Code: Select all
C G Am F
калi раптам адчуеш камунальныя пахi,
C G C
i жыцьцё цябе возьме ў пятлю.
зразумееш тады, што тры чарапахi
па-ранейшаму цягнуць зямлю.
калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы,
i з людзьмi усталюеш кантакт.
зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
наша месца на трох кiтах.
C G Am
хэй ла-ла-ла-лай,
F C G C
ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
хэй ла-ла-ла-лай,
ты не чакай, ты не чакай.
не было Галiлея i Боба Марлея,
не было Сальвадора Далi.
нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
толькi тры чарапахi былi.
хэй ла-ла-ла-лай…
каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
трэба ў розных краях пабываць.
зразумееш тады -- пад тваiмi нагамi
тры сланы нерухома стаяць.
хэй ла-ла-ла-лай,
ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
хэй ла-ла-ла-лай,
ты не чакай, ты не чакай.
хэй ла-ла-ла-лай,
ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
хэй ла-ла-ла-лай,
ніхто не чакае і ты не чакай