Page 1 of 5

21 кастрычніка. Гомля.

Posted: 30.09.2005 - 23:23
by Alonka
21 кастрычніка наш улюбёны гурт разам зь сябрамі IQ48 зайграе ў Гомлі ў вялікім ДК. Прапаную фэнам заарганізавацца і наведаць гэтае мерапрыемства. Бо ў Менску самі бачыце якое становішча:(

Re: 21 кастрычніка. Гомля.

Posted: 1.10.2005 - 11:50
by VaLaDaR
Алёнка wrote:21 кастрычніка наш улюбёны гурт разам зь сябрамі IQ48 зайграе ў Гомлі ў вялікім ДК. Прапаную фэнам заарганізавацца і наведаць гэтае мерапрыемства. Бо ў Менску самі бачыце якое становішча:(
А там што становішча лепей??? У Саюзе за гадзіну канцэрт адмянілі. Чаму і там такога зрабіць не могуць? Калі б было хаця б 80% упэўненасці ,што канцэрт адбудзецца, можна было б паехаць.

Posted: 1.10.2005 - 12:03
by Slaver
А колькі каштуе квіток на цягнік да Гомеля?

Posted: 1.10.2005 - 13:12
by VaLaDaR
Slaver wrote:А колькі каштуе квіток на цягнік да Гомеля?
Вось на сайце Мінскага адзялення БЧ знайшоў
Гомель 146,86,644 7.930(Общий) 12.740(Плацкарт) 17.400(Купе)

http://www.railwayminsk.by/passenger/index.php?c=4

Re: 21 кастрычніка. Гомля.

Posted: 1.10.2005 - 13:58
by Alonka
VaLaDaR wrote:
Алёнка wrote:21 кастрычніка наш улюбёны гурт разам зь сябрамі IQ48 зайграе ў Гомлі ў вялікім ДК. Прапаную фэнам заарганізавацца і наведаць гэтае мерапрыемства. Бо ў Менску самі бачыце якое становішча:(
А там што становішча лепей??? У Саюзе за гадзіну канцэрт адмянілі. Чаму і там такога зрабіць не могуць? Калі б было хаця б 80% упэўненасці ,што канцэрт адбудзецца, можна было б паехаць.
Там становішча дакладна лепей. Бо нядаўна прайшоў канцэрт Нейра Дзюбеля. Я размаўляла з арганізатарамі, папярэджвала. Яны ўсё роўна робяць, кажуць, што пагалоскі забаронаў да іх яшчэ не дайшлі (цьфу-цьфу-цьфу). Размаўляла і з працаўнікамі тамашніх ражыёстанцыяў, якія таксама першы раз ад мяне пачулі, што НРМ забаронена дапускаць да радыёэфіраў.

Posted: 1.10.2005 - 16:10
by VaLaDaR
Тады трэба ехаць

Posted: 3.10.2005 - 16:58
by Ля
Вот только условия для концерта там не ахти. На форумах НД можно почитать мой отчет. Очень много проблем было. Но хоть где-то и что-то. А ведь всё равно отменить могут.

Posted: 3.10.2005 - 19:42
by Slaver
Ля, паспрабаваць усё роўна трэба :)

P.S. Рэгіструйся :)

Posted: 3.10.2005 - 22:09
by RoskolnikOFF
Не ведаю, але мабыць ехаць нада, Людзі падумайце гэта ж НРМ і мы не паедзем...

Posted: 4.10.2005 - 08:19
by VaLaDaR
RoskolnikOFF wrote:Не ведаю, але мабыць ехаць нада, Людзі падумайце гэта ж НРМ і мы не паедзем...
На чым паедзем7 Калі на цягніку, то цягнік едзе 4.48, калі хуткасны, і дзесці 5.40, калі звычайны. Гэта значыцца нада выязджаць недзе а 11 гадзіне. Увесь дзень псуецца, і няма упэўненнасці, што канцэрт адбудзецца.

Posted: 7.10.2005 - 12:36
by Alonka
Ёсьць прапанова зьняць адмыслова для фанаў бусік. Калі зьбярэцца чалавек 16, атрымаецца таньней, чым на цягніку. Тым больш, калі захочаце прыедзеце, калі захочаце ўедзеце. 2 чалавекі ўжо згодныя.

Posted: 7.10.2005 - 23:15
by Slaver
Алёнка, ня држнная прапанова! Вось толькі ў мяне, пасьля апошняга "трыпу" ў маршрутцы, фобія да бусікаў :)

Posted: 9.10.2005 - 16:42
by Predatorre
зараз хварэю, але каб паехаць на бусе, то паехаў бы

Posted: 9.10.2005 - 17:20
by Alonka
Значыцца, са Слэйверам ужо 5. Засталося сабраць 11. Няўжо так мала жадаючых адарвацца пад НРМ?! Тым больш, візы рабіць ня трэба...

