначны панк, потым бліжэй да альтэрнатывы, але ёсьць і метал, і хард рок.
Ха, потым ідзе суцэльная папса
Бррр... Нельга ставіцца да музыкі надта сур'ёзна, тым больш да НРМ. Музыка палягчала, павялічылася колькасьць сьцёбу, але папсой іх гэта ня робіць. Яны зьмянілі гучаньне, але стыль застаўся той жа. Ды й як можна назваць папсой "Лёгкія", "10", "Мая ментальнасьць", "Маё пакаленьне", "Менск-Мінск", "Рок-н-рол не ўратуе" ігд... ?
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Вітаўт, ну мабыць часткова Vicious Crusade падыйдзе, хаця....
Ды і па-ангельску.
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Iкс wrote:Вітаўт, ну мабыць часткова Vicious Crusade падыйдзе, хаця....
Ды і па-ангельску.
Дзякуй, абавязкова паслухаю
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

alex_aerson wrote: Бррр... Нельга ставіцца да музыкі надта сур'ёзна, тым больш да НРМ. Музыка палягчала, павялічылася колькасьць сьцёбу, але папсой іх гэта ня робіць. Яны зьмянілі гучаньне, але стыль застаўся той жа. Ды й як можна назваць папсой "Лёгкія", "10", "Мая ментальнасьць", "Маё пакаленьне", "Менск-Мінск", "Рок-н-рол не ўратуе" ігд... ?
Музыка ня палягчала і стыль не застаўся той жа, просты пачынаючы з Трох Чарапахаў N.R.M. адыйшоў ад прымітыўнага(няхай падчас давалі цікавага) панку ў больш разнастайную музыку. Для кагосьці гэта суцэльная папса, але з музычнага погляду гэта крок наперад.
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

У металу іншая мэта творчасьці, іншы, так сказаць, мэсэдж. Ім гэта ня трэба.
irc.by #nrm
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Zap wrote:У металу іншая мэта творчасьці, іншы, так сказаць, мэсэдж. Ім гэта ня трэба.

Мэта творчасьці ў нармалёвых метал гуртоў(а не тых якія пяюць пра чэрап з апарышамі) - данесьці да людзей сутнасьць праблем, існуючых ў супольнасьці, данесьці свой погляд на іх, ці паразважаць на вечныя тэмы:жыцьцё,сьмерць, каханьне, рэлігія
У палітычных умовах нашай краіны метал-гурты маглі бы сьпяваць на апазыцыйную тематыку, бо недахоп свабоды, рэпрэсіі ды амаль зьнішчаняя беларуская культура гэта таксама праблемы супольнасьці
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

А вы пачытайце тэксты Vicious Crusade!! Нрм са сваім патрыятызмам адпачываюць на верхняй койке!..
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Kascjuszka, сапраўды! Тая ж Айчына, Hymn To My Dying land, Land Of Lakes, Who Are These Men?...
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Што гэта за Vicious Crusade такі ?
Які стыль?
Ці можа хто небудзь закінуць лепшую песьню на мой пачтовы яшчык
(скрынку)?
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Блін, а я спадзявалася на пытаньне "чаму няма ніводнага апазыцыйнага гурта, які граў бы ў стылі pop?"... :lol:
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Вітаўт, я не вельмі у стылях. Ну нешта такое фолк-метал-гоцік
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
Post Reply