Page 1 of 1

"Сьцяна" - хто што ведае?

Posted: 15.03.2007 - 23:51
by Marnatrauny
Ёсьць такі файны Берасьцейскі гурт "Сьцяна". Але запісы іх вельмі рарытэтныя, ды ходзяць чуткі, што ён распаўся. Хто што ведае? Мо ў каго ёсьць іх альбомы (у мяне толькі "Рыфма лёсаў", які вісіць у нэце) ці відэа? Ці хоць якая інфармацыя?

Posted: 16.03.2007 - 12:32
by RoskolnikOFF
Гэта тыя, што пяюць СЬЦЯНА - Вясна.by?? Тады ў мяне ёсць невялічкае відыё! і тры песенькі!

Posted: 16.03.2007 - 19:17
by macie3k
http://macie3k.info/sciana/
Тут ёсьць кампіляцыя якую прадавалі пару год таму на канцэртах у Польшчы. А сам гурт існуе і ёсьць шанц што ў гэтым годзе пачне запісываць новы альбом.

І яшчэ майспэйс у іх зьявіўся
http://www.myspace.com/scianaby
(у мяне толькі "Рыфма лёсаў", які вісіць у нэце)
Можна "Рыфмы" аднекуль спампаваць ??

Posted: 16.03.2007 - 19:34
by Ultrabelarus
Насамрэч, дзе гэта вісяць "Рыфмы лёсаў"? Бо спецыяльна прасіў знаёмую ў Брэсце пашукаць, кажа, усе крамы абыйшла - няма Сцяны...

Posted: 18.03.2007 - 23:02
by antilushpak
Я ведаю тое, што ўчора 17 сакавіка ў клюбе Матрыца, што месьціцца ў маім родным Берасьці, адбыўся афігены канцерт, хэдлайнерамі якога з'яўляліся тыя самыя хлопцы са Сьцяны, за што ім вялікі дзякуй, бо даўно я так не адрываўся, як ўчора

Posted: 18.03.2007 - 23:40
by Marnatrauny
antilushpak wrote:Я ведаю тое, што ўчора 17 сакавіка ў клюбе Матрыца, што месьціцца ў маім родным Берасьці, адбыўся афігены канцерт, хэдлайнерамі якога з'яўляліся тыя самыя хлопцы са Сьцяны, за што ім вялікі дзякуй, бо даўно я так не адрываўся, як ўчора
блін, шансуе вам... Чаму ж такі гурт да Менску не даедзе... Дарэчы, а якім складам выступалі? З бэк-вакалам "Пчолкі", ці іншую запрасілі? Ці былі новыя песьні?

Posted: 18.03.2007 - 23:48
by Marnatrauny
(у мяне толькі "Рыфма лёсаў", які вісіць у нэце)
Можна "Рыфмы" аднекуль спампаваць ??[/quote]

Блін, паглядзеў па нэту - паўсюль толькі тыя песьні, на што ты даваў спасылку. У мяне шчэ тры ці чатыры песьні будзе.

А што там пра відэа казалі?

Posted: 20.03.2007 - 16:45
by antilushpak
[/quote]Дарэчы, а якім складам выступалі? З бэк-вакалам "Пчолкі", ці іншую запрасілі? Ці былі новыя песьні?[/quote]
Пчолка ад іх зваліла, але новыя песьні былі