Posted: 10.10.2005 - 12:07
by Ля
Надо ехать! Если не будет концерта, то по городу погуляем. :)

Posted: 10.10.2005 - 15:15
by Alonka
Значыцца, так. Умовы наведваньня канцэрту НРМ у Гомлі:
1. унёсак за бус з носу пры ўмове наяўнасьці 16ці жадаючых - па 8 з капейкамі даляраў;
2. квіток на сам канцэрт для менскіх фэнаў - 7500 р.;
3. трэ ўлічыць, што бус павяртаецца ўначы, таму прадугледзьце бюджэт на таксі (з улікам таго, што бус прывязе ўсіх у цэнтар, а адтуль усё роўна з некім можна будзе зкампанавацца);
4. жадаючыя ехаць, дасылайце замовы на [email protected].

Posted: 10.10.2005 - 22:51
by Slaver
Алёнка, я, на жаль, пас... Грошаў столькі няма. Трэ яшчэ за "Графіці" заплаціць :(

Re: 21 кастрычніка. Гомля.

Posted: 12.10.2005 - 21:14
by Guest
Алёнка wrote:Там становішча дакладна лепей. Бо нядаўна прайшоў канцэрт Нейра Дзюбеля. Я размаўляла з арганізатарамі, папярэджвала. Яны ўсё роўна робяць, кажуць, што пагалоскі забаронаў да іх яшчэ не дайшлі (цьфу-цьфу-цьфу). Размаўляла і з працаўнікамі тамашніх ражыёстанцыяў, якія таксама першы раз ад мяне пачулі, што НРМ забаронена дапускаць да радыёэфіраў.
дакладна лепей?! извините, мы про один и тот же гомель говорим? который на юго-востоке беларуси, да? областной центр, так?

насчет концерта Нейродюбеля. прошел, да. пришло наверное от силы человек 70, а то и меньше. (я там не был, т.к. не люблю). в результате организаторы попали на... ну скажем примерно на 1 среднемесячную зарплату :D

про радиостанции.. ну это вообще ни в какие ворота. мы же в одном государстве живем, в каких то 300 км от столицы :) уверяю вас, что на гомельских радиостанциях в ротации находятся только одобренные свыше джей_морсы, алеси, анжелики и окончательно меня за###вшая группа the stokes. NRM, дюбелей и иже с ними, не попавших в списке я за последний год не слышал НИ РАЗУ.

пока по гомелю ксати никакой рекламы предстоящего концерта. я очень надеюсь, что он состоится, но... слишком уж много "но" здесь.

PS а вот то что эфир на радио Экспресс не состоится - в этом я уверен на 99%.

Posted: 12.10.2005 - 22:00
by Alonka
Госьць, пад словамі "дакладна лепей" я мела на ўвазе тое, што канцэрты ў вас усёж-такі праходзяць. Хай і для 70ці чалавек, ня ў гэтым справа. Тое, што арганізатары пападаюць на грошы - цалкам іх праблемы. Мы дасылаем і макеты афішаў, і нашыя ўмовы. Яны ўжо самі вырашаюць, ці рабіць канцэрт і як даваць рэкляму.
Тое, што вы НРМ ня чулі - нармальная зьява, таму што гэта нефармат для масавага радыё. Ужо пасьля ўзьнікненьня гэтага растрэльнага сьпісу мы зь Лявонам былі ў Гомлі і размаўлялі з прадстаўнікамі "Экспрэс-хвалі". Яны былі вельмі расчараваныя, што эфір адбыўся не на іх радыё. Між іншым, у эфіры на другой вашае хвалі мы с ды-джэям спакойна размаўлялі пра НРМ. А прадстаўнікам "Экспрэсу" паабяцалі, што ў наступны раз абавязкова заедзем да іх. Што зараз і адбываецца. Ужо ёсьць дамова з праграмным дырэктарам. Так што лепей ня каркайце, а набывайце квіток і рэклямуйце канцэрт сярод знаёмых. Дапамажыце хоць нечым, а то вы толькі размаўляць умееце.

Posted: 13.10.2005 - 09:41
by Сяргей
На жаль, такое становішча ў нашай краіне, што дзіўна , як НРМу не панавешвалі
розных цэтлікаў накшталт "ворагі народу", "нацдэмы".
Я ўпэўнены, што канцэртаў ужо болей НЯ БУДЗЕ!!! Нідзе!