Дзень Сьвятога Ніколі, ці Як вар'яты сталі адмарозкамі

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Якую песьню вы лічыце гімнам Рэспублікі НРМ?

Нацыя
4
16%
Беларускі Шлях
3
12%
Песьня Падземных Жыхароў
8
32%
Партызанская
6
24%
Нам усім гамон
3
12%
Тры чарапахі
1
4%
 
Total votes: 25

User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Дзень Сьвятога Ніколі, ці Як вар'яты сталі адмарозкамі

Post by Marnatrauny »

Дзень Сьвятога Ніколі, ці Як вар'яты сталі адмарозкамі

Справаздача 27-28.03.2007.25,26,27,Нармальна!

Пішу на гэтым форуме, бо прапаную перавесьці паседжаньні НРсМ у такі фармат. Тым больш, вандроўкі НРсМ на прыроду ўжо былі...
Дык вось, чамусьці мне торкнула, што 27ага - амаль вольны ў мяне дзень. Захацелася што-небудзь цікавае зрабіць. Зрабіў:) Стаў зьбіраць сяброў ехаць на Цнянскае вадасховішча (такая лужына на поўначы Менска) на ноч з намётамі й шашлыкамі...
Згадзілася шчэ 5 чалавек, у астатніх у гэты дзень была вучоба, пахмельле ці атрыманьне "ўзнагародаў" за 25ага. Ну добра. Плянавалі зьбірацца а 5ай гадзіне вечара. У 6:30 такі пад'ехалі дзьве апошнія дзяўчыны (і гэта для іх яшчэ ХУТКА:). Высьветлілася, што з 6-ці хаўчык узялі трое. Што ж, доўга душылі спазьніўшыхся дзяўчын, хаця яны й выжылі...
Пакуль ішлі да патрэбнага месца (а гэта месца было на выспе на тым вадасховішчы, а ісьці туды хвілін 30), вырашылі, чаму ж мы сабраліся. Высьветлілася, што сёньня Дзень Сьвятога Ніколі (бо ніхто ніколі б не згадзіўся на такое, каб ведаў, колькі трэба йсьці), Дзень растамана-пацыфіста (гэта ўжо я іх упэўніў, каб мяне не забілі:) ды дзень заснаваньня Рэспублікі НРМ. Апошней мы якраз тую выспу на Цняецы й абвесьцілі. Нават у будучай сталіцы Ёцавічы пабудавалі першы будынак (гл. мал. 2), толькі Дзяржаўнага Сьцяга НРМ не было, таму прыйшлося выкарыстаць сьцяг іншай краіны:) Дарэчы, так і не абралі гімн Рэспублікі. Варыянты былі Партызанская, Песьня Падземных Жыхароў, Нам Усім Гамон, Нацыя, Беларускі Шлях... Якія вашыя варыянты?!
Калі пачало цямнець, сталі-такі рабіць вогнішча. Высьветлілася, што сухіх галінак амаль няма. Затое знайшлі плантацыю нейкай траўкі, якая нажаль "не кУриццо" ды тым больш "не хАваеццо", але й добра гарыць. Забягаючы наперад, мы потым усю ноч "палявалі" на гэтую траўку:) А таксама для распальваньня вогнішча выкарысталі "Совецкую Белоруссію" (гл. мал. 4), што загадзя набылі (прадаўшчыца
ў кіёску прыфігела, але, калі патлумачылі навошта ЯНО нам, пасьмяялася). Сталі рабіць нешматлікі хаўчык. Сярод яго быў "Ралтон" на піве. Даўно ўжо пачуў пра гэты дэлікатэс, усё хацеў сам зрабіць. Смачна!
Таксама сярод хаўчыку была гарбата-кунілінгус. Не думайце нічога такога, назва ўзьнікла вельмі цікава. Справа ў тым, што шмат дзяўчын чамусьці ня ведаюць, що це таке - кунілінгус. Вось мы ім і сказалі, што тая расьліна, што стаіць у холе нашага Ліцэя (а стаіць там гібіскус aka суданская ружа aka каркадэ) гэта і ёсьць кунілінгус. Вось
яны й пілі гарбату з кунілінгусам, запіваючы яе півам. Дарэчы, адна дзяўчына такі даведалася, што ёй піва падабаецца:)
Потым я знайшоў у заплечніку плашч-намёт, які звычайна насілі савецкія памежнікі. Выглядае пагрозьліва. Вось да людзей і прыйшоў дух Курта Кабэйна (старая гісторыя, мяне так празвалі, калі я хацеў ісьці мачыць талкіеністак гітарай). Народ ужо нічому не зьдзіўляўся (гл. мал.6).
Хаця не. Зьдзіўляўся. Калі я пайшоў купацца. Тады было каля +5 ды моцны вецер. Заклікаў далучацца, адмовіліся. А што мне, вар'яту? Народ фотакўся са мной, як фоткаюцца з малпамі на курорце (гл. мал 7). [Прашу пана Хому не рэўнаваць - між намі з Марынай нічога такога, што ты падумаў, няма. Пакуль што. Не расслабляйся!]. Доўга прыйшлося людзям тлумачыць, што купацца было на халодна. На зьдзіўленыя твары глядзіце на мал. 8.
Чамусьці у 21:30 дзяўчыны такі вырашылі зьбегчы. Халодна ім стала. Прыйшлося адпусьціць. Даслаў зь імі двух хлопцаў (у краму за дагонкай), сам застаўся вартаваць вогнішча з трэцяй, якую, як я думаў, мы такі ўламалі застацца. Языкі стаміліся, таму 40 хвілін амаль моўчкі глядзелі на зоры. Дарэчы, сузор'е Вялікага МЕДВЕДа ўсю ноч як шалёнае насілася па небу й кожны раз мы яго знаходзілі ў новым месцы...
Калі хлопцы прыйшлі назад, яны зразумелі, што ня памятаюць, де мы:) Таму сталі араць пазыўныя "Дзяўчонка зь Беластока". Чуў бы гэта Хадановіч! Мы ім намагаліся як мага гучней адказаць чым-небудзь цэнзурным з матаў. Цэнзурных матаў не знайшлі (цікава, чаму?), таму сталі ім падпяваць. Праз кусты й уласныя маты яны ўсё ж дайшлі да нас. Хацелі пачаць тупа квасіць, але да іх дайшло, што набылі яны толькі трошкі піва:)
Прыкладна ў 23:30 апошняй дзяўчыне патэлефанавалі бацькі й сталі гнаць дадому. Прыйшлося адпусьціць. З падставы праводзіць яе ад нас змыўся шчэ адзін чалавек. Яго пісімістычны настрой можна заўважыць яшчэ на мал. 9. Хто здагадаецца, дзе ён, атрымае прыз:)
Вось і засталіся мы з Мікітам. Вырашылі ня спаць, бо надта халодна й няма аб каго грэцца. Ну не адно аб аднаго ж! Таму наламалі яшчэ "траўкі", ды, ня ведаю навошча, Мікіта зрубіў нейкае здохлае дрэўца, якое wszystko jedno было мокрае. Пачалі слухаць музыку з тэлефону. На маім было 400 метраў беларускай музыкі, але мала батарэі, таму кайф хутка абламаўся. Прыйшлося ўсю ноч абмяркоўваць палітычнае
жыцьцё краіны ды ўласнае жыцьцё пэўных асобаў:) Ды яшчэ назіраць за Вялікім МЕДВЕДам, які ўсё яшчэ насіўся па небу. Усю ноч дзесьці гаўкалі сабакі, хрукалі качкі ды мяўкалі крумкачы. Усе гэтыя гукі мы звалілі на шалёную птушку Одзірыдзідзіну.
Пад канец ночы ўсё (у тым ліку й пан Мікіта) зьмерзла. Калі я зьбіраў намёт і дастаў з яго штыры, празь якія ён павінен быў трымаць форму, ён так і застаўся СТАЯЦЬ. Доўга мацюгаліся на сабакаў ды на тых, хто скамунісьціў сонейка. Хоць і бяз сонца, але сабраліся й пайшлі. Людзі зьдзіўлена глядзелі на два брудныя неапахмялёныя целы, якія намагаліся страляць у іх цыгарэты. Самае крыўднае, што адзінае, што я выстрэліў, было "Мірскі Замак". Не, сам замак мне вельмі падабаецца, але цыгарэты жудасныя. Лепей ужо Беламор (канал, канает и будет канать!).
Ну, вось и фсё. Спадзяюся, ту би каньциньюд...
Attachments
Мал. 1Наша сымболіка:)
Мал. 1Наша сымболіка:)
Мал. 2
Мал. 2
Мал. 3
Мал. 3
Last edited by Marnatrauny on 31.03.2007 - 08:44, edited 3 times in total.
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Re: Дзень Сьвятога Ніколі, ці Як вар'яты сталі адмарозкамі

Post by Marnatrauny »

Працяг фотак
Attachments
Мал.4
Мал.4
Мал.5
Мал.5
Мал.6
Мал.6
Last edited by Marnatrauny on 29.03.2007 - 09:20, edited 1 time in total.
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Re: Дзень Сьвятога Ніколі, ці Як вар'яты сталі адмарозкамі

Post by Marnatrauny »

Яшчэ
Attachments
мал 8
мал 8
Мал. 9
Мал. 9
мал 7
мал 7
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Мікалай
Мадэратар
Posts: 283
Joined: 1.12.2005 - 15:47
Location: Менск

Post by Мікалай »

Прыкольна ;)
Image
Image
"Won't you help to sing these songs of freedom?
Cause all I ever had, redemption songs, redemption songs."
Bob Marley
User avatar
Michal.on
Сябар
Posts: 39
Joined: 20.12.2006 - 00:52
Location: Ліда

Post by Michal.on »

Прыкольна- так, але для гэтага ёсьць ivejournal/
С неба на голову мне падают доски, из носа моего течет керосин. С детства я ненавижу русских (хоть в этом я с русскими един)
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Michal.on wrote:Прыкольна- так, але для гэтага ёсьць ivejournal/
Я ж кажу, пішу тут, бо прапаную праводзіць паседжаньні НРсМ у такім фармаце!
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Michal.on
Сябар
Posts: 39
Joined: 20.12.2006 - 00:52
Location: Ліда

Post by Michal.on »

alex_aerson wrote:
Michal.on wrote:Прыкольна- так, але для гэтага ёсьць ivejournal/
Я ж кажу, пішу тут, бо прапаную праводзіць паседжаньні НРсМ у такім фармаце!
Нічога супраць ня маю.
С неба на голову мне падают доски, из носа моего течет керосин. С детства я ненавижу русских (хоть в этом я с русскими един)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Мэн - паважуха:)))
Я толькі ЗА!
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Kascjuszka wrote:Мэн - паважуха:)))
Я толькі ЗА!
Дык вось, на гэтых выходных будзе цёпла, але ўжо не пасьпеем сабрацца. На наст. тыдні будзе пахаладаньне. Паглядзім на надвор'е на наст. выходных... А самы лепшы варыянт - з 14 на 15 красавіка. Якраз усе пасьпеюць, ды й цяплей будзе!
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

Паехалі Ў БАБРУЙСК!
User avatar
Мікалай
Мадэратар
Posts: 283
Joined: 1.12.2005 - 15:47
Location: Менск

Post by Мікалай »

Kascjuszka, згодзен ;), прыязджайце да мяне, я вам тут такое пакажу.
Image
Image
"Won't you help to sing these songs of freedom?
Cause all I ever had, redemption songs, redemption songs."
Bob Marley
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Мікалай, дарэчы тут яшчэ ёсьць бабруйцы ;)
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
COMIX
Сябар
Posts: 19
Joined: 12.10.2005 - 18:31
Location: Менск

Post by COMIX »

Вам б на Першы з'езд DLC.
Ты мой брат каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся
Як не зрокся яе пад прымусам
Дык і вольны цяпер не зракайся.
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

COMIX wrote:Вам б на Першы з'езд DLC.
Пераплюнем :) Дык што зь ідэяй пра 14-15?
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

14-га будзе працоўная субота (за 16-е).
15-16-17 -- сьвяточныя дні. 17-га -- Радаўніца.
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Андрэй wrote:14-га будзе працоўная субота (за 16-е).
15-16-17 -- сьвяточныя дні. 17-га -- Радаўніца.
Гэта значыцца - выходныя? Цудоўна! 16-ага народ можа быць заняты (Дзень Салідарнасьці), таму з 16 на 17?
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

alex_aerson wrote:
COMIX wrote:Вам б на Першы з'езд DLC.
Пераплюнем :) Дык што зь ідэяй пра 14-15?
Вось гэта наўрадці :wink:
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

апрашовы?
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Kascjuszka wrote:апрашовы?
Мы пра паход на прыроду ў гэтыя выходныя. Усё залежыць ад надвор'я. Да 15ага павінна пацяплець...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Baza
Сябар
Posts: 15
Joined: 7.03.2007 - 18:44
Location: Miensk

Post by Baza »

За! 16-17 круть!
Post Reply